Арка́дзь Язэ́павіч Жура́ўскі (5 жніўня 1924, вёска Янава Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці — 9 студзеня 2009) — беларускі мовазнавец, славіст.
Чалец-карэспандэнт АН БССР (1980). Доктар філялягічных навук (1968), прафэсар (1970). Заслужаны дзяяч навукі Беларускай ССР (1978). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусі (1994).
Аркадзь Жураўскі | |
Дата нараджэньня | 5 жніўня 1924 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 9 студзеня 2009 (84 гады) |
Месца вучобы | Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Занятак | філёляг |
Навуковая сфэра | мовазнаўства, славістыка |
Месца працы | Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Янаўскую пачатковую школу, у 1935—1938 гг. навучаўся ў Няклюдаўскай няпоўнай сярэдняй школе, у 1938—1941 — у Талачынскай сярэдняй школе № 1.
У час нямецка-савецкай вайны Аркадзь Жураўскі разам з чатырма братамі Іванам, Васілём, Мікалаем, Казімерам удзельнічаў у партызанскім руху ў аддзеле брыгады Мікалая Гудкова, прымаў удзел ва ўсіх найважнейшых баявых апэрацыях. Падзеі вайны А. І. Жураўскі апісаў у кнізе «За родныя хаты» (1974).
У верасьні 1945 паступіў на філялягічны факультэт БДУ, які скончыў у 1950 г. і паводле рэкамэндацыі навучальнай рады быў залічаны ў асьпірантуру Інстытуту мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю, прысьвечаную гісторыі формаў загаднага ладу ў беларускай мове. Доктарская дысэртацыя на тэму «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» абароненая ў 1968 г.
З 1953 г. працаваў у Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа АН БССР, займаў пасаду вучонага сакратара Інстытуту мовазнаўства, загадчыка сэктару тэрміналёгіі, старшага навуковага супрацоўніка, а затым у 1960—1992 г. і загадчыка сэктару (аддзелу) гісторыі беларускай мовы, адначасова з 1974 г. — намесьнік дырэктара, у 1983—1988 г. — дырэктар інстытуту, у 1992—1996 г. — дарадца пры дырэкцыі інстытуту, з 1997 г. — галоўны навуковы супрацоўнік аддзелу гісторыі беларускай мовы. У 1985—1990 г. — старшыня Беларускага камітэту славістаў.
Дасьледаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаваньне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі пэрыяд, прааналізаваў мову дзеячоў беларускай культуры мінулага (Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.). Вывучаў пытаньні нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.
Аўтар болей за 300 навуковых прац, у т. л. 15 манаграфіяў і слоўнікаў.
Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), мэдалём Францішка Скарыны. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994) за цыкль прац «Скорина и белорусская культура». Заслужаны дзяяч навукі БССР (1978).
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Аркадзь Жураўскі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.