Дэвальвацыя Беларускага Рубля

Дэвальва́цыя белару́скага рубля́ — аднамомантавыя паніжэньні абменнага курсу нацыянальнае валюты ў 1999, 2009, 2011 і 2014/2015 гадох.

1999

У 1999 годзе курс беларускага рубля быў зьніжаны на 37% адносна даляру ЗША. Паводле зьвестак Сусьветнага банку, дэвальвацыя 1999 году ў Беларусі была найбольш значнай дэвальвацыяй нацыянальнай валюты ў сьвеце ў 1999 годзе і адной з набуйнейшых дэвальвацыяў за пэрыяд 1990—2010 гадоў: нароўні з Інданэзіяй (37%, 1998) пасьля Аргентыны (54%, 2002), Этыёпіі (54%, 1992) і Расеі (38%, 1998).

2009

1 студзеня 2009 году Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь аднамомантава зьнізіў курс беларускага рубля на 20,5% адносна даляру ЗША. Адначасна з гэтым Нацбанк перайшоў да прывязкі курсу рубля да кошыку валют, у склад якое ўлучаныя даляр, эўра і расейскі рубель у роўных долях.

2011

Дэвальвацыя Беларускага Рубля  Вонкавыя відэафайлы
Дэвальвацыя Беларускага Рубля  Пётар Пракаповіч. «Ніякай разовай аднамомантавай дэвальвацыі ніколі ня будзе»

У пачатку 2011 году кіраўнік Нацбанку Пётар Пракаповіч неаднаразова заяўляў пра тое, што дэвальвацыі ў Беларусі не плянуецца, курс беларускага рубля ў адносінах да кошыку валют утрымаецца ў васьміадсоткавым калідоры, а паказьнікі, зацьверджаныя ў Асноўных кірунках грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі, ня будуць парушацца.

Дэвальвацыя Беларускага Рубля  Пакуль я зьяўляюся старшынём праўленьня Нацбанку, ніякай разавай дэвальвацыі за адзін раз ніколі ня будзе. У нас дастаткова досьведу, які мы назапасілі за 15 гадоў, і гэты досьвед сьведчыць аб тым, што гэта дрэннае рашэньне для беларусаў. Калі дрэннае рашэньне, мы яго выконваць ня будзем. <…> Нават дэвальвацыі ў 5% у нас ніколі ня будзе. Дэвальвацыя Беларускага Рубля 

—Telegraf.by, Пракаповіч: нават дэвальвацыі ў 5% у Беларусі ніколі ня будзе, 17 сакавіка 2011

23 траўня 2011 году Нацыянальны банк аднамомантава зьнізіў курс беларускага рубля на 56,2% адносна даляру ЗША да ўзроўню 4930 рублей за 1 даляр, пачынаючы з наступнага дню. Паводле зьвестак Сусьветнага банку, такое паніжэньне курсу стала сусьветным рэкордам па дэвальвацыі нацыянальнае валюты за 20-гадовую сусьветную гісторыю, апярэдзіўшы этыёпскую дэвальвацыю 1992 году і аргентынскую 2002 году.

Адначасна з 24 траўня цэнтральнае значэньне рублёвага кошту кошыка валют было ўсталяванае на адзнацы 1810 рублёў, і Нацбанк пачаў адлік 12-ціадсоткавага калідору ад гэтага значэньня.

2014—2015

У 2014 року ў сувязі з крызісам у суседняй Расеі(ru) і абвалам курсу расейскага рубля (калі на пачатак 2014 року курс даляра ЗША складаў 32,66, а эўра — 45,06 рас. рублёў, дык 16 сьнежня даляр дасягаў 80,1 а эўра — 100,74 рублёў, хоць у другой палове дня стабілізаваўся на адзнацы 67,89 і 85,15 рублёў адпаведна) падвысіліся дэвальвацыйныя чаканьні і ў Беларусі, эканоміка якой моцна завязаная на экспарт у Расею. Да таго ж на пачатку году ўласную валюту дэвальваваў яшчэ адзін партнэр Беларусі па Мытным зьвязе — Казахстан. Незалежныя экспэрты пасьля гэтага пачалі прагназаваць дэвальвацыю і беларускай валюты, хоць і разыходзіліся ў думках наконт яе ступені. Афіцыйныя ж улады заяўлялі, што падзеньне курсу расейскай ды казахстанскай валютаў ніякім чынам не адаб’ецца на беларускім рублі. Так, намесьнік кіраўніка Нацбанку Тарас Надольны паведаміў, што ніякіх адыходжаньняў ад закладзенага ў бюджэт сярэдняга курсу даляра 9800 рублёў не плянуецца; Аляксандар Лукашэнка да канца году прадказваў плаўную дэвальвацыю 5-6%; міністра эканомікі Мікалай Снапкоў адзначаў, што дзеля беларускіх прадпрыемстваў дэвальвацыі праводзіць не плянуецца, і яна можа быць адмоўнай для ўнутранага рынку. Яшчэ 18 сьнежня Лукашэнка пацьвердзіў, што дэвальвацыі беларускага рубля ўвасьлед за расейскім ня будзе.

19 сьнежня пасьля дакладу на сумесным паседжаньні Савету Рэспублікі і Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу намесьнік прэм’ер-міністра Пётар Пракаповіч, адказваючы на пытаньні журналістаў, заўважыў, што «дэвальвацыі ня будзе, хоць гэта і не ад яго залежыць», а беларускім імпартэрам «будуць кампэнсаваныя страты ад дэвальвацыі». У той жа дзень Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь увёў абавязковы 30%-вы збор за набыцьцё валюты юрыдычнымі і фізычнымі асобамі, які першапачаткова меў дзейнічаць да 1 лютага, аднак паступова быў зьменшаны сьпярша да 20%, пасьля да 10%, а 8 студзеня 2015 быў скасаваны канчаткова. Экспэрты назвалі такі крок «схаванай дэвальвацыяй», што пацьвердзілася пасьля скасаваньня збору за набыцьцё валюты. Так, калі 19 сьнежня 2014 року афіцыйны курс даляру складаў 10 890 руб., а эўра — 13 390 руб., дык 9 студзеня (наступны дзень па скасаваньні збору) даляр каштаваў 13 760 рублёў, а эўра — 16 240 руб. (то бок адносна даляру рубель абясцэніўся на 26,35%, адносна эўра — на 21,28%). Пасьля гэтага курс рубля працягнуў падзеньне і на 18 лютага 2015 склаў 14 910 руб./даляр ЗША і 16 930 руб./эўра (36,91% і 26,43% адпаведна). Самалёты з валютай так і не даляцелі.

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Tags:

Дэвальвацыя Беларускага Рубля 1999Дэвальвацыя Беларускага Рубля 2009Дэвальвацыя Беларускага Рубля 2011Дэвальвацыя Беларускага Рубля 2014—2015Дэвальвацыя Беларускага Рубля Глядзіце таксамаДэвальвацыя Беларускага Рубля Крыніцы і заўвагіДэвальвацыя Беларускага РубляАбменны курсБеларускі рубельДэвальвацыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛяакоанКурган Славы (мэмарыял)ГераРасейска-ўкраінская вайнаЛацінкаГунтВысакосны годАнгельшчынаПраспэр МэрымэГерман (імя)Блакітная валошкаПрэзыдэнт АўстрыіАлаіза ПашкевічБеларуская Народная РэспублікаПагоняМТБанкШупеняСавігінГісторыя беларускай мовы27 красавікаМужчына зьверхуБаранавічыГісторыя БеларусіEBayБеніцаБудаўнічы матэрыял817Краіна Моксель, або МасковіяМікола Маляўка4 студзеняНіна МацяшМіхал ВітушкаІван ШамякінАльдонаУ капцюрох ГПУЖураўліны крык600Міжнародны дзень роднай мовыПГартманБудысцкі каляндарКонгендWorld of TanksНовая зямляЯн (апостал)Янка ЧарапукЧаснокРоварІгнат ДамейкаАндрэй ХадановічЎАдвечным шляхамКарлес ПудждэмонНікола ТэслаГорадДарожныя знакі БеларусіРасеяКораньУправа КДБ па вайсковай контравыведцыАшмяныДзесяцігодзьдзеСоф’я СлуцкаяІвацэвічыМарат КазейБанкаўскі рахунакЗянон Пазьняк🡆 More