Зборнік Жалейка: зборнік вершаў Янкі Купалы

«Жалейка» — першы зборнік Янкі Купалы, выдадзены ў пачатку 1908 году ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонцэ і ў нашэ ваконцэ» тыражом 4300 асобнікаў, дзе былі надрукаваныя 95 лірычных вершаў 1905—1907 гг.

і паэма «Адплата каханьня».

«Жалейка»
Зборнік Жалейка: Крытычныя водгукі, Янук Купала, Глядзіце таксама
Вокладка зборніка «Жалейка»
Жанр: верш, паэма
Аўтар: Янка Купала
Мова арыгіналу: беларуская
Публікацыя: 1908
Электронная вэрсія
Зборнік Жалейка: Крытычныя водгукі, Янук Купала, Глядзіце таксама Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

У зборніку ўпершыню публікуецца праграмны верш паэта «А хто там ідзе?», які заняў асаблівае месца ў творчасьці Купалы, на доўгі час стаў неафіцыйным беларускім гімнам і зьяўляецца перакладзеным на 82 мовы сьвету. Зборнік двойчы канфіскоўваўся царскімі ўладамі. Публікацыя «Жалейкі» адыграла надзвычайную ролю ў станаўленьні беларускай літаратуры і творчага крэда яе аўтара. Літаратурны крытык Леў Клейнбарт адзначыў, што «Жалейка» выражала нацыянальны ўздым тагачаснага грамадзтва.

Крытычныя водгукі

Зборнік быў з энтузыязмам успрыняты беларускім культурным асяродкам. У сваім 17-м нумары газэта «Наша Ніва» адгукнулася на выхад кнігі рэцэнзіяй Владака з Казіміраўкі (Уладзімера Самойлы), які акрэсьліў своечасовасьць і значэньне гэтага зборніка тагачаснай Беларусі:

Творы Янука Купалы дагэтуль друкавала толькі «Наша Ніва», але цяпер песьні яго выйшлі ў сьвет у асобнай кніжцэ, каторую малады песьняр наш назваў «Жалейкай». Песьні Купалы — гэта люстра, ў каторым сьвеціцца душа беларуса, яго жыцьце, яго родны край; гэта праўдзівы, непадроблены голас, што выходзіць з самай глыбі народнай душы, гэта — «крык, што жыве Беларусь!»

Владак з Казіміроукі. «Жалейка», песьні Янука Купалы

Тагачасны аналітык беларускай літаратуры Максім Багдановіч у сваім літаратуразнаўчым артыкуле «Глыбы і слаі» быў больш стрыманым у ацэнках раньняй купалаўскай паэзіі:

Як і ў 1909 гаду, найбольш увагі зьвяртае на сябе Я. Купала; зьвяртае не толькі велічынёй сваёй здольнасьці, але гібкасьцю яе, здатнасьцю да ўсестароньняга разьвіцьця <...> Каб даць паняццье аб усёй моцы жыцьцёвых сокаў яго таленту, мы на мінуту вернемся аж да першых крокаў яго пісьменьніцкай працы.
Пачаў ён з шурпатых вершаў, амаль не зусім зьліваўшыхся з тагачасным слоем беларускай паэзіі; напісаныя пад Бурачка, залішне расьцягненыя, слаба апрацаваныя з боку формы і мовы, яны ўвесь час перапявалі некалькі адных і тых жа тэм.

Максім Багдановіч. Глыбы і слаі

Янук Купала

Першапачаткова, псэўданімам Івана Луцэвіча, пад якім павінен быў выйсьці яго першы зборнік, мусіў быць «Янук Купала», але рэдактар зборніка Браніслаў Эпімах-Шыпіла падчас публікацыі памылкова напісаў яго як «Янка Купала». З таго часу Іван Дамінікавіч Луцэвіч пачаў карыстацца псэўданімам менавіта ў такой форме.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Янка Купала: Энцыкл. даведнік / БелСЭ; Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., БелСЭ, 1986. — 727 с, 26 л. іл.; Артыкул «Жалейка» / Аўтар — А.Лойка. — C. 214—215.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Зборнік Жалейка Крытычныя водгукіЗборнік Жалейка Янук КупалаЗборнік Жалейка Глядзіце таксамаЗборнік Жалейка КрыніцыЗборнік Жалейка ЛітаратураЗборнік Жалейка Вонкавыя спасылкіЗборнік ЖалейкаЗагляне сонцэ і ў нашэ ваконцэСанкт-ПецярбургЯнка Купала

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Лацінская моваДэйвід ЎудардЯн ЦывінскіВасіль БыкаўЭўропаРасейская моваМіраслаў ЛазоўскіМарыя МартысевічГрэбляПубліцыстыкаМастацтваРаманПалешукіСан-ФранцыскаЧорны замак АльшанскіЗносіныВішымутПісьменнасьцьСалігорскЛіцьвіныЛацінкаІталіяГеоргі МарчукМіхась ЧаротАніта ДаркПаляшукЭразм ЦёлакПастава на каленяхБудзьма беларусамі!БлогПершая сусьветная вайнаСьвяты ЮрыНестар МахноКатэхізіс Сымона БуднагаВялікае Княства ЛітоўскаеЗлучаныя Штаты АмэрыкіНямецкая моваСлавамір АдамовічМоладава (Берасьцейская вобласьць)Уладзімер КараткевічРэжым ЛукашэнкіГрудзіВершаваны памерУкраінскі правапіс 1928 годуНямеччынаЛязьбійская парнаграфіяБраўзэрБудынакАрсень СкапецСаюз вызваленьня БеларусіЧалавекЮры БеленькіКойданаўКартагенМаркёрВадзім Болбас@БуценьЯн ЗбажынаСусьветнае павуціньнеHTMLБерасьцеГолас Часу (1945)Мікола ГусоўскіСурвэткаСябарЯўгенія ЯнішчыцКарэйская моваЮры ГумянюкСуд Маскоўскага раёну (Менск)22 красавікаФранц КафкаАндрэй КурэйчыкКанстытуцыя ССРБ 1919 году.ne🡆 More