Ежы Чапскі

Е́жы Ча́пскі ці Ю́ры Ча́пскі (Гутэн-Чапскі) (па-польску: Jerzy Czapski (Hutten-Czapski), па-расейску: Ежи Чапский / Георгий (Юрий) Чапский (Гуттен-Чапский)1861; цяпер вёска Станькаў, Койданаўскі раён, Менская вобласьць, Беларусь —1930; цяп.

горад Морды, Мазавецкае ваяводзтва, Польшча) — грамадзкі дзеяч Расейскай імпэрыі, беларускі абшарнік, арганізатар сельскагаспадарчай дзейнасьці ў Беларусі, старшыня Менскага таварыства дабрачыннасьці і апошні менскі губэрнскі маршалак (1918—1920), Адзін зь лідэраў Менскага таварыства сельскай гаспадаркі. Уваходзіў у палітычную групоўку «краёўцаў», а пазьней «віленскіх кансэрватараў».

Ежы Чапскі
1900 г.
1900 г.
Ежы Чапскі
«Ляліва»
Менскі губэрнскі маршалак шляхты
29 верасьня 1918 — ліпень 1920
ПапярэднікСьцяпан Сорнеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 лістапада 1861
маёнтак Станькаў, Менскі павет, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Памёр 25 ліпеня 1930
маёнт. Морды, Сядлецкі павет(en), Люблінскае ваяводзтва, Польская рэспубліка
Род Чапскія
Бацькі Эмэрык Чапскі
Эльжбэта Мэендорф
Жонка 1) Юзэфа Тун-Гогенштайн, 2) Паліна Ахматава
Дзеці
  • Леапальдына
  • Эльжбэта
  • Караліна
  • Марыя
  • Юзэф
  • Станіслаў
  • Роза
Рэлігія хрысьціянства
Дзейнасьць бізнэсмэн, земляўласьнік

Належаў да каталіцкага графскага роду Чапскіх (Гутэн-Чапскіх) гербу «Ляліва» зьменены (герб «Гутэн-Чапскі»). Называў сябе беларусам.

Паходжаньне і сям’я

Нарадзіўся ў родавым маёнтку ў каталіцкай дваранскай сям’і графа Эмэрыка Каралевіча Чапскага (1828—1896) ад яго жонкі баранэсы Эльжбэты-Караліны фон Мэендорф (1833—1916). 24 студзеня 1862 году ахрышчаны ў каталіцкім абрадзе.

7 жніўня 1886 г. ажаніўся зь нямецкай графіняй Юзэфай-Марыяй-Каралінай-Сыдоніяй фон Тун-Гогенштайн (1867—1903) з Багеміі, што парадніла Чапскіх з арыстакратычнымі сем’ямі Аўстра-Вугоршчыны (Шварцэнбэргі і Клям-Мартыніцы). Бацька жонкі — граф Фрыдрых фон Тун-Гогенштайн (1810—1881) быў камэрарам імпэратара Аўстра-Вугоршчыны, сапраўдным тайным дарадцам і амбасадарам (1859—1863) Аўстрыйскай імпэрыі ў Расеі. Маці жонкі — графіня Леапальдына Лямбэрг, дачка графа Эдварда Лямбэрга і яго жонкі Караліны Штэрнбэрг, была фрэйлінай аўстрыйскай імпэратрыцы і кавалерствавай дамай ордэна Сузор’я Крыжа. Братамі жонкі былі гісторык і генэоляг Яраслаў фон Тун-Гогенштайн (1864—1929) і Франц фон Тун-Гогенштайн (1847—1916), які пазьней займаў пасады міністра-прэзыдэнта Цысьлейтаніі (1898—1899) і штатгальтара Багеміі (1889—1896, 1911—1915). Род Тун-Гогенштайн меў значныя зямельныя ўладаньні і палацы ў Багеміі — у Празе побач з Градчанамі валодалі палацам Тунаў, дзе заразь месьціцца амбасада Італіі ў Чэхіі. У гэтым палацы нарадзіліся трое зь сямі дзяцей ад першай жонкі (Марыя, Юзэф і Станіслаў), якая памерла ў 36-гадовым узросьце (1903) пры нараджэньні свайго восьмага дзіцяці. У 1925 г. узяў шлюб з расейскай дваранкай Палінай Ахматавай (народжанай Аненкавай; 1873—1955), якая насіла прозьвішча першага мужа.

Ад першай жонкі меў 7 дзяцей: Леапальдыну (1887—1969) — пайшла ў 1905 за Леана Лубеньскага (1861—1944), у 1945 пайшла за Аляксандра Гофмана (1890—1964); Эльжбэту (1888—1972); Караліна (1891—1967) — пайшла ў 1919 за Гэнрыка Пшаўлоцкага (1884—1981); Марыю (1894—1981); Юзэфа-Эмэрыка-Ігната-Антона-Франца-дэ Паўла-Марыя (1896—1993); Станіслава-Франца-дэ Паўла-Марыя-Герсана (1898—1959) — ажаніўся ў 1929 зь Верэн Наркевіч-Ёдка (1909—1992); Роза (1901—1986) — пайшла ў 1920 за графа Ігната Зібэрг-Плятара (1893—1973).

Адукацыя

Скончыў нямецкую гімназію імя Сьвятой Ганны ў Санкт-Пецярбургу. Пасьля паступіў у Імпэратарскі Дэрпцкі ўнівэрсытэт (Ліфляндзкая губэрня) на юрыдычны факультэт. Атрымаў навуковую ступень доктара права.

Грамадзкая дзейнасьць

Арыстакратычнае жыцьцё

У 1888 г. як арыстакратычны абшарнік разам з бацькам Эмэрыкам і братам Каралем удзельнічаў у афіцыйным прыёме ў Менску вялікага князя Ўладзімера Аляксандравіча(en), які ладзіўся кіраўніцтвам Менскай губэрні і мясцовым заможным дваранствам. У 1894 г. пісьмова адмовіўся ад прапановы губэрнатара паехаць у Маскву на каранацыю Мікалая II праз хваробу жонкі.

Дабрачыннасьць і судзейства

Быў шматгадовым чальцом і старшынём (з канца XIX ст.) 1-га Менскага таварыства дабрачыннасьці, якое тады налічвала 170 правадзейных чальцоў і знаходзілася ва ўласным доме Ежы Чапскага ў Менску на вуліцы Багадзельнай. Таварыства ўтрымлівала за свой кошт прытулак для старых людзей, шпіталь на 245 ложкаў і штогод раздавала жабракам звыш 30 тысячаў абедаў. Быў намесьнікам старшыні менскага Таварыства правільнага паляваньня, якое знаходзілася на Юр’еўскай вуліцы ў доме Зьдзяхоўскага (дом № 24).

Прызначаўся ганаровым міравым судзьдзём (1899—1902) Менскай акругі (у рамках Менскага павету) на трохгодзьдзе.

Увайшоў у склад створанага 19 сакавіка 1905 г. у Менску грамадзкага камітэту па будаўніцтве касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены.

Зьбіраньне старажытнасьцяў

Як і бацька, быў знаным зьбіральнікам рэдкіх кніг, якія набываў у Генрыха Татура (1846—1907). У 1895 г. напісаў яму падчас гандляваньня з-за выданьняў XVII ст.: «Дарагі Пане! Ёсьць ты ўпартым і цьвёрдым як скала». І ўрэшце прыняў прапанаваны кошт пакупкі.

Менскае таварыства сельскай гаспадаркі

У канцы 1890-х гг. разам з братам Каралем уступіў у Менскае таварыства сельскай гаспадаркі (МТСГ) у якасьці чальца. Брата абралі чальцом Рады МТСГ за прыкметны ўдзел ва ўсіх пасяджэньнях. Пасьля яго сьмерці таксама абраўся ў Раду МТСГ.

Ежы Чапскі 
Генрык Вайсэнгоф. Эмблема выставы МТСГ — эскіз дыплёму прызэраў, 1901 г.

Караль у Станькаве, а Ежы — у Прылуках наладзілі штучнае лесаразьвядзеньне. Пасьля вырубкі старога лесу на вываз у Амэрыку, Брытанію і Францыю запрошаныя з польскіх губэрняў лесаводы высадзілі ў 1910 г. у Прылуках эўрапейскую лістоўніцу. У выніку МТСГ вылучыла Прылуцкую лясную гаспадарку на атрыманьне залатога мэдаля і ладзіла ў ёй практычныя заняткі аб’езьнікаў прыватнаўласьніцкіх лясоў. 20 студзеня 1977 году на паўночны захад ад Прылукаў абвесьцілі Прылуцкі заказьнік рэспубліканскай значнасьці.

Набыў для МТСГ маёнт. Туганавічы (Наваградзкі павет)для досьледнага засеву поля яравымі культурамі. На палетках у Прылуках увёў васьміпольны севазварот, а ў сваіх суседніх зямельных уладаньнях Сеніца і Самахвалавічы адчыніў школы з выкладаньнем земляробства і садаводзтва.

На даручэньне намесьніка старшыні МТСГ Эдварда Вайніловіча быў галоўным арганізатарам сельгасвыставы ў Менску да 25-годзьдзя таварыства, што праходзіла з 26 жніўня па 4 верасьня 1901 году. Выстаўка налічвала 12 аддзелаў пры ўдзеле гаспадароў з 10 губэрняў: Валынскай, Віленскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Кіеўскай, Ковенскай, Магілёўскай, Менскай, Смаленскай і Чарнігаўскай. Мерапрыемства прынесла 3300 рублёў прыбытку.

Падчас рэвалюцыі 1905 году ўзначаліў камісію МТСГ па аграрным пытаньні, якая прапанавала пераадолець безьзямельле і малазямельле сялянаў з захаваньнем прыватнай уласнасьці праз пашырэньне крэдыту і выкараненьне неадукаванасьці сялянства.

У 1912 г. маёнт. Прылукі заняў першае месца ў сьпісе, сярод 11 прапанаваных на запыт Цэнтральнаму таварыству сельскай гаспадаркі ў польскіх губэрнях для перайманьня дасягненьняў.

Вылучэньне ў Дзяржаўны савет

12 красавіка 1906 г. вылучыўся на пасаду дэпутата ад Менскай губэрні ў Дзяржаўны савет Расейскай імпэрыі, але зь вялікай перавагай (196 галасоў) выбралі Эдварда Вайніловіча (1847—1928). 10 верасьня 1909 г. зноў вылучаўся, але быў выбраны князь Геранім Друцкі-Любецкі (1861—1919), былы дэпутат I Дзяржаўнай думы.

Першая сусьветная вайна

У 1915 г. абраўся старшынём Камісіі па распрацоўцы пытаньняў кампэнсацыі сельскім гаспадаркам Менскай губэрні, што пацярпелі ў ходзе баявых дзеяньняў. За тры месяцы камісія зарабіла 4,5 тыс. рублёў. Адначасова ў маёнтку Прылукі расейскае войска рэквізавала ўвесь лес (каля 1200 дзесяцінаў). У жніўні таксама ўзначаліў Менскі губэрнскі камітэт апекі над эвакуяваным насельніцтвам (бежанцамі). У кастрычніку чальцы-маянткоўцы Менскага аддзелу Таварыства дапамогі ахвярам вайны, якія складалі аснову камітэту, вылучылі пацярпелым гаспадаркам на пакрыцьцё стратаў па 22 рублі з кожнай дзесяціны сваіх земляў. У кастрычніку таксама ўзначаліў пасольства МТСГ з трох асобаў у Петраград для сустрэчы з сэнатарам Зубчанінавым дзеля паскарэньня выплатаў пацярпелым ад вайны. Сэнатар абяцаў дапамагчы. 20 кастрычніка менскі губэрнатар атрымаў тэлеграму ад сэнатара: «Граф Чапскі просіць паскарэньня выдачы кампэнсацыі. Спадзяюся, што сто тысячаў ужо атрыманы. <…> Пажадана пачаць выдачу».

У 1916 г. накіраваў пісьмовую просьбу міністрам унутраных справаў і фінансаў аб адтэрміноўцы нядоімак з маёнткаў Віленскаму зямельнаму банку (каля 40 млн рублёў) да сканчэньня вайны і аб зьняцьці з таргоў 220 маёнткаў, пастаўленых банкам да 9 сьнежня 1915 году на аўкцыён.

У канцы траўня 1917 г., за Часовым урадам, на Сходзе павятовых маршалкаў і дэпутатаў дваранства Менскай губэрні абраўся ў часовы камітэт з 12 асобаў, які ўтварылі для апекі над рухомай і нерухомай маёмасьцю дваранства. Адразу пасьля гэтага абраўся кіраўніком «Хаўрусу маянткоўцаў Менскай губэрні», утворанага на агульным сходзе МТСГ. Мэтай хаўрусу былі зьніжэньне ваенных падаткаў на прыватныя маёнткі з боку ўраду Керанскага і абарона маёнткаў ад падзелу сялянамі, якія апанавалі валасное самакіраваньне.

У 1918, у час нямецкай акупацыі Менскай губэрні, быў упаўнаважаным Галоўнай управы Чырвонага Крыжа. У той час пражываў у Менску на вуліцы Захар’еўскай (дом 58).

Апошні менскі губэрнскі маршалак

Ежы Чапскі 
Ежы Чапскі

5 верасьня 1917 г. Міністэрства ўнутраных справаў Часовага ўраду Расейскай дэмакратычнай рэспублікі выдала цыркуляр, у якім паведамляла пра хуткае скасаваньне дваранскага саслоўя і ліквідаваньне дваранскіх установаў, хоць Часовы ўрад не пасьпеў гэта зрабіць. У кастрычніку Ежы Чапскі ўзначаліў створаны «Хаўрус асобаў, запісаных у радаводныя кнігі Менскай губэрні», які замяніў «Хаўрус маянткоўцаў Менскай губэрні». 16 кастрычніка Сход павятовых маршалкаў і павятовых дэпутатаў дваранства губэрні перадаў новаму «Хаўрусу» усю маёмасьць, капіталы, архіў і радаводныя кнігі, а таксама будынак Менскага губэрнскага дваранскага сходу і дваранскі клюб. Прыбыткі ад маёмасьці і капіталаў мелі ісьці на асьвету і дабрачыннасьць для асобаў, запісаных у радаводныя кнігі Менскай губэрні.

Ежы Чапскі 
Будынак (не захаваўся) Менскага дваранскага сходу, 1917 г.

29 верасьня 1918 г. перамог на дваранскіх выбарах Менскай губэрні без удзелу прадстаўнікоў Мазырскага, Пінскага і Рэчыцкага паветаў, атрымаўшы 86 абіральных і 22 неабіральныя балы. У лістападзе ўзначаліў дваранскае пасольства, якое ўручыла камандзіру 10-й нямецкай арміі генэралу Эрыху фон Фалькенхайну (1861—1922) зварот да нямецкага імпэратара з прапановай утварыць пад нямецкім пратэктаратам Вялікае Княства Літоўска-Беларускае з губэрняў Паўночна-Заходняга краю.

Польская акупацыя

Зь ліпеня 1919 г. па красавік 1920-га ўдзельнічаў Менскім аддзеле Польска-беларускага таварыства для палітычнага і культурнага супрацоўніцтва ў Беларусі. 19 верасьня ў складзе прадстаўніцтва МТСГ сустракаў Юзэфа Пілсудскага, які выступіў з прамовай па-беларуску аб неабходнасьці дзяржаўнасьці для беларусаў. Улетку 1920, перад наступленьнем Чырвонай арміі і замацаваньнем савецкай улады, назаўжды пакінуў свой маёнтак Прылукі і пераехаў ў Польшчу. У ліпені адбылося скасаваньне пасады губэрнскага маршалка.

Жыцьцё ў міжваеннай Польшчы

Ежы Чапскі 
Прамова Ежы Чапскага на банкеце ў гонар Пілсудзкага ў час зьезду віленскіх кансэрватараў у Нясьвіжы 25 кастрычніка 1926 г., надрукаваная ў газеце «Słowo» (№251, 1926 г.)

Першым часам пасьля страты маёнткаў у выніку Рыскага міру ў 1921 г. знаходзіўся ў Стоўбцах. У 1922 г. стаў сузаснавальнікам Віленскага кола дабрачыннасьці. Узначаліў Хаўрус закардонных палякаў, які аб’ядноўваў дваранаў-католікаў Беларусі, чые маёнткі апынуліся на савецкай тэрыторыі Беларусі. Увайшоў у склад «віленскіх кансэрватараў». Быў запрошаны князямі Радзівіламі ў Нясьвіж на зьезд віленскіх кансэрватараў 25 кастрычніка 1926 г. для сустрэчы з маршалам Юзэфам Пілсудзкім і падтрымаў пляны «санацыі».

Памёр 25 ліпеня 1930 у маёнтку Морды (Польшча), які належаў сям’і яго дачкі Караліны з Чапскіх Пшаўлоцкай (1891—1967), што была жонкай Генрыка Пшаўлоцкага (1884—1981).

Маёнткі

Паводле перадсьмяротнага тэстамэнту бацькі, апынуўся галоўным спадкаемцам, бо старэйшы брат Караль меў слабае здароўе. Падпісаў афіцыйны акт перадачы вядомых калекцыяў свайго бацькі гораду Кракаву. Прывядзеньнем у парадак гэтых збораў перад перадачай (пасьля сьмерці бацькі) займалася маці.

Валодаў спадчыннымі маёнткамі ў Менскім (Каралёва, Прылукі, Сакольшчына, Скарынічы, Станькаў і Юнцэўшчына) — агульнай колькасьцю 7938 дзесяцінаў — і Ігуменскім паветах Менскай губэрні.

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Грыцкевіч, А. Беларуская шляхта / А. Грыцкевіч // Спадчына. — 1993. № 1. — С. 11—16.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Woyniłłowicz, E. Wspomnienia. 1847—1928 / E. Woyniłłowicz. — Wilno : Józef Zawadzki, 1931. — cz. 1. — 368 s.
  • Czapska, M. Europa w rodzinie / M. Czapska. — Kraków : Znak, 2004. (альбо Europa w rodzinie, Paris 1970)
  • Бяспалая, М. Браты Чапскія ў эканамічным жыцці Мінскага краю / М. Бяспалая // Жыццё айчыне, гонар нікому : Матэрыялы міжнар. навук. канф., прысв. 180-годдзю з дня нарадж. Эмерыка фон Гутэн-Чапскага: Мінск, 16—18 сакавіка 2009 г. / Народн. гіст.-краязн. аб’ядн. «Прылуцкая спадчына» Прылуцкага ц. нар. творч. Мінскага р-на; Нац. гіст. музей Рэсп. Беларусь; Польскі Ін-т у Мінску. — Мінск : Хурсік, 2010. — С. 148—152.
  • Гатальскі, І. Юрый Чапскі — апошні ўладальнік сядзібы Прылукі / М. Бяспалая // Жыццё айчыне, гонар нікому : Матэрыялы міжнар. навук. канф., прысв. 180-годдзю з дня нарадж. Эмерыка фон Гутэн-Чапскага: Мінск, 16—18 сакавіка 2009 г. / Народн. гіст.-краязн. аб’ядн. «Прылуцкая спадчына» Прылуцкага ц. нар. творч. Мінскага р-на; Нац. гіст. музей Рэсп. Беларусь; Польскі Ін-т у Мінску. — Мінск : Хурсік, 2010. — С. 70—78.
  • Jurkowski, R. Polacy-mińszczanie z kręgu Mińskiego Towarzystwa Rolniczego / R. Jurkowski // Знакамітыя мінчане : Матэрыялы VI Беларуска-польскай навук. канф., Мінск, 9 лістап. 2005 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка; рэдкал. А. Вялікі [і інш.]; навук. рэд. А. Вялікі і З. Вінніцкі. — Мінск: БДПУ, 2005. — С. 80—108.
  • Jurkowski, R. Sukcesy i porażki. Ziemiaństwo polskie Ziem Zabranych w wyborach do Dumy Państwowej i Rady Państwa 1906—1913 / R. Jurkowski. — Olsztyn: WUWM Olsztyn, 2009. — 550 s.

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Ежы Чапскі Паходжаньне і сям’яЕжы Чапскі АдукацыяЕжы Чапскі Грамадзкая дзейнасьцьЕжы Чапскі Першая сусьветная вайнаЕжы Чапскі Апошні менскі губэрнскі маршалакЕжы Чапскі Польская акупацыяЕжы Чапскі Жыцьцё ў міжваеннай ПольшчыЕжы Чапскі МаёнткіЕжы Чапскі ЗаўвагіЕжы Чапскі КрыніцыЕжы Чапскі ЛітаратураЕжы Чапскі Вонкавыя спасылкіЕжы ЧапскіБеларусьВёскаГорадКойданаўскі раёнКраёўцыМазавецкае ваяводзтваМаршалак шляхтыМенская вобласьцьПольская моваПольшчаРасейская моваРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СяброўстваМэдыяВікіСэксМаксім ТанкСлуцкі збройны чынІрына Ханунік-РамбальскаяРусіфікацыя БеларусіЗнакі прыпынкуSui generisРусьТуркі (Берасьцейская вобласьць)ЭнэргаатамISSNАляксандар СьвірскіКастрычнікВікіпэдыяБеларусыСтарабеларуская моваДзіцячая парнаграфіяФундацыя «Вікімэдыя»Вагінальны сэксГальштукЯнка СіпакоўАляксандар КучынскіСмаленскі паветАмсьціслаўЯнка КупалаYouTubeМаркёрБеларуская граматыка для школ (1918)SkilletДрама (аповесьць)Алесь РазанаўУсебеларускі народны сходМаскваКувэйтЦэлы лікСьвятыВіктар ДарашкевічВалошкаЛідсДразды (гурт)Андрэй Павук (актывіст)Юлі Таўбін2024Анатоль СербантовічПрывакзальная плошча (Менск)Вінцук ВячоркаІван ШамякінМоўная нормаСэнт-ЛуісФранак ВячоркаГлыбокаеФранцуская моваШпакСяржук Сокалаў-ВоюшУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьГомельская ратушаУсходнеэўрапейскі летні часТаполяПолацкае княстваРэлігія ў БеларусіЖыдыПрыназоўнікСкаламонт (імя)Бар (элемэнт)СамойлавічыРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Ісьляндзкі коньДзейнікАрхангельскМарыя МартысевічСямейства (біялёгія)ПарнафільмБеларуская ВікіпэдыяПарнаграфія ў Беларусі🡆 More