Зьбігнеў Алясьніцкі

Зьбі́гнеў Кардынал Алясьні́цкі (па-польску: Zbigniew Oleśnicki; 5 сьнежня 1389 — 1 красавіка 1455) — польскі рэлігійны і дзяржаўны дзяяч, дыплямат.

Зьбігнеў Алясьніцкі
Зьбігнеў Алясьніцкі

Біяграфія

Алясьніцкі нарадзіўся ў сям’і кракаўскага судзьдзі. Навучаўся ў Сандоміры, ва Ўроцлаве і ў Ягелонскім унівэрсытэце ў Кракаве. З 1410 году супрацоўнічаў у канцэлярыі польскага караля Ўладзіслава II Ягайлы, якому Алясьніцкі ў тым жа годзе выратаваў жыцьцё ў Грунвальдзкай бітве. З 1423 году і да сьмерці — біскуп Кракаўскі. У пэрыяд з 1411 па 1429 год удзельнічаў у шматлікіх важных дыпляматычных місіях у якасьці натарыюса, протанатарыюса і біскупа, між іншым пры двары караля Сыгізмунда, на службе ў папы рымскага Яна XXIII і брандэнбурскага курфюрста Фрыдрыха I. Адначасова з гэтым Алясьніцкі пераймае верхавенства ў царкоўнай герархіі і ў колах дробнай палітычнай алігархіі, а ў часы кіраваньня караля Ўладыслава III (1434—1444) Алясьніцкі быў па сутнасьці рэгентам Польшчы. Незадоўга да гэтага, у 1430—1432 гг., удзельнічаў у палітычных справах іншых польска-літоўскай уніі. Так, пры вялікім удзеле Алясьніцкага быў распрацаваны плян скіданьня са стальцу вялікага князя літоўскага Сьвідрыгайлы, калі ў 1431 годзе выявілася яго нежаданьне прысягаць Ягайлу як каралю польскаму і перадаць Польшчы Валынь і Падольле.

У зьнешняй палітыцы Алясьніцкі выступаў за вяртаньне Сылезіі да Польшчы, і спрыяў узмацненьню польска-вугорскай уніі з мэтай сумеснай барацьбы супраць Асманскай імпэрыі. У 1440 годзе Ўладзіслаў III узышоў на вугорскі трон. У 1435 годзе Алясьніцкі садзейнічаў падпісаньню спрыяльнага для Польшчы Берасьцейскага міру ў Куявіі з Тэўтонскім ордэнам.

Ва ўнутранай палітыцы Алясьніцкі прытрымліваўся інтарэсаў алігархіі, магнатаў і царквы. Выступаў супраць каралеўскіх рэформаў. У сваёй дыяцэзіі Зьбігнеў Алясьніцкі змагаўся зь любымі праявамі ерасі, з асаблівай жорсткасьцю бароўся з гусізмам і яго пашырэньнем у Польшчы. Пасьля таго, як у 1447 годзе на трон узышоў кароль Казімер Ягелончык, Алясьніцкі страціў палітычны ўплыў і далучыўся да апазыцыі, але неўзабаве новаабраны папа рымскі Мікалай у абмен за падтрымку Казімера дапамог апошняму ў пазбаўленьні Алясьніцкага сану. У 1444 годзе Зьбігнеў Алясьніцкі быў абвешчаны кардыналам Базэльска-Фларэнтыйскім саборам, а ў 1449 годзе зноў атрымаў кардынальскі тытул ад папы рымскага Мікалая V за сваю адданасьць. Кардынал ахвотна ўсталёўваў кантакты з навукоўцамі і літаратарамі, сярод якіх былі, напрыклад, Ян Лянгінус і Енэа Сыльвіё Пікаляміні, з апошнім Алясьніцкі рэгулярна перапісваўся.

Вонкавыя спасылкі

Зьбігнеў Алясьніцкі  Зьбігнеў Алясьніцкісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Польская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вольга КараткевічАкіянАўтаномны край Косава і МятохіяАдлігаІксвідэаБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэтНекамэрцыйная арганізацыяСалігорскПлоцевы актУзровень жыцьцяЛетуваЦэнтральная СэрбіяЛезьбіянстваЕрусалімСтарое места (Ерусалім)Управа КДБ па Гарадзенскай вобласьціЯнка БрыльАпавядальны сказРасейцыПМаары (мова)Зіновій ПрыгодзічРасейская імпэрыя1951Кастусь КаліноўскіСкладаныя словыАляксандар ЛукашэнкаАнтон ЛёсікЮрась БарысевічАлеся (часопіс)Смаргонская мядзьведжая акадэміяБеньПомнік тысячагодзьдзя БерасьцяСюзан ЧарныСакавікРымускіЭдзі АгняцьветКаскадныя табліцы стыляўВацлаў ЛастоўскіНаркамаўкаАральны сэксБелая РусьБаўгарская моваВялёнаКаса (фрызура)БарысаўЛюбоўПарталДразды (гурт)МэтэароідВікісховішчаБеларускім партызанам (верш)ЭякуляцыяЯўгенія ПфляўмбаўмАмонімАндрэй ДынькоБавоўна50-яГорадВалер ДайнэкаКубаФінляндыяГалосныя1589БлогМасковія (назва)МостІмёны ліцьвінаўТыпаграфіка🡆 More