Каледжы Аб’яднанага Сьвету

Каледжы аб’яднанага сьвету (КАС), Каледжы міжнароднай супольнасьці (па-ангельску: United World Colleges, UWC) — група навучальных установаў у розных краінах, якія сваёй галоўнай мэтай лічаць развіцьцё ўзаемаразуменьня паміж народамі праз адукацыю.

Прыём навучэнцаў зь Беларусі — з 1994.

Каледжы Аб’яднанага Сьвету
Месцазнаходжаньне каледжаў

Асноўныя зьвесткі

У большасьць каледжаў міжнароднай супольнасьці прымаюцца навучэнцы, якія маюць 16—17 гадоў, па конкурсе, тэрмін навучаньня — 2 гады. Навучаньне вядзецца па праграме міжнароднага бакалаўрата (па-ангельску: International Baccalaureate, IB). Выпускнікі атрымліваюць дыплём, які прызнаецца болей чым у 130 краінах, і зь ім могуць паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы.

Ініцыятарам заснаваньня першага каледжу быў нямецкі пэдагог і грамадзкі дзяяч Курт Хан. Цяпер працуюць 13 такіх каледжаў (2009). Нацыянальныя камітэты, якія іх прадстаўляюць, дзейнічаюць болей чым у 120 краінах, адкуль вядзецца прыём навучэнцаў. Каледжы, іх выпускнікі, нацыянальныя камітэты і іншыя арганізацыі і асобы, якія маюць дачыненьне да каледжаў, складаюць сусьветны рух Каледжаў міжнароднай супольнасьці (па-ангельску: UWC International). Старшыня руху з 1995 — Яе Вялікасьць каралева Ярданіі Нур.

Каледжы

  • Атлянтычны каледж аб’яднанага сьвету — Ланілцід-Ваўр, графства Бро-Морганвг, Княства Камры (валійская мова); г. Лантуіт-Мэйджар, графства Вэйл-оф-Гламорган, Княства Уэльс (ангельская мова), Вялікабрытанія, заснаваны ў 1962.
  • Каледж аб’яднанага сьвету ў Паднёва-Ўсходняй Азіі — Сынгапур, 1971.
  • Ціхаакіянскі каледж аб’яднанага сьвету імя Л. Б. Пірсана — г. Вікторыя, правінцыя Брытанская Калумбія, Канада, 1974.
  • Паўднёваафрыканскі каледж аб’яднанага сьвету «Уотэрфорд-Камхлаба» — г. Мбабанэ, Сўазілэнд, заснаваны ў 1963, статус КАС з 1981.
  • Заходнеамэрыканскі каледж аб’яднанага сьвету імя А. Хамэра — г. Мантэсума, акруга Сан-Мігель, штат Нью-Мэксыка, ЗША, 1982.
  • Адрыятычны каледж аб’яднанага сьвету — г. Дуіно, камуна Дуіно-Аўрысіна, правінцыя Трыест, рэгіён Фрыулі-Вэнэцыя-Джулія, Італія, 1982.
  • Сельскагаспадарчы каледж аб’яднанага сьвету імя С. Балівара — г. Барынас, штат Барынас, Вэнэсуэла, заснаваны ў 1986, статус з 1987.
  • Каледж аб'яднанага сьвету «Лі По Чун» — г. Ганконг, Кітай, 1992.
  • Паўночны каледж аб’яднанага сьвету Чырвонага Крыжа — в. Флеке, камуна Фьялер, фюльке Сагн-ог-Фьюране, Нарвэгія, 1995.
  • Каледж аб’яднанага сьвету «Махіндра» — в. Хубавалі, талука Мульшы, акруга Пуна, штат Махараштра, Індыя, 1997.
  • Каледж аб’яднанага сьвету ў Коста-Рыке — г. Санта-Ана, правінцыя Сан-Хасэ, Коста-Рыка, заснаваны ў 2000, статус з 2006.
  • Каледж аб’яднанага сьвету ў Мостары — г. Мостар, кантон Герцагавіна-Нерэтва, Фэдэрацыя Босьнія і Герцагавіна, Босьнія і Герцагавіна, 2006.
  • Каледж аб’яднанага сьвету ў Маастрыхце — г. Маастрыхт, правінцыя Лімбург, Нідэрлянды, 2009.

Вядомыя выпускнікі

Каледжы Аб’яднанага Сьвету 
ЯКВ прынц Аранскі Вільлем-Аляксандар

Сярод вядомых выпускнікоў каледжаў (зьвесткі на 2010 г.):

  • Яго Каралеўская Высокасьць прынц Аранскі Вільлем-Аляксандар(nl), Нідэрлянды
  • Аляксандар Дуглас(en) — брытанскі палітык
  • Ян Кхама(en)прэзыдэнт Батсваны
  • Карэн Джой Морыс(zh) — кітайская кінаакторка («Вакол сьвету за 80 дзён»(en)), сьпявачка
  • Піліп Ніаркас(en) — грэцкі мільярдэр, сустаршыня дабрачыннага Фонду С. Ніаркаса
  • Ёрма Оліла(fi) — старшыня праўленьня кампаніі «Нокія», Фінляндыя
  • Джулі Пает(fr)канадзкі астранаўт
  • ЯКВ крон-прынц Грэцыі і Даніі Паўлас(el)
  • ЯКВ прынцэса Ярданіі Рая бін аль-Хусэйн(en)
  • Ліндзіве Сісулу(en) — міністар абароны Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
  • Ленэ Фэльтман Эспэрсэн(da) — міністар эканомікі Даніі

Крыніцы і заўвагі

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Каледжы Аб’яднанага Сьвету Асноўныя зьвесткіКаледжы Аб’яднанага Сьвету КаледжыКаледжы Аб’яднанага Сьвету Вядомыя выпускнікіКаледжы Аб’яднанага Сьвету Крыніцы і заўвагіКаледжы Аб’яднанага Сьвету Вонкавыя спасылкіКаледжы Аб’яднанага Сьвету1994АдукацыяАнгельская моваБеларусьКраінаНарод

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

19891877Вуліца Янкі Лучыны (Менск)Віктар ШніпЗамакІндыяАвечкаПацолтБірэйкаНіл ГілевічСьвятлана АлексіевічГедзімінавічы.neТроп (літаратуразнаўства)Маршы недармаедаўКнураПрыназоўнікАльгерд БахарэвічМаксім БагдановічКінатэатарСусьветная служба Бі-Бі-СіБаркэмпБярозаўкаЛеанід ГалубовічКінэматографМагутны БожаВершаваны памерБісэксуальная парнаграфіяЛявон ВольскіВалошкаАфтальмалёгіяЕсьманАдам ГлёбусПорнафільмы міжрасавыяСпарышАрцём Дзенісенка1923Гайла (імя)Беларускі нацыяналізмДжынсавая рэвалюцыя16 красавікаПэнсіяЧарнігаўскае княстваСяржук Сокалаў-ВоюшСусьветнае павуціньнеМагілёўПольшчаМінэтАфанасі ФіліповічТутэйшыя (спэктакль)Масей Сяднёў12 гадоў рабства (фільм)Блакітная сойкаУладзімер ТарасевічНізкі РынакЯўген КантылёўX (сацыяльная сетка)АРодЛітваМенскі мэтрапалітэнISO 3166-1Чорны сьпіс ЭўразьвязуБітаўтЗямля пад белымі крыламіПакістанТутэйшыя (выраз)Фёдар Мачалаў🡆 More