Зьміцер Дрозд: беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт

Зьміцер Міхайлавіч Дрозд (26 сакавіка 1973, в.

Дразды, Менскага р-на, Менскай вобласьці) — беларускі гісторык, архівіст, публіцыст, паэт.

Зьміцер Дрозд
Дата нараджэньня 26 сакавіка 1973(1973-03-26) (51 год)
Месца нараджэньня Дразды, Менскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР
Месца вучобы

Менскі тэхналягічны тэхнікум (1992)

гістарычны факультэт БДУ (2005)
Занятак пісьменьнік, архівіст, публіцыст, паэт, гісторык
Навуковая сфэра гісторыя, архівазнаўства[d] і публіцыстыка
Узнагароды

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся 26 сакавіка 1973 г. у вёске Дразды (пазьней увайшла ў склад Менска), дзе з канца XIX ст. жылі ягоныя продкі. Значная частка продкаў і іх сваякоў пацярпела ў час сталінскіх рэпрэсій.

У 1992 г. скончыў Менскі тэхналягічны тэхнікум па спецыяльнасці «Фотатэхніка», у 2005 г. — гістарычны факультэт БДУ па спэцыяльнасьці «Музэйная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны».

Падчас выбарчай кампаніі 2010 г. быў удзельнікам ініцыятыўнай групы Андрэя Саньнікава.

У 2010 годзе выйшла ягоная грунтоўная праца «Землевладельцы Минской губернии 1861—1900». У 2013 г. працяг — «Землевладельцы Минской губернии 1900—1917».

У жніўні 2016 г. стварыў Практычную школу пошуку рэпрэсаваных.

У 2016 годзе стаў ляўрэатам Нацыянальнай праваабарончай прэміі ў намінацыі «Журналіст году».

У 2017 годзе стаў ляўрэатам прэміі імя Францішка Аляхновіча за кнігу «Бунт Батанікаў».

Аўтар шэрагу публікацый для выданьняў «Наша Ніва», «Беларускі дакумэнтацыйны цэнтар», «Хартыя’97», «Культура».

Зьняволеньне

За ўдзел у Плошчы-2010 быў асуджаны і адбыў 10 сутак адміністратыўнага арышту. Пасьля вызваленьня зноў арыштаваны. 1 лютага 2011 г. быў узяты пад варту на 3 сутак як падазраваны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Утрымліваўся ў СІЗА №1 г. Менска на вул. Валадарскага. 5 траўня 2011 году суд Кастрычніцкага раёну Менску (судзьдзя – Ала Булаш) быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Разам зь ім на розныя тэрміны па крымінальнае справе аб «Масавых беспарадках» у сталіцы 19 сьнежня былі асуджаныя Павал Вінаградаў(be), Алесь Кіркевіч(be), Аляксандар Пратасеня й Уладзімер Хамічэнка. Усе яны прызнаныя вінаватымі на падставе часткі 2 артыкулу 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках). 23 траўня 2011 года ў Чорны спіс Эўраўьвязу былі дададзены Ала Булаш і Аляксандар Бароўскі, дзяржаўны абвінаваўца на працэсе.

Тэрмін адбываў у калёніі г. Бабруйску.

Вызвалены 11 жніўня 2011 г. пасьля памілаваньня кіраўніком дзяржавы. Пазьней дадзеныя падзеі былі адлюстраваныя ў ягонай аўтабіяграфічнай кнізе «Бунт Батанікаў».

Бібліяграфія

Кнігі

  • «Евангелие Дмитрия», 100 экз. 1997.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1861―1900 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2010. — 671 с 300 экз. 2-е изд., исправленное и дополненное (полные именной и географический указатели). Медисонт, 2012.— 709 с 100 экз.
  • Землевладельцы Минской губернии, 1900—1917 : справочник / Дмитрий Дрозд. — Минск : Медисонт, 2013. — 692 с 500 экз.
  • Падымныя рэестры Менскага ваяводства. Менскі павет, 1775 Reјestry podymnego województwa mińskiego. Powiat miński, 1775 / укладальнік Зьм. Дрозд; [аўтар уступнага артыкула, нав. рэд. Д. В. Лісейчыкаў; рэдактар польскага тэксту Г. Дадас]. — Мінск : Медысонт, 2014. — 197 с 50 экз.
  • Заречье. Веды воды: [книга стихов и фотографий] / Дмитрий Дрозд; Минск : Медисонт, 2016. 274 стр. цв. фот. 14х21 см 9 экз.
  • Бунт Ботаников / Дмитрий Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2017. 50 экз. Электронная книга. 474 с.: цв. и ч/б ил.
  • Бунт Батанікаў : дзённік / Зміцер Дрозд. — Мінск, 2017. — 258 с : іл. — (Серыя «Беларуская турэмная літаратура»; вып. 1). Мінск. 2017. Наклад 500 ас.
  • Место расстрела: Орша / Автор и сост. Дм. Дрозд. — Вильнюс : Белорусский документационный центр, 2018. Электронная книга. 474 с : цв. ил., табл. Vilnius.
  • Таямніцы Дуніна-Марцінкевіча / Зміцер Дрозд. — Вільнюс : Беларускі дакументацыйны цэнтр, 2018. 572 с. : каляровыя [8] і ч/б [16] іл.

Анталёгіі

  • Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных / Складальнік, рэдактар А. І. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. 992 с.

Крыніцы

Tags:

Зьміцер Дрозд ЖыцьцяпісЗьміцер Дрозд ЗьняволеньнеЗьміцер Дрозд БібліяграфіяЗьміцер Дрозд КрыніцыЗьміцер Дрозд

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Робэрт ФішэрАлесь КажадубІгар БабкоўАлег СалтукСьвятая Рымская імпэрыяМусульманскі каляндарВагінальны сэксНу, пачакай!Антон ЛуцкевічЯўген ПанасенкаўЗдароўеZuzana (зброя)МастацтваМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі БеларусьЕва ВежнавецЮрась БарысевічБайкаУладзіслаў СыракомляЦягнікАс (імя)АвечкаУ краіне райскай птушкіГуда (імя)ВойшаМіжнародны стандартны кніжны нумарЭйкаЛёнданУладзімер Арлоў (гісторык)Беларускія немцыІгар ГрышчукДзень ЗямліАнальны сэксНароўляКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)Аральны сэксПлястмаса1266КрасавікВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)1923ХмараФабіян АбрантовічDNSВікіЭнцыкляпэдыяБавоўнаВялікі выбухДыссацыяльны разлад асобыЧорны замак АльшанскіСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»НазоўнікАляксандар МарозКірыла Тураўскі1874МаскваВялікдзеньАкра26 красавікаМастацкая літаратураАлесь АркушJavaScript1200РэчыцаАльгімонтАндрэй ДынькоМарына ВасілеўскаяКастусь ЦыбульскіПаразытызмСтаніслаў Булак-Балаховіч🡆 More