Горад Казімер: колішняе места на тэрыторыі Беларусі

Казімер — колішняе места на тэрыторыі Беларусі, на правым беразе ракі Бярэзіны.

Знаходзіўся каля вёскі Каралёвай Слабады 2, за 22 км ад Бабруйску. Існаваў у 1643—1655 гадох.

Горад Казімер: Назва, Гісторыя, Крыніцы
Герб Казімеру, 1643 г.
Горад Казімер: Назва, Гісторыя, Крыніцы
Жыгімонт Казімер Ваза

Казімер — магдэбурскае места гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).

Назва

Места назвалі Казімерам, відаць, у гонар сына караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы — Жыгімонта Казімера Вазы (1640—1647). Ужываліся таксама назвы Казімераўская Слабада, Каралеўская Слабада.

Гісторыя

Утварыўся ў Бабруйскім старостве Вялікага Княства Літоўскага на гасьцінцы з Бабруйску ў Горваль (вёска і замак пры вусьці Бярэзіны, у Рэчыцкім павеце) зь вёскі Слабада, якой ў 1643 годзе каралева і вялікая княгіня Цэцылія Рэната Габсбург надала Магдэбурскае права і герб.

У час вайны Маскоўскае дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Казімер зруйнавалі казакі Івана Залатарэнкі. Па руйнаваньні места не аднавілася, на яго месцы ўтварылася вёска Каралеўская (часам Казімераўская) Слабада (Каралева Слабада), якая пазьней была ў валоданьні Прушаноўскіх.

У 2006—2012 гадох гісторык Сяргей Рассадзін (Менск), які выявіў і апублікаваў у 2001 годзе прывілей Казімеру на Магдэбурскае права, праводзіў тут археалягічныя раскопкі. 2 жніўня 2016 году тэрыторыі былога места надалі статус гістарычна-культурнай каштоўнасьці Беларусі рэгіянальнага значэньня.

Крыніцы

Літаратура

  • Ермакоў, М. Былое існаванне горада Казіміра набывае рэальнасць // Белорусская нива. 2006. 5 октября.
  • Каваленка, А. Дзве экспедыцыі // Светлагорскія навіны. 2006. № 109. С. 3.
  • Міхаленка, І. Сумна тут не будзе! // Светлагорскія навіны. 2009, 20 жніўня. (Аб археалагічных раскопках у Каралевай Слабадзе-2.)
  • Раманцоў В. Януш Радзівіл быў у Казіміры // Ранак-плюс. 2008. № 26.
  • Рассадзін, С.; Міхальчанка, А. Гарадскі пасёлак Парычы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці / С. Рассадзін, А. Міхальчанка // Гербы і сьцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Менск, 2005.
  • Усцінаў Р. Хто шукае – той заўжды знойдзе // Ранак-плюс: светлагорская газета. 2009. № 34. С. 5.
  • Романцов В. На Светлогорщине найден старинный город // Ранак-плюс. 2006. № 34. (23.08.2006.)  (рас.)
  • Романцов В. Казимир: возвращение затерянного города // Ранак-плюс. 2006. № 35. (31.08.2006.)  (рас.)
  • Романцов В. Город Казимир найден! // Ранак-плюс. 2006. № 36. (07.09.2006.)  (рас.)

Вонкавыя спасылкі

2006

2007

2008

2009

Tags:

Горад Казімер НазваГорад Казімер ГісторыяГорад Казімер КрыніцыГорад Казімер ЛітаратураГорад Казімер Вонкавыя спасылкіГорад КазімерБабруйскБеларусьБярэзінаМеста

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ПэнсіяІван ШамякінСемівалокіЗнак рашоткі (актаторп)Гражына (паэма)Бусел белыСмаленск1891Аўгуст МоцныБука (імя)Зоя КоўшАляксандар РужанцоўТаксіАнтонімыУсевалад Гарачка2024ПрамысловасьцьІмя па бацькуРадзівілыLoitumaРусіфікацыя БеларусіСалдускі крайThe SuperbullzМаршы недармаедаўЯн ГляўбіцСпадарПрыслоўеУрадІнвэстыцыяБілінгвізмУладзімер ТарасевічАдам ГлёбусБалалайкаШатляндыяМастацкая літаратураЭквадорПлыньАнатоль СысАлесь АркушРадМаркёрВасіль ЦяпінскіМар’ян ДуксаРыгор КастусёўУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьРэжым ЛукашэнкіБеларуская Народная РэспублікаГорадняГісторыя ВільніЖуавы сьмерціМагутны БожаТутэйшыя (п’еса)Беларускі нацыяналізмМікола МятліцкіБаркэмпМінэтМэдаль Францішка СкарыныСакрат ЯновічАнатоль ІвашчанкаXIX стагодзьдзеГаштольд (імя)Данута БічэльЯва (імя)Максім ГарэцкіБелы вершАлесь СавіцкіПавал ДураўГаліцка-Валынскае княстваТаджыцкая мова🡆 More