Песьня Зорка Вэнэра: беларуская песьня

Зорка Вэнэра — песьня (раманс) Сымона Рак-Міхайлоўскага на верш «Зорка Вэнэра» Максіма Багдановіча.

Словы

Зорка Вэнэра ўзышла над зямлёю,
Сьветлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я спаткаўся з табою,
Зорка Вэнэра ўзышла.

З гэтай пары я пачаў углядацца
Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханьнем к табе разгарацца
З гэтай пары я пачаў.

Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая,
Але расстацца нам час.

Буду ў далёкім краю я нудзіцца,
Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца
Буду ў далёкім краю.

Глянь іншы раз на яе, — у расстаньні
Там зь ёй зліём мы пагляды свае…
Каб хоць на міг уваскросла каханьне,
Глянь іншы раз на яе…

Выкарыстаньне ў опэры і аўтарства

Раманс «Зорка Вэнэра» стаў лейтматывам опэры кампазытара Юрыя Семянякі, пастаўленай на лібрэта Алеся Бачылы ў 1970 годзе пад кіраўніцтвам дырыгента Кірыла Ціханава рэжысэрам Сямёнам Штэйнам. З-за таго, што С. Рак-Міхайлоўскі быў рэпрэсаваны, аўтарства раманса ў даведачнай літаратуры падавалася народным, а пасьля выкарыстаньня музыкі ў опэры аўтарам памылкова лічылі Юрыя Семяняку.

Tags:

Максім БагдановічСымон Рак-Міхайлоўскі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Валянцін ЕрмаловічМасачусэцкі тэхналягічны інстытутРэч ПаспалітаяАнтоні ТызэнгаўзРадзімічыВелімір ХлебнікаўГрунвальдзкая бітва1951Юр’яЗаляцаньнеУ краіне райскай птушкіÃLevi'sВікіцытатнікГданскі аддзел БГКТНясьвіжМакс ШчурБас-ТэрДзяржаўны жыдоўскі тэатар БССРЗвонАльгерд БахарэвічПастава на каленяхШыла (неадназначнасьць)Норфалк (Вірджынія)Праблема 2038 годуТэлуская ВікіпэдыяNec MergiturІльля СьвірыдзенкаСтасунакКанюшынаФундацыя «Вікімэдыя»НХЛ 1997—1998 гадоўМантэрэйскі мэтрапалітэнКаўай ЛеанардДзяніс ШчарбіцкіІрына Ханунік-РамбальскаяДвухстворкавыяАзатотПрыдарожны крыж (карціна Казімера Альхімовіча)Максім БагдановічКапузаБабёрАральны сэксСтаніслаў ЯроцкіЯўхім КарскіРымска-каталіцкі касьцёл у БеларусіTrollwald60 да н. э.ЛацінкаКазімер АльхімовічГеаграфічныя каардынатыБільманСлонімская ратушаПлязмаЛімаЛацінская моваНародны пісьменьнік БеларусіДарожная сеткаВалошкаГальяш ЛеўчыкКратаваВід (імя)Мікола МятліцкіІван ШамякінГедымінас КіркіласГАЗ-53Трыбуна працыГальшанскі замакФранцыяЮрка ЛявонныБеластоцкая вобласьць🡆 More