Зборнік Жалейка: зборнік вершаў Янкі Купалы

«Жалейка» — першы зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў пачатку 1908 году ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» тыражом 4300 асобнікаў, дзе былі надрукаваныя 95 лірычных вершаў 1905—1907 гг.

і паэма «Адплата каханьня».

«Жалейка»
Зборнік Жалейка: Крытычныя водгукі, Янук Купала, Глядзіце таксама
Вокладка зборніка «Жалейка»
Жанр: верш, паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1908
Электронная вэрсія
Зборнік Жалейка: Крытычныя водгукі, Янук Купала, Глядзіце таксама Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

У зборніку ўпершыню публікуецца праграмны верш паэта «А хто там ідзе?», які заняў асаблівае месца ў творчасьці Купалы, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам і зьяўляецца перакладзеным на 82 мовы сьвету. Зборнік двойчы канфіскоўваўся царскімі ўладамі. Публікацыя «Жалейкі» адыграла надзвычайную ролю ў станаўленьні беларускай літаратуры і творчага крэда яе аўтара. Літаратурны крытык Леў Клейнбарт адзначыў, што «Жалейка» выражала нацыянальны ўздым тагачаснага грамадзтва.

Крытычныя водгукі

Зборнік быў з энтузыязмам успрыняты беларускім культурным асяродкам. У сваім 17-м нумары газэта «Наша Ніва» адгукнулася на выхад кнігі рэцэнзіяй Владака з Казіміраўкі (Уладзімера Самойлы), які акрэсьліў своечасовасьць і значэньне гэтага зборніка тагачаснай Беларусі:

Творы Янука Купалы дагэтуль друкавала толькі «Наша Ніва», але цяпер песьні яго выйшлі ў сьвет у асобнай кніжцэ, каторую малады песьняр наш назваў «Жалейкай». Песьні Купалы — гэта люстра, ў каторым сьвеціцца душа беларуса, яго жыцьце, яго родны край; гэта праўдзівы, непадроблены голас, што выходзіць з самай глыбі народнай душы, гэта — «крык, што жыве Беларусь!»

— Владак з Казіміроукі. «Жалейка», песьні Янука Купалы

Тагачасны аналітык беларускай літаратуры Максім Багдановіч у сваім літаратуразнаўчым артыкуле «Глыбы і слаі» быў больш стрыманым у ацэнках раньняй купалаўскай паэзіі:

Як і ў 1909 гаду, найбольш увагі зьвяртае на сябе Я. Купала; зьвяртае не толькі велічынёй сваёй здольнасьці, але гібкасьцю яе, здатнасьцю да ўсестароньняга разьвіцьця <...> Каб даць паняццье аб усёй моцы жыцьцёвых сокаў яго таленту, мы на мінуту вернемся аж да першых крокаў яго пісьменьніцкай працы.
Пачаў ён з шурпатых вершаў, амаль не зусім зьліваўшыхся з тагачасным слоем беларускай паэзіі; напісаныя пад Бурачка, залішне расьцягненыя, слаба апрацаваныя з боку формы і мовы, яны ўвесь час перапявалі некалькі адных і тых жа тэм.

— Максім Багдановіч. Глыбы і слаі

Янук Купала

Першапачаткова, псэўданімам Івана Луцэвіча, пад якім павінен быў выйсьці яго першы зборнік, мусіў быць «Янук Купала», але рэдактар зборніка Браніслаў Эпімах-Шыпіла падчас публікацыі памылкова напісаў яго як «Янка Купала». З таго часу Іван Дамінікавіч Луцэвіч пачаў карыстацца псэўданімам менавіта ў такой форме.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Жалейка» / Аўтар — А.Лойка. — C. 214—215.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зборнік Жалейка Крытычныя водгукіЗборнік Жалейка Янук КупалаЗборнік Жалейка Глядзіце таксамаЗборнік Жалейка КрыніцыЗборнік Жалейка ЛітаратураЗборнік Жалейка Вонкавыя спасылкіЗборнік ЖалейкаЗагляне сонцэ і ў нашэ ваконцэСанкт-ПецярбургЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Рэя (міталёгія)Міхал БаброўскіІндустрыяльная рэвалюцыяХалодная вайнаФальваракБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубВікіпэдыяІван ЛуцкевічОрля (гміна)Янкоўскі сельсаветЦэнтральная АзіяМэрЛесотаКоўнаВасіль БыкаўКітайЧавускі раёнДоўгая дарога дадомуАрганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовыА̨ВікіАнтон Сокал-КутылоўскіБайкаКарл МарксКавалёўАнтон АстаповічЭтнічная тэрыторыя беларусаўВольга ХарланГімн ВайшнорыіКлаўдзі Дуж-ДушэўскіФранцішак АляхновічСакавікУкраінцыАсацыяцыя дзяржаваў Паўднёва-Ўсходняй АзііВінцэнт дэ ПольСусьветная служба Бі-Бі-СіПарнаграфія для жанчынПрадпрымальніцтваАнтоніё ВівальдзіГардзьНарымонтЯцьвягіФёдар ДастаеўскіВольная Беларусь (газэта)Эдуар Анры АўрыльБелая РусьМіраслаў ЛазоўскіЭрых КохСударгЯкуб ЯсінскіГрамадзкі набытакІгар СергеенкаГалосныяВайна Пунсовай і Белай ружыКірыл КоктышЭўрапейскі ЗьвязПухлыПМіл (імя)Аўганска-савецкая вайнаЧарнігаўФрыда КалёУнівэрсытэтРасейцыЧыншПаронімыСьпіс гарадоў БеларусіПаўночная Македонія🡆 More