Днепрапятроўская Вобласьць

Днепрапятро́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Дніпропетро́вська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне.

Плошча вобласьці складае 31,9 тыс. км². Насельніцтва — 3 096 485 чалавек (2022). Адміністрацыйны цэнтар — места Дняпро.

Днепрапятроўская вобласьць
укр. Дніпропетровська область
Днепрапятроўская Вобласьць
Герб
Днепрапятроўская Вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Дніпро
Улучае 7 раёнаў, гарады абласнога падпарадкаваньня
Найбольшы горад Дняпро
Іншыя буйныя гарады Каменскае, Крывы Рог, Марганец, Нікапаль, Новамаскоўск, Паўлаград
Дата ўтварэньня 9 лютага 1932
Губэрнатар Serhiy Lysak[d]
Афіцыйныя мовы украінская, расейская (рэгіянальная)
Насельніцтва
 (7,25%, 2-е месца)
Шчыльнасьць 97 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы — 79,3 %, расейцы — 17,6 %, беларусы — 0,8 %
Плошча
  • 31 914 км²
 (5,28%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · найніжэйшы пункт

 211 м м
 16 м м
Месцазнаходжаньне
Днепрапятроўская Вобласьць
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+2, UTC+03:00
Код ISO 3166-2 UA-12
Тэлефонны код +38 056
Паштовыя індэксы 49xxx, 50xxx, 51xxx, 52xxx, 53xxx
Інтэрнэт-дамэн dnepropetrovsk.ua; dp.ua
Код аўтам. нумароў AE
http://www.adm.dp.gov.ua/ Афіцыйны сайт
Днепрапятроўская Вобласьць   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічныя зьвесткі

Месцазнаходжаньне

Разьмешчаная на поўдні цэнтральнай частцы Ўкраіны. Мяжуе на поўначы з Палтаўскай і Харкаўскай, на ўсходзе — з Данецкай, на поўдні — з Запароскай і Хэрсонскай, на захадзе — зь Мікалаеўскай і Кіраваградзкай абласьцямі Ўкраіны.

Працягласьць вобласьці з поўначы на поўдзень — 130 км, з захаду на ўсход — 300 км.

Клімат

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,5 — −5 °C, ліпеня 22—23,5 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — 400—450 мм. Тэрмін вэгетацыйнага пэрыяду — 210 дзён.

Рэльеф

Рэльеф вобласьці хваліста-раўнінны. На паўночным захадзе знаходзіцца Прыдняпроўскае ўзвышша, якое паступова зьніжаецца ў паўднёва-ўсходнім кірунку і абрываецца стромкім уступам ў даліну Дняпра. На крайнім поўдні ўзвышша паступова пераходзіць у Прычарнаморскую нізіну. Левабярэжная частка вобласьці занятая Прыдняпроўскай нізінай, на крайнім паўднёвым усходзе вобласьці распрасьціраецца Прыазоўскае ўзвышша. Тэрыторыя вобласьці падзеленая глыбокімі далінамі рэчак, бэлькамі ды ярамі.

Карысныя выкапні

У вобласьці выяўленыя каля 300 радовішчаў ды значныя запасы паліўна-энэргетычнай сыравіны — вуглю, нафты, газу і газакандэнсату. У выніку геолягавыведчых працаў выяўленыя залатарудныя радовішчы ў Саланянскім і Нікапальскі раёнах.

Водныя аб’екты

У вобласьці цякуць 217 рэчак. Галоўная водная артэрыя — Дняпро. Яго прытокі — Арэль, Самара з Воўчай (левыя), Базаўлук, Мокрая Сура, Інгулец з Саксаганьню (правыя). У межах вобласьці знаходзяцца часткі Днепрадзяржынскага, Дняпроўскага ды Кахоўскага вадасховішчаў. Пабудавана 100 невялікіх вадасховішчаў і 1400 сажалак. На тэрыторыі вобласьці збудаваны канал Дняпро — Крывы Рог, праходзіць траса каналу Дняпро — Данбас.

Гісторыя

Днепрапятроўская Вобласьць 
Расейская паштоўка 1856 году: спадчына і культура Днепрапятроўскай вобласьці.

Засяленьне краю, як сьведчаць вынікі археалягічных дасьледваньняў, пачалася каля 100 тыс. рокаў таму. Уздоўж берагоў Дняпра й Самары існуюць каля 80 месцаў, дзе знойдзены паселішча эпохі палеаліту.

У пэрыяд г. зв. Кіеўскай Русі (ІХ—ХІІ стагодзьдзі) па рацэ Ораль праходзіла мяжа зь землямі качэўнікаў. Мангола-татарская навала спусташыла Прыдняпроўе. Гэтая тэрыторыя атрымала назву Дзікае поле.

Новае засяленьне зьвязанае з узьнікненьнем і разьвіцьцём казацтва, якое сфармавалася ў XV—XVI стагодзьдзях. Менавіта тут узьнікла Запароская Сеч. У 1783 року згодна з указам Кацярыны ІІ пра ліквідацыю Сечы тэрыторыя вобласьці ўвайшла ў склад Кацярынаслаўскага намесьніцтва Расейскай імпэрыі.

У 1802 року была створаная Кацярынаслаўская губэрня, у склад якой увайшла і тэрыторыя сучаснай Днепрапятроўскай вобласьці.

9 лютага 1932 року была ўтвораная Днепрапятроўская вобласьць у межах УССР.

Адміністрацыйны падзел

Вобласьць налічвае 7 адміністрацыйных раёнаў, 20 местаў, зь якіх 13 — абласнога значэньня, 46 мястэчак, 1369 вёсак.

Месты

Абласнога значэньня

Раённага значэньня

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Днепрапятроўская Вобласьць  Днепрапятроўская вобласьцьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Днепрапятроўская Вобласьць Геаграфічныя зьвесткіДнепрапятроўская Вобласьць ГісторыяДнепрапятроўская Вобласьць Адміністрацыйны падзелДнепрапятроўская Вобласьць КрыніцыДнепрапятроўская Вобласьць Вонкавыя спасылкіДнепрапятроўская ВобласьцьДняпро (горад)УкраінаУкраінская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЗымбабвэMonodontidaeПрыслоўеШуляк-галубятнікTor BandБасовішчаІнфраструктураАляксандар ЦішкевічЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўГрэцкая моваБераЗнак рашоткі (актаторп)МольКасмадром імя Сатыша ДгаванаПрыродаМакс ШчурVirusTotalСавушкін прадуктЗакон (права)КойданаўКурыцаМасей СяднёўБеларускі клясычны правапісРэшаўТравеньМэдыяВікіПятро ВасючэнкаКнураВікісховішчаАляксандар ЛукашэнкаGoogle DriveEBayВіктар МарціновічМарат МаркаўВікізьвесткіРадзімічыСтаражытны РымКарлес ПудждэмонКлеапатра1589Гісторыя ВільніГрызуныВіленскае барокаЯкуб Колас1989БесьпілётнікСкідзельЦэнтральная РУУС (Менск)Вэб-сайтКадзіла сармацкаеВялікабрытаніяМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніСям’яЮрась БарысевічФёдар МачалаўПрамысловасьцьДзьмухавец15 красавікаГедзімінавічыСусьветнае павуціньнеЛітваСаўгутРыдлёўкаІгнат ПрановічDiggУсебеларускі народны сходСаргоўдРасейская моваАўкштотаНарэлаВялікае Княства ЛітоўскаеНазоўнік🡆 More