Каледжы аб’яднанага сьвету (КАС), Каледжы міжнароднай супольнасьці (па-ангельску: United World Colleges, UWC) — група навучальных установаў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіцьцё ўзаемаразуменьня паміж народамі праз адукацыю.
У большасьць каледжаў міжнароднай супольнасьці прымаюцца навучэнцы, якія маюць 16—17 гадоў, па конкурсе, тэрмін навучаньня — 2 гады. Навучаньне вядзецца па праграме міжнароднага бакалаўрата (па-ангельску: International Baccalaureate, IB). Выпускнікі атрымліваюць дыплём, які прызнаецца болей чым у 130 краінах, і зь ім могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Ініцыятарам заснаваньня першага каледжу быў нямецкі пэдагог і грамадзкі дзяяч Курт Хан. Цяпер працуюць 13 такіх каледжаў (2009). Нацыянальныя камітэты, якія іх прадстаўляюць, дзейнічаюць болей чым у 120 краінах, адкуль вядзецца прыём навучэнцаў. Каледжы, іх выпускнікі, нацыянальныя камітэты і іншыя арганізацыі і асобы, якія маюць дачыненьне да каледжаў, складаюць сусьветны рух Каледжаў міжнароднай супольнасьці (па-ангельску: UWC International). Старшыня руху з 1995 — Яе Вялікасьць каралева Ярданіі Нур.
Сярод вядомых выпускнікоў каледжаў (зьвесткі на 2010 г.):
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Каледжы аб’яднанага сьвету, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.