Калека

«Калека» — паэма Янкі Купалы, напісаная ў 1907 годзе і ўпершыню апублікаваная ў 1926 годзе..

Сваю паэму Я.Купала вызначыў як гутарку, хоць у адрозьненьне ад традыцыйнага жанру гутарак споведзь жабрака-калекі цалкам вытрыманая ў апавядальна-маналягічным пляне. Яна нідзе не перапыняецца дыялёгам, пытаньнямі, удзелам у гаворцы іншых пэрсанажаў. Толькі ў апошняй частцы чытач даведваецца, што дзеяньне адбываецца ў карчме.

«Калека»
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Год напісаньня: 1907
Публікацыя: 1926
Электронная вэрсія

«Еду... Дзе крыж ля дарогі,
Штось відаць, як хто лёг спаці,
Глянуў... Мёртвы Кукса ўбогі...
Так жыцьцё ён скончыў, браце»

Я. Купала. З паэмы «Калека».

У аснове паэмы — сацыяльная драма Куксы, чалавека, які на вайне страціў руку, а на службе ў пана і нагу. Выгнаны са службы, калека стаў жабраком. Уся гісторыя, апрача трагічнага эпілёга, падаецца ў форме апавяданьня самога калекі — паэтапна, здарэньне за здарэньнем, зьдзек за зьдзекам. Гэта вельмі ўражлівая і сацыяльна выкрывальная споведзь чалавека трагічнага лёсу.

Структура паэмы вызначаецца кампазыцыйнай зладжанасьцю і стройнай арганізацыяй: яна складаецца з 12 часткаў, у кожнай з каторых па 4 страфы. Апошняя страфа кожнай часткі мае анафарычны варыянт звароту да слухачоў, што надае жывую непасрэднасьць твору і падкрэсьлівае яго спавядальны лад. Апошняя частка твора, напісаная ад імя аўтара, ня проста падводзіць вынік жыцьцёвага лёсу героя ў яго апошнім трагічным зломе, але сьведчыць аб кроўнай блізкасьці паэта да чалавека з гушчы народа.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Калека» / Аўтар — М.М.Арочка. — C. 275.

Tags:

КарчмаЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ШвэцыяЛяндвароваВялікабрытаніяЯкуб КоласБазыліка Сьвятога ЭгідыяЭякуляцыяЖырандоляЭнэргіяFTPПабуджальны сказ1589СамасейЛацкая моваЗьміцер СаўкаГрамадзянінУсебеларускі народны сходСпадчына (верш)ВайшнорыяМарына ВасілеўскаяЦмокВэб-сайтАндрэй ХадановічДотык пісі рукоюСалігорскПалітыкАлесь БадакСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануГадзьАрцём АрашонакСлавамір МрожакСэрыя АГомельская вобласьцьАкторы парнафільмаўБеларуская моваВольныя матэрыялы28 красавікаВялейкаТутэйшыя (фільм, 2007)Мікола МаляўкаДрысьвяты (вёска)РамантызмСонечная энэргіяРаіса БаравіковаАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўДаўконтПтушкіЭтнаграфія Беларусі (энцыкляпэдыя)Уладзімер ПуцінГеоргі МарчукЛіцьвіныТодар Кляшторны29 красавіка25 красавікаЗьмітрок БядуляГолас Часу (1945)СяброўстваКастрычніцкі пераваротСельская гаспадарка БеларусіПарнафільм у ФранцыіГрупавы сэксМіндоўгМіраслаў ЛазоўскіМіхась ПазьнякоўMelbetРужанецПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 2020 годуЛюбарт (імя)Дарожная сеткаТаксіМенская вобласьць1980🡆 More