Дзядзінец: умацаваная частка места ў Кіеўскай Русі

Дзядзінец — цэнтральная ўмацаваная частка раньнесярэднявечнага гроду або гораду, якая служыць сядзібай князю ці яго намесьніку, выконвае ваенныя і адміністрацыйна-палітычныя функцыі.

Дзядзінец: умацаваная частка места ў Кіеўскай Русі
Полацак у XIX ст., пасярэдзіне Верхні замак. У XI—XIII стст. на гэтым месцы быў дзядзінец гораду.

Як супрацьпастаўленьне дзядзінцу мусіць разглядацца гандлёва-рамесны пасад, які звычайна быў меней абаронены, і меў і ў прававым і ў архітэктурным пляне падначалены статус. Выдзяленьне дзядзінца ў структуры раньнесярэднявечнага грода можа служыць прыкметай разьвіцьця фэадальных адносінаў. А дзядзінец можна разглядаць як прататып пазьнейшых замкаў. Шмат дзядзінцаў і часткова пасадаў старажытных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага носяць назвы «замак», «верхні» або «горні» ці «ніжні» або «дольны». У старажытным Полацку ўмацаваны старажытны дзядзінец пазьней атрымаў назоў «Верхні замак», а частка моцна абароненага пасаду — назоў «Ніжні замак». Падобны комплекс замкаў існаваў у Горадні, Вільні, Віцебску і інш. Захаваўся дзядзінец у Вялікім Ноўгарадзе.

Паходжаньне тэрміну «дзядзінец» выклікае спрэчкі паміж навукоўцаў. Па адной з вэрсіяў тэрмін «дзядзінец» утварыўся ад слова «дзеці» (пад час нападу найбольш каштоўнае разам зь дзецьмі і жонкамі захоўвалі ў дзядзінцу), па другой — ад слова «дзед» (месца, дзе дзяды-старэйшыны зьбіраліся на нараду), па трэцяй вэрсіі тэрмін паходзіць ад слова дзіда: «дзядзінец» — гэта аналяг расейскага слова «частокол».

Tags:

ГорадГрод

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Леанід СініцынВялікі Бор (Хвойніцкі раён)Халодная вайнаКірыліцаГлінішчаДотык пісі рукоюСтыў ДжобсМіндоўгКарольДэйвід КэмэранФранцыяАляксандар ЛукашэнкаСлуцакМіцкевіч на скале Аю-ДагРасейская акупацыя БеларусіКітайКадзінскі сельсаветПаўлюк ТрусАрыштКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЭманюэль 6Іскандэр (ракетны комплекс)Язэп СьцепановічЭўрыпідНаваградзкі паветСьвятлана АлексіевічІнфарматыкаРодныя гоні (1927)8 сакавікаРАУССпортВасіль ЗахаркаЧыгункаШтучны інтэлектЭдуар Анры АўрыльДоўгая дарога дадомуMazdaСэксУладзіслаў ПаўлюкоўскіКалдуныПацукМячэтТрыбадызмБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерКаханьне без пранікненьняDir en greyАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыЛюдзі на балоце (раман)Парнаграфія ў БеларусіБлакітны колерЧавускі раёнБеларускія татарыУнівэрсытэтБісэксуальная парнаграфіяЛоскБукавыяКультурная рэвалюцыя ў КітаіЖыве Беларусь!Валодзькаўскі сельсавет (Докшыцкі раён)МэлятанінОрдэн ПагоніСССРЗлучаныя Штаты АмэрыкіАргульПэкарыевыяДзеяслоўЗШАПакаленьне ZСакавік🡆 More