Каляндар Бэрбэраў

Каляндар бэрбэраў — гадавы каляндар, які выкарыстоўваецца бэрбэрамі ў Паўночнай Афрыцы.

Гэты каляндар таксама вядомы на арабскай мове пад назвай فلاحي fellāḥī «сельскагаспадарчы» альбо عجمي ajamī «не арабскі». Ён выкарыстоўваецца для кіраваньня сэзоннымі сельскагаспадарчымі работамі.

Назвы месяцаў у сучасным календары бэрбэраў зьяўляюцца вытворнымі ад назваў месяцаў антычнага Юліянскага календара альбо Грэгарыянскага календара.

Месяцы

Сучасны каляндар бэрбэраў складаецца з 4 сэзонаў з 3 месяцамі ў кожным сэзоне. Адпаведныя беларускія формы (Грэгарыянскі каляндар выкарыстоўвае такія ж назвы месяцаў) прыведзеныя ў тлумачэньні ніжэй.

  • Tagrest: зіма.
  1. Jember (сьнежань): з 14 сьнежня да 13 студзеня;
  2. Yennayer (студзень): з 14 студзеня да 13 лютага;
  3. Furar (люты): з 14 лютага да 13 сакавіка.
  • Tafsut: вясна.
  1. Meghres (сакавік): з 14 сакавіка да 13 красавіка;
  2. Ibrir (красавік): з 14 красавіка да 13 траўня;
  3. Mayyu (травень): з 14 траўня да 13 чэрвеня.
  • Iwilen: лета.
  1. Yunyu (чэрвень): з 14 чэвеня да 13 ліпеня;
  2. Yulyu (ліпень): з 14 ліпеня да 13 жніўня;
  3. Ghust альбо Awussu (жнівень): з 14 жніўня да 13 верасьня.
  • Amewan: восень.
  1. Shtember (верасень): з 14 верасьня да 13 кастрычніка;
  2. Tuber (кастрычнік): з 14 кастрычніка да 13 лістапада;
  3. Wamber (лістапад): з 14 лістапада да 13 сьнежня.

Новы год

Yennayer 1 (звычайна называецца «Yennayer») адзначаецца як бэрбэрскі Новы год. Ён адзначаўся 12, 13 альбо 14 студзеня часовымі вясковымі жыхарамі яшчэ зь невядомых часоў. Ёсьць падставы меркаваць, што сьвяткаваньне бэрбэрамі Новага году зарадзілася яшчэ ў старажытнасьці, але ўпэўненасьці ў канкрэтнай даце першага сьвяткаваньня пакуль няма.

Бэрбэрскі Новы год вядомы як «Сельскагаспадарчы новы год» у магрыбаў. Па гэтай прычыне ён таксама адзначаецца пэўнымі арабамоўнымі плямёнамі ў Магрыбе. Там захаваліся пэўныя бэрбэрскія традыцыі, але без захаваньня бэрбэрскай мовы.

Сёньня сьвяткаваньне бэрбэрскага Новага году падтрымліваецца і заахвочваецца з культурных і палітычных прычынаў. У 2008 годзе Лібія афіцыйна адзначала бэрбэрскі Новы год. Бэрбэрскія актывісты Лібіі сьцьвярджаюць, што Эль-Кадафі маніпуляваў сьвяткаваньнем бэрбэрскага Новага году на сваю карысьць.

Эра

У 1968 годзе парыская група па вывучэньні бэрбэраў пад назвай «Académie berbère» зацьвердзіла каляндарную эру для бэрбэрскага календара, прывязаную да часоў кіраваньня эгіпэцкага фараона Шашонка I у 10 стагодзьдзі да н. э., які быў вызначаны групай як першы выбітны бэрбэр у гісторыі (паводле зьвестак ён паходзіў зь Лібіі).

Académie berbère прызначыла нулявы год як 950 год да н. э. (найбольш шырока меркаваны год пачатку кіраваньня Шашонка I), што дазваляе зручна пераводзіць нумары году па Грэгарыянскім календары, проста дадаючы 950. Такім чынам, 2000 год быў 2950 годам па гэтай сыстэме.

Глядзіце таксама

Tags:

Каляндар Бэрбэраў МесяцыКаляндар Бэрбэраў Новы годКаляндар Бэрбэраў ЭраКаляндар Бэрбэраў Глядзіце таксамаКаляндар БэрбэраўБэрбэрыКаляндарПаўночная Афрыка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛаскаценьПартыя аматараў піваКойданаўМенскі мэтрапалітэнКасмадром імя Сатыша ДгаванаП’ер Агюст РэнуарМедзьГрызуныРаман СкірмунтISO 3166-1Полацкае ваяводзтваГраматычнае значэньнеСемівалокіАксана БязьлепкінаУсевалад ГарачкаКастусь Каліноўскі1589Парнаграфія ў БеларусіRSSКінатэатарАлегАлесь ДуброўскіВялікі шаўковы шляхМэдаль Францішка СкарыныПольшчаВалошкаСавушкін прадуктСьцяг БанглядэшНарэлаАляксандар ЛукашэнкаПорнасайт1923Тадэвуш КасьцюшкаАстравецЯкуб КоласСтрачаны райСлавамір АдамовічДрама (аповесьць)1896Данута БічэльАўкштотаВялікабрытаніяТрыбуна працыАфтальмалёгіяКадзіла сармацкаеЎэйлзЗакон (права)Ядзернае паліваВалерыя КуставаКлеапатраЭквадорПарнаграфія ў ІталііКурыцаКолерМараторыйІнжынэрная справаЗ воўчым білетамАснабрукМарыя АнтуанэтаУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціТалачынАкторы парнафільмаўВейшнорыяВэб-дызайнШатляндыя30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Рэспубліка КарэяМерулаЖуавы сьмерціПацукFacebookАндрэй Курэйчык🡆 More