Дзьмітры Рэкіш: беларускі футбаліст

Дзьмітры Рэкіш (нарадзіўся 14 верасьня 1988 году, Бабруйск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца грузінскага клюбу «Гурыя».

Дзьмітры Рэкіш
Дзьмітры Рэкіш
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 верасьня 1988 (35 гадоў)
Бабруйск, БССР
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Гурыя
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2011
2008
2011
2012
2013
2013
2014
2015
2016
2016—2017
2018
2018
2019
2020
2021
2022
2022
2023—
Дынама Менск
Савіт (арэнда)
Палёнія (арэнда)
Тарпэда-БелАЗ
Нёман Горадня
Тршынец
Нёман Горадня
Сьпірыс Коўна
Трокі
Тарпэда-БелАЗ
Факел Варонеж
ПС ТІРА
Іслач
Белшына
Тарпэда Кутаісі
Самтрэдыя
Тэлаві
Гурыя
54 (6)
26 (4)
0 (0)
15 (0)
17 (1)
5 (1)
20 (3)
35 (11)
12 (2)
42 (7)
8 (0)
12 (3)
22 (1)
24 (6)
35 (4)
14 (0)
6 (0)
1 (1)
Зборныя
2008—2011 Беларусь (да 21) 7 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 красавіка 2023.

Кар’ера

Выхаванец СДЮШАР №5 гораду Бабруйск. У 2004 годзе ўвайшоў у склад менскага «Дынама». 3 2010 году стала асвоіўся ў асноўным складзе каманды. У студзені 2011 году, пакінуўшы менскае «Дынама», знаходзіўся на праглядзе ў «Амкары», але з-за зьмены трэнэра ў пермскай камандзе атрымаў адмову. Таксама гульцом цікавілася «Кубань», але 21 лютага Зьміцер падпісаў арэнднае пагадненьне з варшаўскай «Палёніяй» да чэрвеня 2011 году з правам выкупу. Не зайграўшы ў Польшчы, у верасьні спрабаваў працаўладкавацца ў чэскім клюбе «Славацка». 27 кастрычніка скасаваў працоўнае пагадненьне зь менскім «Дынама» й стаў вольным агентам.

У лістападзе нямецкі клюб Другой Бундэсьлігі «Фартуна» (Дусэльдорф) запрашаў Рэкіша на прагляд. Таксама ў зімовае міжсэзоньне пабываў у разьмяшчэньні «Бунэдкору», агдамскага «Карабаху» й «Гомелю».

15 сакавіка 2012 падпісаў гадавы кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ», але ў кастрычніку таго ж году кантракт быў скасаваны паводле пагадненьня бакоў. У сакавіку 2013 году падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам», а ў канцы ліпеня 2013 году кантракт быў скасаваны па ўзаемнай дамоўленасьці. З кастрычніку 2013 году гулец чэскага клюбу «Тршынец». У лютым 2014 году ізноў падпісаў кантракт з гарадзенскім «Нёманам», які быў скасаваны ў кастрычніку 2014 году. З сакавіка 2015 году выступае за летувіскі клюб «Сьпірыс» з Коўна. У сакавіку 2016 году перайшоў у клюб «Трокі». У жніўні 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Тарпэда-БелАЗ». У лютым 2018 году перайшоў у расейскі клюб «Факел». У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з інданэзійскім клюбам ПС ТІРА. У сакавіку 2019 году перайшоў у клюб «Іслач».

Дасягненьні

Дынама

Беларусь (да 21)

  • Бронзавы прызэр моладзевага чэмпіянату Эўропы: 2011

Статыстыка

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 15 2
2017 Найвышэйшая ліга 27 5

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзьмітры Рэкіш Кар’ераДзьмітры Рэкіш ДасягненьніДзьмітры Рэкіш СтатыстыкаДзьмітры Рэкіш КрыніцыДзьмітры Рэкіш Вонкавыя спасылкіДзьмітры РэкішБабруйскБеларуская Савецкая Сацыялістычная РэспублікаГурыя Ланчхуці

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Фундацыя «Вікімэдыя»Пастава на каленяхСпакусьнікіАляксандар Лукашэнка5,56×45 ммНью-Ёрк (штат)Восень народаўБ̣Музэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк ў ТыхахВільняКрынкаўскі раёнРыга88 да н. э.УкраінаПратэсты ў Польшчы (1970)СтаробінПавал ЖаўрыдМіхась ФіліповічБіскупДзень незалежнасьці БеларусіFacebookКропляОрганы снаЧыншСтаніслаў Булак-БалаховічНаваградакВінцэнт дэ ПольАтамАнгельская моваІсламская дзяржаваДРЭСНезалежная БеларусьХунтаМовы БеларусіМахлярстваРадзівілыЗборная Аргентыны па футболеУсходні ТыморДзень РэспублікіСырыйскі хамякЛібэралізмМіжнародны стандартны кніжны нумарВялікая сініцаІскандэр (ракетны комплекс)Тэўда (імя)1200Ванда ЛявіцкаяГімн ВайшнорыіДахВытворная функцыіКастусь ЕзавітаўТрыялетЛеанід Сініцын16 сакавікаЖыгімонт АўгустКрытыка ВікіпэдыіМэлятанінВызнаМоваМасачусэцкі тэхналягічны інстытутХірасімаПастава 69Лявон ЗаяцУладзімер КараткевічГабрэйская аўтаномная вобласьцьБеларускія татарыФілязофіяПолымя (часопіс)Люблінская унія🡆 More