Кадзіла Сармацкае: від расьлінаў

Кадзі́ла сарма́цкае (лац.

Melittis sarmatica) — рэдкая невысокая духмяная расьліна роду кадзіла сямейства ясноткавых парадку ясноткавакветных. Падвід адзінага прадстаўніка роду — кадзіла мялісалістнага.

Кадзіла сармацкае
Кадзіла Сармацкае: Апісаньне, Распаўсюджаньне, Іншыя назвы
Кадзіла мялісалістнае
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвухдольныя
АтрадЯсноткавакветныя
СямействаЯсноткавыя
ПадсямействаЯсноткавыя (Lamioideae)
РодКадзіла
ВідКадзіла мялісалістнае
ПадвідКадзіла сармацкае
Бінамінальная намэнклятура
Melittis sarmatica (Klokov, 1957)

Апісаньне

Шматгадовая травяністая расьліна. Сьцябло прамастойнае, чатырохграннае, мяккаапушанае, вышынёй 20—80 см. Лісьце супраціўнае, з шырокай яйкападобнай, па краі гародчата-пілаватай пласьцінкай. Кветкі буйныя, дзьвюгубыя, бела-ружовыя. Расьліна вылучаецца сваім моцным мядовым пахам.

Распаўсюджаньне

Расьліна сустракаецца ў Сярэдняй і Атлянтычнай Эўропе.

У Беларусі сустракаецца ў Баранавіцкім, Берасьцейскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім, Зэльвенскім, Камянецкім, Лельчыцкім, Мазырскім, Маларыцкім, Мастоўскім, Пінскім, Пружанскім, Сьвіслацкім, Слонімскім, Столінскім і Янаўскім раёнах. Занесеная ў сьпіс ахоўных расьлінаў Беларусі (1964) і Чырвоную кнігу Беларусі (1981).

Расьце ў дубовых, дубова-сасновых і грабавых лясох.

Іншыя назвы

Народныя назвы — лясны бальзам, лясная табака, дуброўка пахкая, пчальнік.

Лацінская назва Melittis sarmatica лічыцца няслушнай, сынанімічнай. У навуковай літаратуры ўжываецца назва Melittis melissophyllum ssp. carpatica (Klokov) P.W.Ball.

Выкарыстаньне

Травяную масу ўжываюць пры вольнасьці страўніка, катары, скулах у роце і горле, а таксама ў якасьці мачагоннага і загойвальнага сродку. Настойка са сьвежых кветак дзейнічае асьвяжальна, падобна мяце, узбуджае пэрыстальтыку кішочніка, здымае болі ў падлыжкавай вобласьці. Гарачая гарбата з кветак ужываецца як патагонны сродак.

Настойку з травы п’юць пры язьве страўніка і дванасткі, болях у страўніку, кішочніку, захворваньнях пячонкі, сэрца, гінэкалягічных. Вонкава настойкай апрацоўваюць раны і язвы.

У культуры

Верш Пімена Панчанкі «Сармацкае кадзіла».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Кадзіла Сармацкае АпісаньнеКадзіла Сармацкае РаспаўсюджаньнеКадзіла Сармацкае Іншыя назвыКадзіла Сармацкае ВыкарыстаньнеКадзіла Сармацкае У культурыКадзіла Сармацкае КрыніцыКадзіла Сармацкае Вонкавыя спасылкіКадзіла СармацкаеКадзіла (расьліна)Кадзіла мялісалістнаеЛацінская моваПарадак (біялёгія)РасьлінаРод (біялёгія)Сямейства (біялёгія)Ясноткавыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бусел белыМэдыяВікіКастрычніцкі пераваротЛацінская моваЯкасныя прыметнікіКойданаўМарыя МартысевічПарнафільмФара Вітаўта (Горадня)Украінскі правапіс 1928 годуМікола ПракаповічБраніслаў ТарашкевічДзяды 30 кастрычніка 1988 году (Менск)ПМадэль OSIАркадзь КуляшоўКаскадныя табліцы стыляўСтаніслаў МанюшкаЯгайлаКові (рэжысэр)ІталіяUbuntuАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўНаркотыкЗьміцер СаўкаMozilla FirefoxВалянцін АкудовічДрапежныя птушкіРамантызм1877Мікола ЕрмаловічПошукавая сыстэмаПадзелы Рэчы ПаспалітайРыекаРАУСБеларуская моваГісторыя беларускай мовыСафі ЭвансКанадаМараторыйІгар СідарукАхоўны статус@Ігнат ДамейкаМікола Маляўка1896Другая сусьветная вайнаГомельПошукавая аптымізацыяСалігорскРужанецАўстраліяДжулія ТэйларЯнка КупалаБортніцтваЧорная дзіркаРажава (Беларусь)Віды сувязі словаўБеларуская Народная РэспублікаПалешукіДразды (гурт)ПрыпяцьРагачоўСьпіс дэпутатаў ВС БССР 12-га скліканьня1996Сьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРГісторыя Менску🡆 More