Зычныя

Зы́чныя — гукі, якія складаюцца з шуму або з голасу і шуму, што ўзьнікае ў час вымаўленьня ў выніку сутыкненьня струменю выдыхаемага паветра зь перашкодай у поласьці рота.

Класыфікацыя зычных

Паводле ўдзелу голасу і шуму

  • Санорныя зычныя. Пры іх вымаўленьні пераважае голас.
  • Шумныя зычныя:
  1. звонкія зычныя — вымаўляюцца зь перавагай шуму над голасам.
  2. глухія зычныя — утвараюцца толькі пры ўдзеле шуму.

Паводле цьвёрдасьці/мяккасьці

  • Цьвёрдыя зычныя.
  • Мяккія зычныя.

Паводле спосабу ўтварэньня

  • Змычныя (выбухныя) ўтвараюцца ў выніку імгненнага, падобнага да выбуху размыканьня пад узьдзеяньнем струменю паветра моўных органаў — губ ці зубоў і языка.
  • Шчылінныя (фрыкатыўныя) ўтвараюцца ў выніку трэньня выдыхаемага паветра аб краі няпоўна збліжаных актыўных і пасіўных органаў артыкуляцыі. Шчылінныя зычныя вымаўляюцца больш плаўна і працяжна ў параўнаньні са змычнымі.
  • Змычна-шчылінныя (афрыкаты) ўтвараюцца ў выніку паступовага, плаўнага размыканьня першапачаткова збліжаных органаў артыкуляцыі.
  • Змычна-праходныя ўтвараюцца пры няпоўным змыканьні моўных органаў у адным месцы і пры няпоўным збліжэньні ў другім.
  • Дрыжачы (вібрант) утвараецца ў выніку вібрацыі кончыка языка, набліжанага да дзяснаў верхніх зубоў.

Паводле органаў вымаўленьня і месца вымаўленьня

  • Губныя (лабіялізаваныя) утвараюцца пры поўным ці няпоўным збліжэньні ніжняй губы зь верхняй губой ці верхнімі зубамі ў выніку рэзкага іх размыканьня струменем выдыхаемага паветра:
  1. губна-губныя;
  2. губна-зубныя.
  • Язычныя ўзьнікаюць пры самым актыўным удзеле языка, які, артыкулюючы да паднябеньня, пярэдняй ці сярэдняй або задняй часткай утварае адпаведна:
  1. пярэднеязычныя зычныя;
  2. заднеязычныя зычныя.

Літаратура

  • Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5

Tags:

Зычныя Класыфікацыя зычныхЗычныя ЛітаратураЗычныяГук

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вадзім СаранчукоўЯкуб КоласГішпанская моваМаніторЧырвоная кніга Рэспублікі БеларусьЖалейка (зборнік)Магіла льва (паэма)Афрыка1891КувэйтЗіновій ПрыгодзічАшмяныЭрэкцыяКейстут (імя)КрумкачМалайская моваАляксей БацюкоўПшаніцаАгар (імя)Казімер АльхімовічШтат ЗШАРасейцыНазоўнікАлена МаслаКалечыцы (шляхецкі род)Мэлятанін1589КляштарДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяМікола ПракаповічЕрусалім15 красавікаСьвінка ПэпаНароўляУправа КДБ па вайсковай контравыведцыКарусь КаганецМіхась БашлакоўВалеры ГапееўЦаркоўнаславянская моваСтрах1874ПHTTPSКінаконгМікалай МатукоўскіМасковія (назва)ПарталАборІльля РашчэняСямейства (біялёгія)Штучны інтэлектТалінскі портБеларуская Народная РэспублікаДваранстваМаладняк (часопіс)Русіфікацыя БеларусіІван МележІксвідэа20 красавікаСубтытрыІнтэрнэтАнатоль ВярцінскіЯнка СіпакоўСтатусбанкАльгімонтБаркэмпМаланка (часопіс)ВушніцаУладзіслаў ЧаржынскіІдылія120-я зэнітна-ракетная брыгада🡆 More