Заблудаў

Заблудаў (польск.

Zabłudów) — места ў Польшчы, на рацэ Рудні. Цэнтар меска-сельскай гміны Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2008 год — 2452 чалавекі. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Беластоку.

Заблудаў
лац. Zabłudaŭ
польск. Zabłudów
Прачысьценская царква
Прачысьценская царква
Заблудаў Заблудаў
Герб Заблудава Сьцяг Заблудава
Першыя згадкі: XVI стагодзьдзе
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Беластоцкі
Плошча: 14,3 км²
Насельніцтва (2008)
колькасьць: 2452 чал.
шчыльнасьць: 171,47 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 85
Паштовы індэкс: 16-060
Нумарны знак: BIA
Геаграфічныя каардынаты: 53°1′0″ пн. ш. 23°20′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 23.33333° у. д. / 53.01667; 23.33333 23°20′0″ у. д. / 53.01667° пн. ш. 23.33333° у. д. / 53.01667; 23.33333
Заблудаў на мапе Польшчы
Заблудаў
Заблудаў
Заблудаў
Заблудаў Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.zabludow.pl/

Заблудаў — магдэбурскае места і колішняя сталіца графства на мяжы гістарычных Гарадзеншчыны (частка Троччыны) і Падляшша, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. У 1568—1570 гадох тут дзеяла друкарня, у якой Іван Федаровіч і Пётар Мсьціславец выдалі Эвангельле навучальнае і Псалтыр. Да нашага часу захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму Прачысьценская царква, касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, капліцы Сьвятой Марыі Магдалены і Сьвятога Роха, помнікі архітэктуры XIX ст. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся палац Радзівілаў (барока, XVIII ст.), зруйнаваны расейскімі ўладамі, і драўляная сынагога (барока, XVII ст.), спаленая нацыстамі 24 чэрвеня 1941 году.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Заблудаў 
Эвангельле навучальнае

Заблудаў узьнік у час засяленьня Блудаўскай пушчы. З 1513 году ён уваходзіў у склад Падляскага ваяводзтва або, паводле іншых зьвестак, у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1553 годзе места знаходзілася ў валоданьні Хадкевічаў, тут дзеяў касьцёл, праводзіліся кірмашы. Пазьней яно атрымала Магдэбурскае права.

Заблудаў 
Плян сядзібы, XVIII ст.

У 1563 годзе Рыгор Хадкевіч заснаваў у Заблудаве Прачысьценскую царкву. У 1568—1570 гадох у месьце дзеяла Заблудаўская друкарня, заснаваная І. Фёдаравым і П. Мсьціслаўцам. У XVI стагодзьдзі тут пачалі сяліцца жыды і шаляндзкія эмігранты (шкоты). У 1598 годзе Заблудаў перайшоў у валоданьне біржанска-дубінкаўскай галіны роду Радзівілаў, пры якіх ператварыўся ў значны асяродак Рэфармацыі. 7 красавіка 1654 году места атрымала герб «у блакітным полі срэбны алень, паміж рагамі якога срэбны герб „Касьцеша“, на алені залатая гунька з чорным аднагаловым арлом». Пад 1659 годам ўпершыню ўпамінаецца Заблудаўскі Прачысьценскі манастыр. У другой палове XVII стагодзьдзя пры манастыры дзеялі школа, бібліятэка і шпіталь. У 1695—1744 гадох места знаходзілася ў складзе Нойбурскіх маёнткаў. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Заблудаўскі манастыр пачаў занепадаць (скасаваны ў 1824 годзе).

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Заблудава ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1702 годам значыцца Kopiewicz Vladislav., Sabludov. Lithuan.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Заблудаў апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй — у складзе Расейскай імпэрыі, у Беластоцкім павеце Гарадзенскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка.

У 1824 годзе спыніў існаваньне Заблудаўскі манастыр. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў расейскія ўлады канфіскавалі сядзібу, якую ў 1856 годзе выкупілі абшарнікі Крузэнштэрны. У 2-й палове XIX ст. апошнія зруйнавалі палац Радзівілаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Заблудаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Заблудаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Заблудаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

У лістападзе 1939 году Заблудаў увайшоў у склад БССР, дзе ў 1940 годзе стаў цэнтрам раёну Беластоцкай вобласьці. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году Заблудаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1942 годзе ў лягеры сьмерці Трэблінцы нацысты зьнішчылі жыдоўскую супольнасьць места (каля 1,4 тыс. чал.). 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Заблудаў Польскай Народнай Рэспубліцы. У 1965 годзе ў месьце адбыўся Заблудаўскі цуд.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1895 год — 4 тыс. чал., зь якіх 2,5 тыс. юдэяў
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 2452 чал.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Капліца могілкавая Сьвятой Марыі Магдалены (1848)
  • Капліца могілкавая Сьвятога Роха (1850)
  • Касьцёл Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1805—1840)
  • Могілкі: старыя каталіцкія, хрысьціянскія, юдэйскія
  • Парк (2-я палова XIX ст.)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы (1847—1855)

Страчаная спадчына

  • Палац Радзівілаў (XVIII ст.)
  • Сынагога (XVII ст.)
  • Сядзіба Крузэнштэрнаў (2-я палова XIX ст.)

Галерэя

Асобы

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Заблудаў ГісторыяЗаблудаў НасельніцтваЗаблудаў Турыстычная інфармацыяЗаблудаў ГалерэяЗаблудаў АсобыЗаблудаў КрыніцыЗаблудаў ЛітаратураЗаблудаў Вонкавыя спасылкіЗаблудаўБеластокБеластоцкі паветГміна ЗаблудаўГорадПадляскае ваяводзтваПольская моваПольшча

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Зьміцер СанькоАлег ЖданЗянон ПазьнякКунілінгусСьвятлана АлексіевічЯкуб Наркевіч-ЁдкаАдольф ГітлерІван ШамякінАлесь ПетрашкевічДразды (гурт)Сьцяг ЛібііДжыліГенадзь ПашкоўРужанецХэльсынкіЭнцыкляпэдыяБаранавіцкі раёнC++ТытанікРагачоўВагінальны сэксСлавамір АдамовічАпавядальны сказФундацыя «Вікімэдыя»Джулія ТэйларУладзімер КаткоўскіЯўген ВалошынДарога Р6 (Беларусь)Іван ЧыгрынаўУладзімер ДубоўкаЮрась БарысевічВікі25 красавікаГрупавы сэксMelbetМарат МаркаўІмёны ліцьвінаўАнтонімыПаўстаньне 1863—1864 гадоўВячаслаў ЧамярыцкіПлоцевы актВіктар ЖыбульЯнка МаўрІгнат ДамейкаДуброўнаТып (біялёгія)Memento moriСтасункі Ірацкага Курдыстану і Сырыйскага КурдыстануМіра (імя)МаркетынгАндрэй ДынькоМастацтваПарнаграфія ў ІталііОпсаДрапежныя птушкіМікола ПапекаМакс ШчурЯн ЧыквінБазыліка Сьвятога ЭгідыяАлесь ПісьмянкоўВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Лязьбійская парнаграфіяКітабыШмоняВіталь ВольскіПарнафільм🡆 More