Залман Гарэлік: беларускі геоляг

Залман Абрамавіч Гарэлік (5 красавіка 1908, Бабруйск — 16 лютага 1987, Менск) — беларускі савецкі геоляг, тэктаніст, арганізатар геалягічнае службы Беларусі, адзін з адкрывальнікаў першых радовішчаў калійнае і каменнай солі, нафты ў Прыпяцкім прагіне.

Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1973).

Залман Абрамавіч Гарэлік
Род дзейнасьці беларускі і савецкі геоляг, тэктаніст
Дата нараджэньня 5 красавіка 1908
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі Бабруйск, Менская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 16 лютага 1987
Месца сьмерці Сьцяг Беларускай ССР Менск, БССР
Занятак геоляг
Навуковая сфэра геалёгія

Біяграфія

Пасьля заканчэньня Маскоўскага геолягавыведнага інстытуту ў 1936 накіраваны ў Інстытут геалягічных навук АН БССР. З 1937 інжынэр, галоўны інжынэр, начальнік Беларускага геалягічнага кіраваньня. У пэрыяд эвакуацыі (1941—1944) начальнік Горкаўскага геакіраваньня. У 1944—1950 начальнік, галоўны геоляг Белгеалкіраваньня і па сумяшчальніцтве выкладчык катэдры геалёгіі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1949—1955). У 1950—1955 — галоўны геоляг Беларускага інстытуту прамысловага праектаваньня. З 1955 на пэдагагічнай працы ў БДУ (дацэнт). З 1957 у Інстытуце геалягічных навук АН БССР — начальнік аддзелу нафты і газу, загадчык сэктару тэктонікі (1967—1976). З 1976 старэйшы навуковы супрацоўнік Беларускага навукова-дасьледчага геолягавыведнага інстытуту.

Сфэра навуковых інтэрасаў

Тэктоніка і структурная геамарфалёгія, фармаваньне нафтавых пакладаў, прагназаваньне радовішчаў карысных выкапняў (калійныя і каменная солі, нафта, мінэральная будаўнічая сыравіна). Стварыў геатэктанічны кірунак у вывучэньні нетраў і мінэральных рэсурсаў. Упершыню выканаў тэктанічнае раянаваньне тэрыторыі Беларусі і абгрунтаваў структурныя крытэры прагназаваньня радовішчаў соляў і нафты ў Прыпяцкім прагіне.

Творы

  • Данные по тектонике Белоруссии и проблема выявления месторождений соли и нефти на ее территории. Мн., 1945.
  • О связи современного рельефа БССР с тектоническими структурами // Весці АН БССР. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1957. № 2.
  • Пески БССР и их промышленное использование. Мн., 1961 (в соавт.).
  • О влиянии тектоники Белорусско-Литовского кристаллического массива на формирование современного рельефа и распределение речной сети // Геология и перспективы металлоносности докембрия Белоруссии и смежных районов. Мн., 1965.
  • Современная структура и история тектонического развития Припятской впадины. Мн., 1968 (в соавт.).
  • Разрывные нарушения Припятского грабена и их роль в распространении полезных ископаемых. Мн., 1986 (совм. с А. М. Синичкой).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0 — С. 78.
  • Нашы знакамітыя землякі: географы і геолагі — ураджэнцы Магілёўскай вобласці. — Магілёў, 2004. — С. 14—15.
  • Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3) — С. 129.

Tags:

Залман Гарэлік БіяграфіяЗалман Гарэлік Сфэра навуковых інтэрасаўЗалман Гарэлік ТворыЗалман Гарэлік ЛітаратураЗалман ГарэлікБабруйскМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1589Вішнеў (Менская вобласьць)Ахоўны статус16 красавікаHTMLМарат МаркаўБушкаГорадняСавецкія рэпрэсіі ў БеларусіАнатоль ЗэкаўРажаваЮрась ШамецькаРоксі ПантэрСьпіс гарадоў БеларусіКыргыстанЭўфрасіньня ПолацкаяЛютаўская рэвалюцыя 1917 году ў РасеіЛеанід ДайнекаПрэзыдэнцкія выбары ў Беларусі 1994 годуВікіслоўнікМішэль ВайлдНазоўнікМаршы недармаедаўВольга ЧамаданаваАляксандар МакедонскіУладзімер КонанСьцяг ЛібііБраніслаў ТарашкевічUbuntuАдам Міцкевіч2008Харвацкая моваКрыжМіндоўг (імя)Каскадныя табліцы стыляўГарнастайСувязь (тэхніка)БраўзэрАльгерд Бахарэвіч15 красавікаГісторыя БеларусіКрумкачПарнафільмПершая сусьветная вайнаСамасейАлесь АркушПольшчаZuzana (зброя)ЧарнобыльЛяндвароваЖырандоляСакрат ЯновічАляксандар ЛукашэнкаПастава на каленяхУсевалад ІгнатоўскіПалітыкГайла (імя)СпакусьнікіАлесь ДуброўскіБісэксуальная парнаграфіяСлуцакСабакаКамянецАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіПарнаграфія ў ВугоршчынеРадаўніца🡆 More