Дом Козінай: Даходны дом Козінай у Менску

даходны дом
Дом Козінай
Дом Козінай да рэстаўрацыі. 2009 год
Дом Козінай да рэстаўрацыі. 2009 год
Краіна Беларусь
Горад Менск
Адрас вуліца Кірава, 5
Каардынаты 53°53′37.42″ пн. ш. 27°33′06.34″ у. д. / 53.8937278° пн. ш. 27.5517611° у. д. / 53.8937278; 27.5517611 27°33′06.34″ у. д. / 53.8937278° пн. ш. 27.5517611° у. д. / 53.8937278; 27.5517611
Архітэктурны стыль эклектыка
Дата заснаваньня 1890
Будаваньне ???—1890-я
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Дом Козінай на мапе Беларусі
Дом Козінай
Дом Козінай
Дом Козінай
Дом Козінай: Гісторыя, Архітэктура, Крыніцы Дом Козінай на Вікісховішчы

До́м Ко́зінай, альбо Буды́нак было́й Аляксе́еўскай прыва́тнай васьмікля́снай з права́мі ўра́давай жано́чай гімна́зіі Е. Д. Рэ́йман — будынак у Менску, помнік архітэктуры ў стылі эклектыкі, пабудаваны ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя. Месьціцца па вуліцы Кірава, 5.

Гісторыя

Дом Козінай: Гісторыя, Архітэктура, Крыніцы 
Гімназія Рэйман

Пабудаваны як даходны дом у 1890-я гады па адрасе Пецярбурскі завулак, 8рог Пецярбурскага завулку і Міхайлаўскай вуліцы, даходны дом Козінай Алены Сямёнаўны. У 1905 годзе на гэтым будынку былі разьмешчаныя кулямёты, зь якіх расстрэльвалі ўдзельнікаў дэманстрацыі, якія беглі з Прывакзальнай плошчы (Курлоўскі расстрэл). Не пазьней за 1913 год — дом Эйсымонта. У 1913 годзе ў будынак пераяжджае Аляксееўская прыватная жаночая гімназія Елізаветы Дзьмітрыеўны Рэйман. Быў надбудаваны чацьверты паверх, зьмененая пляніроўка. Тут жа месьцілася ўпраўленьне чацьвертай паліцэйскай часьці гораду. У 1923 годзе ў будынку адкрылася сярэдняя ўзорная чыгуначная школа № 25. Пазьней ёй было прысвоенае імя Аляксандра Чарвякова. Пазьней у будынку быў разьмешчаны камітэт па адукацыі Менгарвыканкаму. Цяпер у доме месьціцца Суд Эўразійскай эканамічнай супольнасьці(ru).

Архітэктура

Будынак уяўляе цагляны трапэцападобны чатырохпавярховы будынак з двума ўваходамі — з боку галоўнага і дваровага фасадаў. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным рызалітам і бакавымі зрэзанымі кутамі з трохкутнымі атыкамі, якія маюць паўцыркульныя завяршэньні ў цэнтры. Фасады насычаныя дэкаратыўнымі дэталямі, выкананымі цаглянай муроўкай. Асобныя ляпныя элемэнты, як, напрыклад, руставаныя пілястры, капітэлі, ліштвы вокнаў, карнізы, картушы і інш. былі пакрытыя белай тынкоўкай. Уваход з боку вуліцы Кірава вылучаны трохкутным франтонам са стылізаваным арачным завяршэньнем. Па пэрымэтры будынка, паміж трэцім і чацьвертым паверхамі, праходзіць аркатурны фрыз, які быў размаляваны фрэскамі (не захаваліся).

Будынак ўзьведзены з адкрытай, неатынкаванай цэглы, таму адначасова адносіцца да так званага «цаглянага стылю», дзе кладка выкарыстоўвалася як канструкцыйны і адначасова дэкаратыўны матэрыял. Маляўнічасьць гэтаму будынку надавалі кантрасныя суадносіны колеравай гамы фасадаў: чырвоная цэгла і асобныя ляпныя дэталі, пакрытыя белай тынкоўкай (капітэлі пілястраў, карнізныя паяскі, ляпныя ўстаўкі на франтоне галоўнага ўваходу, акантаванае лісьцё на замкавых камянях акон і інш.).

Нутраная пляніроўка была зьмененая з улікам новага прызначэньня пад гімназічныя клясы. У цэнтры паміж дзьвюма лесьвіцамі знаходзіўся вэстыбюль. Пакоі клясаў месьціліся па пэрымэтры паверхаў дому.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Дом Козінай: Гісторыя, Архітэктура, Крыніцы  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  712Г000068

Дом Козінай: Гісторыя, Архітэктура, Крыніцы  Дом Козінайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Дом Козінай ГісторыяДом Козінай АрхітэктураДом Козінай КрыніцыДом Козінай Вонкавыя спасылкіДом Козінай

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СпарышУладзімер КараткевічСямейства (біялёгія)FacebookМадэль OSIАфтальмалёгіяМэдаль Францішка СкарыныСэксЗьміцерШуляк-галубятнікISO 3166КірыліцаУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіПлыньПравы чалавека ў БеларусіДрама (аповесьць)КатэхізісВікіпэдыяЭтнічная тэрыторыя беларусаўLovemicМагаАмпэрсандНаваполацакЎНародная асьветаСьвір (мястэчка)15 красавікаМаксім ТанкСусьветнае павуціньнеЯлоўкаRSSЛічэбнікЯндаСонечная энэргіяРадзівілыАндрэй КурэйчыкЯдзернае паліваАстравецВольфганг Амадэй МоцартЧорны сьпіс ЭўразьвязуДзесяцідзённая вайнаЛявон ВашкоВартавыя ісламскай рэвалюцыіЭякуляцыяРусіфікацыя БеларусіЗбожжаСябарEBayМэтафараМараторыйВашынгтон (акруга Калюмбія)БярэзаньЭлектронная поштаЯсмантЭквадорШпакУправа КДБ па Гомельскае вобласьціЛацінкаКарта растэрміноўкіЮрась БарысевічВікіВейшнорыяТравеньМарт (імя)Станіслаў ЯроцкіМураўёўкіСалдускі крайВялікі шаўковы шлях🡆 More