Завайць

За́вайць — вёска ў Нараўлянскім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Сажалка, за 13 км на захад ад Нароўлі.

Завайць уваходзіць у склад Нараўлянскага сельсавету.

Завайць
Першыя згадкі: 1553
Вобласьць: Гомельская
Раён: Нараўлянскі
Сельсавет: Нараўлянскі
Тэлефонны код: +375 2355
Паштовы індэкс: 247815
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′0.9″ пн. ш. 29°22′57.3″ у. д. / 51.80025° пн. ш. 29.382583° у. д. / 51.80025; 29.382583 29°22′57.3″ у. д. / 51.80025° пн. ш. 29.382583° у. д. / 51.80025; 29.382583
Завайць на мапе Беларусі
Завайць
Завайць
Завайць

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Завайць 
Герб Харугва роду Кмітаў

Згодна зь «Вялікім гістарычным атлясам Беларусі», упершыню сяло Завайць згаданае пад 1553 годам. 5 сакавіка 1553 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст падараваў маёнтак Антонавічы на ленных правах пану Сямёну Кміце. У лісьце караля Жыгімонта да кіеўскага ваяводы пана Рыгора Хадкевіча ад 23 сакавіка 1555 году названаму пану Сямёну шэраг добраў аддаваўся на вечнасьць; у ім сказана, што ў Смалігавічах, Антонавічах і яшчэ ў адным сяле (пазнака: ....), якія месьціліся ў Кіеўскім ваяводзтве, было па дзьве службы. Напэўна, тым нерасчытаным выдаўцамі дакумэнту сялом і была Завайць.

Завайць 
Ліст Ф. Кміты сьвятару С. Пашкевічу. 1585 г.
Завайць 
Завайць у канцы XVI ст. на Генэральнай мапе Вялікага гістарычнага атлясу Баларусі.

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі, згодна з указам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году, Кіеўскае ваяводзтва стала часткаю Кароны Польскай. Завайць у складзе Мазырскага павету, пад уплывам віленскага ваяводы, канцлера ВКЛ і мазырскага старосты Мікалая Радзівіла Рудога ды падтрымаўшай яго павятовай шляхты, мусіла быць выведзенай з Кіеўскага і далучаная да Менскага ваяводзтва. Але з адпаведных квітаў вынікае, што паборы 1576 — 1578 гадоў, у тым ліку і з Завайці, працягвалі аддаваць да скарбу Кіеўскага ваяводзтва.

24 верасьня 1585 году смаленскі ваявода Філон Кміта выдаў ліст настаяцелю антонаўскай царквы Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы Сэбасьцяну Пашкевічу на права штогадовага атрыманьня ад жыхароў Антонава, Смалегавічаў, Завайці і Галоўчыцаў па паўвядра жыта і па пяць вёдраў мёду прэснага з кожнага дыму. Але ў самыя ўгодзьдзі названых сёлаў сьвятар уступацца ня мусіў. У Завайці, як і ў Антонаве, на той час было 40 дымоў (izb).

Завайць 
Герб Ліс роду Сапегаў

6 красавіка 1595 году кароль Жыгімонт Ваза падараваў лен Антонавічы канцлеру Льву Сапегу. Апошні ў 1598 годзе саступіў маёнтак разам з фальваркамі Смалегавічы і Завайць стрыечнаму брату каралеўскаму двараніну Лукашу Сапегу, што кароль і зацьвердзіў.

Завайць 
Згадка пра вёскі Завайць, Нароўля і Смалігавічы пана Лукаша Сапегі ў 1604 г.

У дэкрэце ад 20 ліпеня 1604 году пан Лукаш Сапега абвінаваціў суседа пана Януша Збараскага ў гвалтоўным насланьні слуг і баяраў з маёнтку свайго Валадаркі на грунты вёсак Завайць і Нароўля ды забраньні нямалалікіх стагоў сена, у нападзе на ўгодзьдзі вёскі Смалігавічы і ўгоне коней, валоў ды інш. 30 красавіка 1607 году сужэнства Лукаш і Зофія Сапегі зьвярнуліся ў суд што да вяртаньня падданых зь іхных вёсак Завайці, Смалегавічаў, Дзямідавічаў, Антонава і інш., зьбеглых да слабады Дыміркі і мястэчка Белагародкі князя ваяводы кіеўскага Канстантына Астроскага. Дэкрэтам ад 25 жніўня 1609 году на адрас пані Ганны з Косткаў, удавы па князю Аляксандру Штэмбэргу, і яе нашчадкаў князёў Астроскіх было заяўлена патрабаваньне панства Лукаша, апекуна, і Зофіі Кміцянкі, дзедзічкі, Сапегаў выдаць зьбеглых падданых зь места Чарнобылю, вёсак Нароўлі, Завайці, Антонаўкі ды інш. 26 жніўня 1609 году Лукаш і Зофія Сапегі праз суд выдалі Мікалаю Харлінскаму і жонцы яго Гальшцы Андраважаўне квіт што да грашовай кампэнсацыі за рабункі іх падданых антонаўскіх, смалігаўскіх, нараўлянскіх, завайцянскіх ды за напад на Нароўлю.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Завайць 
Завайць у ваколіцах Нароўлі на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Завайць апынулася ў межах Расейскай імпэрыі, ад 3 траўня 1795 году ў адноўленым Мазырскім павеце Менскага намесьніцтва, з 12 сьнежня 1796 губэрні, з 29 жніўня 1797 году далучаны да Рэчыцкага павету той самай Менскай губэрні.

Найноўшы час

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Ўкраінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчаная часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Завайць у складзе Нараўлянскай воласьці, аднак, апынулася ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Ўкраінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага.

Да 1 сьнежня 2009 году зьяўлялася цэнтрам Завайцянскага сельсавету, 1 сьнежня 2009 году перададзеная ў склад Нараўлянскага сельсавету.

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Завайць ГісторыяЗавайць АсобыЗавайць ЗаўвагіЗавайць КрыніцыЗавайць ЛітаратураЗавайцьВёскаГомельская вобласьцьНараўлянскі раёнНараўлянскі сельсаветНароўляСажалка

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Бізантыйскі каляндарНіл ГілевічМы выйдзем шчыльнымі радаміЭйкаУ краіне райскай птушкіЛесьбійская эротыкаБеларусыМіжнародны стандартны кніжны нумарПаўстаньне 1794 годуПарнаграфія ў ЗШАПарнафільм у ФранцыіБерасьцеПагоняРабінаГімн Савецкага СаюзуВостраў Пасхі14 красавікаПольшчаВольга КараткевічПаўлюк ТрусПлошча Перамогі (Менск)КітайВіды сувязі словаўАдзёрВіктар МарціновічАнатоль СербантовічВокаКліматЯн СтанкевічВільготнасьць паветраСудаАндрэй ДынькоДыяніз ІлкавічСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»Бярозка (часопіс)Чорны замак АльшанскіКанадаКаханьне без пранікненьня1744НавукаДэмакратыяП’ер Агюст РэнуарАзартная гульня16 красавіка1896Драпежныя птушкіАтрад (біялёгія)Аральны сэксАдольф ГітлерMozilla FirefoxАльгарытмПарнаграфія ў БразылііБіткойнКрывічыЯнка КупалаУсходнеславянскія мовыGoogle602Кастусь ЦыбульскіДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ГарбатаMemento moriC++СакавікШвайцарыяЛідаСтаніслаў ВалодзькаАрхеалёгіяБацькаўшчынаКрысталь Бойд🡆 More