За Што?: паэма Янкі Купалы

«За што?» — паэма Янкі Купалы, завершаная ў апошні дзень 1908 году ў Вільні і ўпершыню апублікаваная ў газэце «Наша Ніва» 15 студзеня 1909 году.

«За што?»
За Што?: Апісаньне, Водгукі, Крыніцы
Вокладка зборніку паэмаў Янкі Купалы
«За што»
Жанр: паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская мова
Год напісаньня: 1908
Публікацыя: 15 студзеня 1909
«Наша Ніва»
Электронная вэрсія

Апісаньне

«Гаварыце, думкі
Пакуль сонца ходзе,
Аб маёй старонцы,
Аб маім народзе».

Я. Купала

З паэмы «За што?»

У аснове паэмы, якая можа быць аднесена да жанру сацыяльна—побытавай, — рэальны жыцьцёвы выпадак: у свой час князі Радзівілы прагналі зь зямлі і выкінулі з хаты продкаў Янкі Купалы. Дарэчы, на аналягічным адпраўным пункце пабудаваны і сюжэт драмы «Раскіданае гняздо». Аўтар па-мастацку сьцісла і дакладна распавядае гісторыю трагічна зламанага лёсу галоўнага героя паэмы Юркі Дзягеля, які страціў усё, што меў, на што аддаў усе свае сілы. Пытаньне, вынесенае ў назву паэмы, прыкоўвае ўвагу, але аўтар не дае на яго наўпроставага адказу. Сутнасьць праблемы — зямля павінна належаць яе сапраўднаму гаспадару, чалавеку працы — выяўляецца самой лёгікай выкладзеных у творы падзей.

Кампазыцыйна паэма складаецца з 5 часткаў. Першая — своеасаблівы аўтарскі маналёг аб лёсе песьняра з народа, яго прызваньні і абавязку. Купала выкладае сваю эстэтычную праграму, жыцьцёвае, грамадзянскае і паэтычнае крэда. З другой часткі паэмы пачынаецца больш напружанае разьвіцьцё фабульнай асновы твору. Сюжэту паэмы ўласьцівая трагічная афарбоўка, якая яскрава ўзмацняецца ў фінале. Элегічная канцоўка з асаблівай сілай падкрэсьлівае экспрэсыўнасьць аўтарскіх думкаў-развагаў аб лёсе роднай старонкі. Паэма напісаная ў адзіным рытмічным ключы: яе вершаваны памер — трохстопны харэй з моцнай стыхіяй пірыхіяў, якія ўзмацняюць натуральнае гучаньне радкоў. Рыфма паэмы — перакрыжаваная.

Водгукі

За Што?: Апісаньне, Водгукі, Крыніцы  Канчатковы вынік, які выцякае з аналізу кампазыцыйнага пабудаваньня і стылю ... паэмаў [«За што», «На куцьцю», «Курган», «Бандароўна», «Магіла льва»], зводзіцца да таго, што гэтымі творамі Я. Купала ўвёў беларускую літаратуру ў галіне гэтага жанру ў агульнае рэчышча літаратуры эўрапейскай. За Што?: Апісаньне, Водгукі, Крыніцы 

—Андрэй Вазьнясенскі

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «За што?» / Аўтары — М.М.Арочка і В.У. Ярац. — С. 235—236.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

За Што? АпісаньнеЗа Што? ВодгукіЗа Што? КрыніцыЗа Што? ЛітаратураЗа Што? Вонкавыя спасылкіЗа Што?ВільняНаша НіваЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Высокі РынакПашпартНізкія.auПацукПрэшаўскі саборВештарГарнастайЖытаСтудняУладзімер Арлоў (гісторык)Анатоль БутэвічПарнафільм1051Горная справаМаксім ЛужанінАмстэрдамБеларуска-амэрыканскае задзіночаньнеСтарое места (Ерусалім)Беларускі нацыянальны стройСяржук Сокалаў-ВоюшНаркотыкСьвятлана АлексіевічВячаслаў АдамчыкАдвечным шляхамПалестынаБеларуская мінуўшчына (часопіс)Аляксандар КучынскіРэлігія ў БеларусіІзраільІксвідэаЛепельБудынакСэкс-індустрыяАтрад (біялёгія)Саюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікЯнка СіпакоўЯнка КупалаГлыбокаеМаладэчнаСельская гаспадарка БеларусіУладзімер ПуцінБеларускі клясычны правапісУладзімер ДубоўкаСэрбіяВоршаЯзафат КунцэвічЖутаўтТравеньВінцук ВячоркаПрастораСтаніслаў Аўгуст ПанятоўскіРасейская моваКарліс Улманіс15 красавікаВялікабрытаніяМарыя АнтуанэтаУсебеларускі народны сходФранцішак СкарынаКузьма ЧорныДавернае кіраваньнеПрыназоўнікРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Уліс Сымсан ГрантБарут (імя)Мікола ЛупсякоўЗлучнікЛявоніхаKrainaШатанПарнаграфія ў Бразыліі1-ая асобная дэсантна-штурмавая ротаСыдарКіеўская РусьАлесь Бадак🡆 More