Дрэваапрацоўчая Прамысловасьць: галіна эканомікі

Дрэваапрацо́ўчая прамысло́васьць — галіна хіміка-мэханічнай апрацоўкі драўніны.

Улучае 3 галіны вытворчасьці:

  • лесапільную, дзе сыравінай служаць бярвёны, а вырабы — піламатэрыялы і драўняныя трэскі;
  • клеяных матэрыялаў і плітаў, дзе сыравінай служаць лясныя сартымэнты, драўняныя адкіды і кляі, а вырабы — фанэра, фанэрныя пліты, клеяныя будаўнічыя канструкцыі, драўнянаслаістыя плястыкі, драўнянастружкавыя (ДСП) і драўнянавалакністыя пліты (ДВП);
  • драўняных вырабаў, дзе сыравінай служаць драўніна і драўняныя матэрыялы, плястмаса, мэтал, шкло, тканіна, клей і лак, а вырабы — сталярна-будаўнічыя вырабы, драўляны дом, мэбля, музычныя інструмэнты, тара, спартовы інвэнтар, гаспадарчыя тавары, сувэніры і абсталяваньне траснпартнага сродку.

У 1997 годзе найбольшымі пастаўнікамі дрэваапрацоўчых вырабаў былі ЗША, Швэцыя, Фінляндыя, Нарвэгія, Канада, Расея і Ўкраіна. Асноўнымі перапрацоўнікамі прывазной сыравіны былі Нямеччына, Японія, Італія, Францыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Швайцарыя, Данія, Бэльгія і Славенія. На ўласнай сыравіне разьвівалася дрэваапрацоўка ў Чэхіі, Славаччыне, Польшчы, Румыніі, Вугоршчыне, Баўгарыі, Латвіі і Летуве.

Беларусь

У 1913 годзе лесапілаваньне склала 59,1% вырабаў дрэваапрацоўчай прамысловасьці Беларусі. Звыш паловы лясной сыравіны і паўфабрыкатаў паставілі за мяжу. Працавалі Бабруйскі, Гомельскі і Мазырскі лесапільныя заводы. Таксама дзейнічалі запалкавыя і фанэрныя фабрыкі ў Барысаве, Гомлі і Пінску. У 1920—1930-я гады «Менскі дрэваапрацоўчы завод», «Гомельскі лесакамбінат», «Гомельскі дрэваапрацоўчы камбінат», «Бабруйскі лесакамбінат», «Бабруйскі фанэрна-дрэваапрацоўчы камбінат» і «Віцебскі фанэрны завод». На пачатак 1941 году ў Беларусі дзейнічала 26 лесапільных заводаў, 16 фанэрных заводаў, 5 мэблевых фабрык, 4 запалкавыя фабрыкі і 3 дрэваапрацоўчыя камбінаты. У 1940 годзе на Беларускую ССР прыпала 34,8% выпуску клеенай фанэры ў Савецкім Саюзе і 28,6% выпуску запалак. У 1989 годзе на Беларусь прыпадала 0,7% лясоў СССР. Пры гэтым у Беларусі выпусьцілі 10,6% фанэры ў СССР, каля 8% драўнянавалакністых (ДВП) і каля 7% драўнянастружкавых плітаў (ДСП), 6% мэблі і 3,4% паперы.

У 1997 годзе прадпрыемствы канцэрну «Беллеспаперапрам» выпусьцілі каля 70% дрэваапрацоўчых вырабаў Беларусі, большасьць якіх паставілі за мяжу, пераважна ў Расею. На 1998 год найбольшымі дрэваапрацоўчымі прадпрыемствамі Беларусі ў складзе «Беллеспаперапраму» былі: «Бабруйская мэблевая фабрыка» (Магілёўская вобласьць), «Гомельскі дрэваапрацоўчы камбінат», «Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат» (Гомельская вобласьць), «Мазырская мэблевая фабрыка», «Менскпраектмэбля», «Пінская дрэваапрацоўча-фанэрная фабрыка», «Івацэвічдрэў» (Берасьцейская вобласьць), «Мастоўскі фанэрна-дрэваапрацоўчы камбінат» (Гарадзенская вобласьць) і «Рэчыцадрэў». Таксама дзейнічала звыш 100 прыватных мэблевых прадпрыемстваў, у тым ліку сумесных. Беларускі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт, навукова-вытворчае аб’яднаньне «Менскпраектмэбля» і найбольшыя дрэваапрацоўчыя аб’яднаньні Беларусі канструявалі мэблю, распрацоўвалі дрэваапрацоўчае абсталяваньне і драўняныя матэрыялы, для чаго дасьледавалі фізыка-хімічныя ўласьцівасьці драўніны.

За 2020 год прадпрыемствы Беларусі перапрацавалі звыш 20 млн кубамэтраў драўніны, зь якой выпускалі каля 75 відаў вырабаў. Пагатоў, 81% вырабаў паставілі за мяжу ў 65 краінаў сьвету. За 2015—2021 гады лік вытворцаў мэблі падвоіўся да больш як 1300 прадпрыемстваў. Сярэднемесячны заробак працаўнікоў галіны складаў 1247 рублёў (491 даляр).

Крыніцы

Tags:

Драўніна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

FacebookПадляшшаЗлучокАляксандар РужанцоўКасмадром імя Сатыша ДгаванаМястэчкаПастава 69ПолацакБярозаўкаСтральба з лукаІндаэўрапейскія мовыРасейская моваКадзіла сармацкаеЗлучаныя Штаты АмэрыкіЧалавек-аўтапілаЗ воўчым білетам30-я грэнадэрская дывізія Вафэн-СС (1-я беларуская)Вашынгтон (акруга Калюмбія)Простыя сказыВіктар МарціновічПрыназоўнікПарнаграфія ў БеларусіКрыж Эўфрасіньні ПолацкайЗгуртаваньне беларускіх скаўтаў на чужынеАўстраліяДзеяслоўНью-ЁркВялікі шаўковы шляхX (сацыяльная сетка)ForbesПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіСтаралітваБасовішчаПрацоўная дамоваСяргей ДавідовічСаўгутЎГраматычнае значэньнеБабёрБісэксуальная парнаграфіяАрцём АрашонакЗьміцер БартосікЖалейка (зборнік)Альгерд БахарэвічСавушкін прадуктПEBayАлесь СавіцкіВязынка (Маладэчанскі раён)Сьляпун букавінскіПакістанTor BandВікіНаваполацакІмёны ліцьвінаўЭквадорКазМаксім БагдановічМікола ПапекаАснабрукАвантуры майго жыцьцяЯн ГляўбіцАскеменВадзім СаранчукоўУзброеныя сілы Рэспублікі БеларусьМіхал ФедароўскіАПорнасайтІнвэстыцыйны фонд🡆 More