Дзяржаўная Калегія Бнр

Дзяржаўная калегія — орган выканаўчае ўлады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Утвораная пасьля працяглага ўрадавага крызісу зь сябраў Прэзыдыюму Рады БНР і ўраду. Дзейнічала з 11 кастрычніка 1922 да 20 красавіка 1923 году ў Коўне. У склад калегіі ўваходзілі Самуіл Жытлоўскі, Лявон Заяц, Пётра Крачэўскі (старшыня), Вацлаў Ластоўскі, Аляксандар Цьвікевіч.

Крызіс быў выкліканы тым, што 3 траўня 1922 году Старшыня ўраду БНР Ластоўскі і міністар замежных справаў уручылі старшыні Генуэскай канфэрэнцыі 1922 ноту, у якой прызналі права Летувіскай рэспублікі на Вільню. Гэтая нота супярэчыла афіцыйнай пазыцыі Рады і большасьці сябраў ураду БНР. 30 траўня 1922 году на паседжаньні Рады міністраў БНР была прынятая рэзалюцыя, паводле якой урад меў імкнуцца да дасягненьня незалежнасьці Беларусі ў яе этнаграфічных межах. Вацлаў Ластоўскі і Аляксандар Цьвікевіч, апынуўшыся ў меншасьці, падалі ў адстаўку. Яны плянавалі склікаць у Дзьвінску нацыянальную нараду з мэтаю дамагчыся на ёй падтрымкі сваёй пазыцыі. Такая нарада магла раскалоць беларускую палітычную эміграцыю, прыняць пастановы, супярэчныя рэзалюцыі пра дзяржаўнае будаўніцтва, якую ў 1921 годзе зацьвердзіла Беларуская палітычная канфэрэнцыя ў Празе. У прыватнасьці, Ластоўскі мог пайсьці на стварэньне альтэрнатыўных органаў улады БНР. Старшыня Рады Крачэўскі зрабіў усё ад яго залежнае, каб нарады ў Дзьвінску не адбылося. 11 кастрычніка 1922 году была ўтвораная Дзяржаўная калегія, аднак супярэчнасьці між дзеячамі БНР засталіся. 20 красавіка 1923 году Ластоўскі выйшаў з калегіі. Распачалася чарговая ўрадавая крыза.

Літаратура

Tags:

Аляксандар ЦьвікевічБеларуская Народная РэспублікаВацлаў ЛастоўскіКоўнаЛявон ЗаяцПётра КрачэўскіРада БНРСамуіл ЖытлоўскіУрад Беларускай Народнай Рэспублікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Жанчына зьверхуВікіпэдыяПоўдзеньДзень ЗямліАдміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел БеларусіІнданэзіяАўганістанІван МележВіктар ШніпКастусь ЦыбульскіУкраінская лацінкаЛацінкаБанкаўскі рахунак6 красавікаГільАлесь СавіцкіСакавікВіківэрсытэтПрыназоўнікКліўлэндзкае пагадненьнеВэб-сайтАнатоль СербантовічСэм’юэл Тэйлар КолрыджМусульманскі каляндарСкандынавіяГабрэіЯўген Панасенкаў31 траўняКрысталь БойдОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаZuzana (зброя)Гомельская ратушаПалута БадуноваСпортДраматург12 красавікаВісігерГімн Савецкага СаюзуЮдаізмСказСяргей ГрахоўскіВіктар МарціновічЭлектронная поштаТроп (літаратуразнаўства)Сьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіКрывічыМультыплікацыяАговаЗлучаныя Штаты АмэрыкіСкрыпкаУкраінцыАвечкаЯзафат КунцэвічІзраільДрама (аповесьць)Міхал ВітушкаАўстраліяАлесь КажадубПітсбурскае пагадненьне1589ГенрыхФрыдрых ШылерУладзіслаў СыракомляШаркоўшчынаБрысталВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Станіслаў ВалодзькаНаша НіваЗоя Коўш🡆 More