Дырха́м ЗАЭ (AED)(па-арабску: درهم) — афіцыйная валюта Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў.
Неафіцыйнае скарачэньне — DH ці Dhs. Дырхам дзеліцца на 100 філаў (فلس).
Дырхам ЗАЭ | |
Краіна | Аб’яднаныя Арабскія Эміраты |
---|---|
Падзел | Філ |
Код ISO-4217 | AED |
Скарачэньне | Дырхам |
Сымбаль | DH |
Цэнтральны банк | Цэнтральны банк Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1973 |
Абменны курс: (Даляр ЗША) | 3,6725 |
Галерэя выяваў у Вікісховішчы |
Дырхам быў уведзены ў абарачэньне ў 1973 годзе. Ён замяніў рыял Катару і Дубаі па курсу 1/1. Да 1966 году усё эміраты якія ўваходзілі ў ЗАЭ выкарыстоўвалі рупію Заліву. Як і Катар, эміраты часова выкарыстоўвалі Саудаўскі рыял, у пэрыяд пераходу да рыялу Катару і Дубаі.
28 студзеня 1978 года, дырхам быў афіцыйна далучаны Міжнародным Валютным Фондам да валюты Спэцыяльных правоў (SDR). На практыцы, ён прывязаны да даляра ЗША. З лістападу 1997 года, абменны курс дырхама трымаецца на ўзроўні 1 даляр ЗША да 3,6725 дырхаму, ці 1 дырхам = 0,272294 даляра ЗША.
З 1973 года, існавалі манэты вартасьцю 1, 5, 10, 25, 50 філаў і 1 дырхам. Манэты 1, 5 і 10 філаў выкананы ў бронзе, большай вартасьці ў нікелевым сплаве. Манэты філаў маюць такія ж памеры і выгляд што і манэты дырхама Катару і Дубаі. У 1995 годзе манэты вартасьцю 50 філаў і 1 дырхам былі зьменшаны ў памеры.
Вартасьць манэт вызначана ў выглядзе арабскіх лічбаў, усе надпісы выкананы на арабскай мове. Манэты вартасьцю 1, 5 і 10 філаў усё радзей выкарыстоўваюцца ў штодзённым жыцьці, іх колькасьць скарачаецца, выключэньне застаецца манэта 25 філаў.
Пачынаючы з 1976 года, Цэнтральны банк Арабскіх Эміратаў пэрыядычна выпускае юбілейныя манэты, прысьвечаныя розным выбітным датам з жыцьця краіны.
У 1973 годзе, былі выпушчаны ў абарачэньне банкноты вартасьцю 1, 5, 10, 50, 100 і 1000 дырхамаў. Другая сэрыя банкнотаў была выпушчана ў 1982 годзе, у якой былі скасаваны банкноты вартасьцю 1 і 1000 дырхамаў. Банкнота 500 дырхамаў была ўведзена ў 1983 годзе, потым, у 1989 годзе 200 дырхамаў. Банкнота 1000 дырхамаў была зноў зьменена ў 2000 годзе. Зараз існуюць банкноты вартасьцю: 5, 10, 20, 50, 100, 200, 500 і 1000 дырхамаў.
Дырхам ААЭ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Дырхам ААЭ, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.