Казімер Камейша: беларускі паэт

Казі́мер Віке́нцьевіч Каме́йша (нар.

1943, в. Малыя Навікі, цяпер Стаўпецкі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі паэт.

Казімер Камейша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 сьнежня 1943
в. Малыя Навікі, Генэральная акруга Беларусь, Райхскамісарыят Остлянд, Нямецкая дзяржава
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст
Гады творчасьці з 1959-га
Жанр паэзія
Мова беларуская
Значныя творы зборнік «Пярэймы дня» (1988)
Прэміі Прэмія Куляшова (1989), «Залаты Купідон» (2010)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Ляўрэат прэміі Куляшова (1989) за зборнік «Пярэймы дня» і прэміі «Залаты Купідон» (2010).

Жыцьцяпіс

З 1959 году 16-гадовым юнаком пачаў друкавацца ў пэрыядычных выданьнях. У 1963—1966 гадах служыў у Савецкім войску. У 1967—1968 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам у Валожынскай раённай газэце «Працоўная слава». З 1968 году — старэйшы рэдактар на Беларускім радыё. У 1970 годзе скончыў завочнае беларускае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1979—1981 гадах працаваў у часопісе «Полымя». У 1981—1988 гадах — у часопісе «Вясёлка». У 1988—2005 гадах — у часопісе «Маладосьць». З 2005 году — у часопісе «Вожык».

Творчасьць

Аўтар лірычных паэмаў і вершаваных зборнікаў для дзяцей. Шэраг яго вершаў паклалі на музыку. Апявае ў творчасьці высакародзтва, працу і сяброўства. Перакладае з польскай, расейскай і ўкраінскай моваў. Выдаў 9 зборнікаў вершаў: «Мэмбрана» (1972), «Тут мае вёсны прычалены» (1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярства» (1985), «Пярэймы дня» (1988), «Кубак блакіту» (1993) і «Лінія лёсу» (1996). Аўтар 6 кніжак для дзяцей: «Гаёўка» (1975), «Бусьлянка» (1985), «Дзятлава кузьня» (1987), «Дзень добры, шафёр» (1988), «Гарцунок» (1991) і «Дожджыкава лічылка» (1998).

Крыніцы

Tags:

БеларусьМенская вобласьцьСтаўпецкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

КордаваЧорны замак АльшанскіЛетувісы ў БеларусіАнтон ЛуцкевічВялікабрытаніяВаронча1629ISO 3166-1Лесьбійская эротыкаПарнаграфія ў БразылііВікіцытатнікУладзімер ДубоўкаФранцыяМанулКурыцаМэдыяВікіМіхал Клеафас АгінскіНямеччынаВойша2005Дзед Талаш1919ХрысьціянстваЕва ВежнавецСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»16 красавікаАс (імя)ЖодзінКітайКаскадныя табліцы стыляўАўстралія1989Лявон БаразнаНіна МацяшАркадзь КуляшоўМэксыкаЗдароўеГімн Савецкага СаюзуАкторы парнафільмаўВольныя матэрыялыЖандармэрыяJavaScriptБайкаРоварВярэнаўНароўляСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЛюбчаАлесь Аркуш2009СяброўстваСоня садоваяФранцішак СкарынаСакавік12 красавікаПарнаграфія ў ІталііСьвятлана АлексіевічВільгетТаксіЕўнаУкраінская лацінка15 красавікаISO 4217Вінцук ВячоркаДрама (аповесьць)СказКліматВіды сувязі словаўГомельЖанчына зьверхуПоўдзеньЛюдзі на балоце (раман)Калі-югаПорнасайт🡆 More