Дзяляцічы: вёска ў Беларусі

Дзяля́цічы — вёска ў Беларусі, на левым беразе Нёману.

Уваходзяць у склад Любчанскага пассавету Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2008 год — 213 чалавек. Знаходзяцца за 30 км на паўночны захад ад Наваградку, за 55 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на шашы Любча — Уселюб.

Дзяляцічы
лац. Dzialacičy
Крыжаўзьвіжанская царква
Крыжаўзьвіжанская царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Любчанскі
Насельніцтва: 213 чал. (2008)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231423
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°49′0″ пн. ш. 26°0′0″ у. д. / 53.81667° пн. ш. 26° у. д. / 53.81667; 26 26°0′0″ у. д. / 53.81667° пн. ш. 26° у. д. / 53.81667; 26
Дзяляцічы на мапе Беларусі ±
Дзяляцічы
Дзяляцічы
Дзяляцічы
Дзяляцічы
Дзяляцічы
Дзяляцічы
Дзяляцічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Дзяляцічы — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны.

Назва

Згодна зь мясцовым вымаўленьнем тапонім гучыць як Далятычы. Афіцыйнае напісаньне — Дзяля́цічы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Дзяляцічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Плян мястэчка, 1640-я гг.
Дзяляцічы: Назва, Гісторыя, Насельніцтва 
Плян мястэчка, XIX ст.

Упершыню Дзяляцічы ўпамінаюцца ў 2-й палове XIV ст. як двор вялікіх князёў. У 1428 годзе вялікі князь Вітаўт перадаў паселішча сваёй жонцы Ўльяне. На мапе Т. Макоўскага 1613 году Дзяляцічы значацца як мястэчка. З XVII ст. маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Радзівілаў.

У першай палове XVII ст. на тэрыторыі маёнтку Дзяляцічах існавалі кальвінскі збор, млын, бровар, карчма, агароды і стаў з садам. У мястэчку на 1652 год — Рынак (на 19 рынкавых пляцах жылі адныя хрысьціяне), 3 вуліцы (Наваградзкая, Уселюбская, Віленская), 101 двор, царква; на 1751 год — 69 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дзяляцічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Любчанскай воласьці Наваградзкага павету. На 1807 год на Рынку былі 10 хрысьціянскіх і 7 юдэйскіх пляцаў, на 1828 год — 8 хрысьціянскіх і 10 юдэйскіх, а ў 1869 годзе Рынак засялялі толькі юдэі — 22 пляцы. Юдэйскіх двароў на 1869 год у мястэчку было 62, яны знаходзіліся на ўсіх вуліцах: Наваградзкай — 5, Уселюбскай — 13, Віленскай — 15, Любчанскай — 3, на Юрыдыцы — 4. У гэты час у Дзяляцічах налічвалася 75 двароў сялянаў, якія ўжо сталі ўласьнікамі сваіх зямель, а таксама 7 татарскіх двароў (5 зь іх разьмяшчаліся на вуліцы Наваградзкай, 2 — на Юрыдыцы). На 1819 год у мястэчку было 113 двароў, на 1859 год — 75, у 1870-я гады — 71, а таксама царква, школа і млын, 2 крамы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 229 двароў, 2 царквы, 2 школы, крама, карчма, 2 млыны.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дзяляцічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дзяляцічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Дзяляцічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году яны апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У гэты час у мястэчку ўтварылася грэцка-каталіцкая парафія. Пры ёй дзейнічаў царкоўны хор, якім кіраваў дзяк Якуб Сямашка. У рэпэртуары хору былі таксама і беларускія народныя песьні. Некаторыя харысты пазьней трапілі ў знакаміты хор Рыгора Шырмы. З 1935 году тут працаваў душпастырам беларускі каталіцкі сьвятар бізантыйскага абраду а. Вячаслаў Аношка, які быў сябрам Рады Беларускага Экзархату Грэцка-Каталіцкай Царквы.

У 1939 годзе Дзяляцічы ўвайшлі ў БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 360 двароў, на 1993 год — 218, на 1997 год — 191.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 335 муж., зь іх шляхты 4, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 44, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 285, жабракоў 1; 1875 год — 770 чал.; 1897 год — 1509 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1971 год — 895 чал.; 1993 год — 393 чал.; 1997 год — 335 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2008 год — 213 чал.

Інфраструктура

У Дзяляцічах працуе школа.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

За 4 км на захад ад Дзяляцічаў знаходзіцца помнік археалёгіі — курган.

Страчаная спадчына

  • Кальвінскі збор
  • Фальварак Дубы Бэрнацкія

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзяляцічы НазваДзяляцічы ГісторыяДзяляцічы НасельніцтваДзяляцічы Турыстычная інфармацыяДзяляцічы КрыніцыДзяляцічы ЛітаратураДзяляцічы Вонкавыя спасылкіДзяляцічыБеларусьВёскаГарадзенская вобласьцьЛюбчаЛюбчанскі пасялковы саветНаваградакНаваградзкі раёнНёманУселюб

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РАУСАрктычны акіянДзень жартаўПаўстаньне 1794 годуВіківэрсытэтМультыплікацыяФранцыяEBay1891Казімер МалевічДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Паўночная АмэрыкаВусякіПБеларускі клясычны правапісАлесь ПетрашкевічАрхеалёгіяОрдэн базылянаў Сьвятога ЯзафатаАрмянеБеларусыПрыназоўнікFacebookНавукаThe Walt Disney CompanyПеракладчыкДжынсавая рэвалюцыяШвайцарыяУкраінцыГрупавы сэкс31 траўня1951Беларуская ПалічкаСьпіс мультфільмаў студыі «Беларусьфільм»БазыляныСтанкевіцаБавоўнаБандароўнаМагілёўская вобласьцьЖырандоляМіжзем’еВасіль БыкаўЎіндгукВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)Memento moriРоварРасейская моваСувязь (тэхніка)СтрахаваньнеРасея1923БарысаўВільготнасьць паветраАдраджэньне мовыЛіцьвіныЎПарнаграфія-гонзаНарвэгіяАльпыЛетуваМіс СусьветУ краіне райскай птушкіУкраінская лацінкаПалітыкаЗлучнікISO 4217ДэтройтКузьма ЧорныЮрай СлафкоўскіСадавінаАўтарскае праваТарутМусульманскі каляндарІгар ГрышчукГрыбы🡆 More