Менск Дом Ураду

До́м ура́ду ў Менску — будынак ураду Беларусі ў Менску.

Славутасьць
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Менск Дом Ураду
Краіна Беларусь
Горад Менск
Каардынаты 53°53′46.02″ пн. ш. 27°32′41.2″ у. д. / 53.8961167° пн. ш. 27.544778° у. д. / 53.8961167; 27.544778 27°32′41.2″ у. д. / 53.8961167° пн. ш. 27.544778° у. д. / 53.8961167; 27.544778
Архітэктурны стыль канструктывізм
Аўтар праекту Ёсіф Лянгбард
Дата заснаваньня 1934
Будаваньне 19301934 гады
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом ураду Рэспублікі Беларусь на мапе Беларусі
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Дом ураду Рэспублікі Беларусь
Менск Дом Ураду Дом ураду Рэспублікі Беларусь на Вікісховішчы

Узьведзены ў 19301934 паводле праекту Ёсіфа Лангбарда. Месьціцца на пляцу Незалежнасьці. Найбуйнейшы грамадзкі будынак міжваеннага пэрыяду аб’ёмам 240 000 м³, паклаў пачатак фармаваньню новага цэнтру гораду — былога пляцу Леніна. У будынку працуе заканадаўчы орган дзяржаўнай улады — Парлямэнт, які складаецца зь дзьвюх палатаў — Палаты прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі (працуе ў іншым будынку); Савет Міністраў — цэнтральны орган выканаўчай улады, Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, іншыя дзяржаўныя ўстановы.

Гісторыя

Месцам для будаўніцтва Дому ўраду ў канцы 1920-х спэцыяльная камісія вызначыла ўчастак «па Савецкай вуліцы, пачынаючы з Новамаскоўскай і заканчваючы Берсана». Пад знос пайшла ўся драўляная забудова, хаатычна разьмешчаная па ўсім месцы будучай будаўнічай пляцоўкі. Праект Лянгбарда быў прызнаны найлепшым на ўсесаюзным конкурсе ў 1929. Будоўля доўжылася чатыры гады (19301934).

Кампаноўка Дому ўраду засноўвалася на сымэтрычным узрастаньні аб’ёмаў і вышыняў ад пэрыфэрыі галоўнага фасаду да цэнтру. Перад галоўным фасадам быў усталяваны помнік Уладзімеру Леніну, распрацаваны Ёсіфам Лянгбардам разам з ленінградзкім скульптарам Мацьвеем Манізерам.

За ўзьвядзеньне Дому ўраду ў 1934 архітэктар атрымаў званьне «заслужаны дзеяч мастацтваў БССР».

Падчас нямецкай акупацыі 1941—1944 у Доме ўраду месьціўся штаб СС, гестапа, люфтвафэ й харчовыя склады. Да будынку была праведзеная нават асобная чыгуначная галіна ад станцыі Менск-Пасажырскі для падвозу грузаў. Пры адступленьні будынак гарэў і быў замінаваны, аднак узарваны ня быў.

Архітэктурнае рашэньне

Дом ураду — самае буйное збудаваньне ў беларускай архітэктуры. Аб’ём роўны 240 тыс. кубамэтраў. Нягледзячы на ​​яго вялікія памеры, халодныя шэрыя тоны каменнай тынкоўкі й некаторае драбленьне аб’ёмаў, будынак не здаецца грувасткім і цяжкавагавым.

Бакавыя крылы будынка ўтвараюць парадны двор, пры ўваходзе ў які ўзвышаецца помнік помнік У. І. Леніну (1934 г., скульптар М. Манізер). Помнік зьяўляецца цэнтрам архітэктурнай кампазыцыі гэтага манумэнтальнага будынка й прылеглай да яго плошчы. Уладзімер Ленін выяўлены выступоўцам на трыбуне з прамовай перад чырвонаармейцамі, якія ўваходзяць на Заходні фронт. На пастамэнце помніка з паліраванага лябрадарыту гарэльефы з бронзы, эпізоды гісторыі даваеннага часу «Кастрычніцкая рэвалюцыя», «Абарона Радзімы», «Індустрыялізацыя краіны», «Калектывізацыя сельскай гаспадаркі».

Глядзіце таксама

Літаратура

  • С. Ф. Самбук. А. А. Воинов. Дом правительства Белорусской ССР. — Мн., 1975.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 6. — Мн., 1998.
  • Республика Беларусь : энциклопедия. Т. 3. — Мн., 2006.

Вонкавыя спасылкі

Менск Дом Ураду  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000147

Менск Дом Ураду  Дом ураду (Менск)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Менск Дом Ураду ГісторыяМенск Дом Ураду Архітэктурнае рашэньнеМенск Дом Ураду Глядзіце таксамаМенск Дом Ураду ЛітаратураМенск Дом Ураду Вонкавыя спасылкіМенск Дом Ураду19301934Ёсіф ЛянгбардБеларусьМенскНацыянальны сход Рэспублікі БеларусьПалата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьПлошча Незалежнасьці (Менск)Прэзыдэнцкая бібліятэка Рэспублікі БеларусьСавет Міністраў Рэспублікі БеларусьСавет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі БеларусьУрад

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Казімер МалевічГорадняСьвятлана АлексіевічВільгетВойшаІгар ГрышчукБеларуская мінуўшчына (часопіс)Гіль (імя)Сьвятая Рымская імпэрыяВасіль БыкаўМастацтваАўстралія800КітайБеларусьНясьвіжЖыровічыФізыкаМасачусэцкі тэхналягічны інстытутMemento moriАлесь РазанаўГайла (імя)ISO 3166-1Янка МаўрПерабудоваНаркамаўкаАгова1874Сацыяльная сеткаНямецкая моваЯпоніяПаразытызмГарэлкаЭйка2009МаскваДыяніз ІлкавічЮрась Барысевіч1744Мікола ГусоўскіСэкс па тэлефонеУ краіне райскай птушкіВіктар ШніпГенрыхІзраільДрапежныя птушкіІрляндыяСярэднебеларускія гаворкіЛацінская моваЭлектронная поштаВарончаУкраінаISSNПаўстаньне 1794 годуВасіль ГігевічВялікабрытаніяКарлес ПудждэмонКалі-югаСакрат ЯновічМіхал Клеафас АгінскіМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахГенадзь ПашкоўФранцішак СкарынаАнджэй Сапкоўскі28 красавікаЯўген ПанасенкаўПлоцевы акт🡆 More