Дзяніс Івашын

Дзяніс Івашын (нар.

6 чэрвеня 1979) — беларускі журналіст і палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі.

Дзяніс Івашын
Дзяніс Івашын
Дзяніс Івашын у судзе, 2017 год
Імя пры нараджэньні Дзяніс Яўгенавіч Івашын
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 6 чэрвеня 1979(1979-06-06) (44 гады)
Грамадзянства Беларусь
Занятак журналіст
Месца працы InformNapalm, Новы час
Жанры рассьледвальніцкая журналістыка
Жонка Вольга Івашына
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні

Біяграфія

Вырас і пражываў у Горадні. Паводле адукацыі эканаміст і палітоляг.

У 2014 годзе быў актыўным удзельнікам Эўрамайдану ва Ўкраіне, ад пачатку расейска-ўкраінскай вайны займаўся дабрачыннасьцю для перасяленцаў з зоны АТА ва Ўкраіне. Пазьней далучыўся да міжнароднай валянтэрскай супольнасьці «ІнфармНапалм», якая дасьледуе ўплыў расейскай агрэсіі на іншыя краіны, як OSINT(bg)-дасьледчык і перакладчык. Стаў галоўным рэдактарам беларускамоўнай вэрсіі рэсурсу.

У 2017 годзе арыштоўваўся на пяць содняў судом Фрунзэнскага раёну Менску (судзьдзя — Яўген Пісарэвіч) за асьвятленьне мерапрыемстваў на Дзень Волі.

З 2018 году — пазаштатны карэспандэнт газэты «Новы час». У 2018 годзе газэта апублікавала сэрыю артыкулаў Івашына «Хто і як павінен будаваць» пра магчымых уладальнікаў рэстаранна-забаўляльнага комплексу «па-расейску: Поедем поедим» каля мэмарыяла Курапаты. У жніўні прадпрымальнік Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд пазоў пра абарону гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі, запатрабаваў кампэнсацыю 40000 BYN ад «Новага часу» й 1000 BYN ад Івашына. У верасьні суд Савецкага раёну Менска адмовіў Ізраілевічу ў задавальненьні пазову й абавязаў пазоўніка кампэнсаваць адказчыкам паслугі адвакатаў — 600 BYN.

Акрамя забудовы Курапатаў, апублікаваў расьсьледаваньні пра ўплыў расейскіх нацыяналістаў у Беларусі, пра пераход былых байцоў украінскага спэцыяльнага аддзелу міліцыі «Бэркут» у сілавыя структуры рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі.

Арышт і ўвязьненьне

Затрыманы супрацоўнікамі КДБ 12 сакавіка 2021 году, на наступны дзень пасьля інтэрвію каналу «Настоящее время(be)», у якім паведаміў пра вынікі свайго журналісцкага расьсьледваньня. Абвінавачаны ва «ўмяшальніцтве ў дзейнасьць супрацоўнікаў органаў унутраных справаў» (арт. 365 КК). Калегі й блізкія зьвязваюць ягоны арышт з прафэсійнай журналісцкай дзейнасьцю, у прыватнасьці з публікацыяй расьсьледваньня пра «Бэркут».

Яго затрыманьне выклікала занепакоенасьць у Міністэрстве замежных справаў Украіны(uk), якое 15 сакавіка 2021 году заявіла, што Івашын толькі «дапамагаў расказваць сьвету пра злачынствы падчас расейскай агрэсіі супраць Украіны», у той час як журналісцкая дзейнасьць ня можа й не павінна быць падставаю для перасьледу.

24 сакавіка 2021 году сумеснай заяваю васьмі арганізацыяў, сярод якіх Праваабарончы цэнтар «Вясна», Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі Хэльсінскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтар, быў прызнаны палітычным вязьнем. Міжнароднае таварыства правоў чалавека таксама прызнала Івашына палітвязьнем. 30 чэрвеня 2021 году шэфства над палітычным зьняволеным узяў Шон Хогі, дэпутат Дойл Эрэн(be).

Восеньню 2021 году Івашыну выставілі яшчэ адно абвінавачваньне за «здраду дзяржаве» (арт. 366 КК). У час зьняволеньня Івашына шматразова кідалі ў карцар.

Сям’я

Івашын мае ўкраінскія карані з боку бацькі, які паходзіць з Дніпро, і статус «замежнага ўкраінца(uk)». Бацька памёр; станам на 2021 год сям’я Івашына: маці Людміла, жонка Вольга й старэйшы брат Мікалай, які жыве ў Францыі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзяніс Івашын БіяграфіяДзяніс Івашын Сям’яДзяніс Івашын КрыніцыДзяніс Івашын Вонкавыя спасылкіДзяніс ІвашынБеларусьПалітычны вязеньРэжым Лукашэнкі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ЛацінкаГімн Беларускай ССРБ̣Вялікі Бор (Хвойніцкі раён)Клаўдзі Дуж-ДушэўскіСацыялізмТрыбадызмСтатыстыкаАргульФорум вольных дзяржаваў пост-РасеіMazdaПагоня (песьня)Заходні фронт (Першая сусьветная вайна)ПарнафільмDir en greyЗШАСьпіс палітычных партыяў БеларусіHTMLСусьветІталіяБяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерКантыгердПрастытуцыя ў БеларусіФілязофіяПершая сусьветная вайнаБеларускі нацыяналізмГарацыё НэльсанЛібэралізмУкраінцыЯн Павал IIАзоўскае мораДактрына БрэжневаБеларуская сялянская партыя Зялёны ДубБеларусыАсадкаВусякіЛохАзіз ШавэршанОхрыдТэракт у «Крокус Сіці Холе»Смаленская рэспублікаВацлаў ЛастоўскіПарнаграфія ў ІталііMelbetГрамадзкая думкаАнгельская моваПошасьцьМарцін Пачобут-АдляніцкіБелы колерМіхаіл ГарбачоўЯргЯўгенія ПфляўмбаўмВікіманіяСтаніслаў ВалодзькаКімантСафоклСямён ПалазовічАрганізацыя Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культурыАрлінгтан (Тэхас)ГентВагінальны сэкс🡆 More