Дзень Беларускай Вайсковай Славы

Дзень белару́скай вайско́вай сла́вы — штогадовае неафіцыйнае сьвята Беларусі, якое адзначаецца 8 верасьня ў гонар перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году.

Дзень беларускай вайсковай славы
народная традыцыя
Значэньне ушанаваньне перамогі ў Аршанскай бітве 1514 году
Дата 8 верасьня

Гісторыя сьвяткаваньня

8 верасьня 1992 году грамадзкае аб’яднаньне Беларускі народны фронт «Адраджэньне» зладзіла 1-е сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Сьвята таксама адзначылі ў Берасьці, Горадні і іншых гарадах Беларусі. Яго правялі на прапанову гісторыка Міхася Ткачова, які быў галоўным рэдактарам выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі». Падчас сьвяткаваньня ў сталіцы грамадзкае аб’яднаньне «Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў» зладзіла масавае прыняцьцё 12 афіцэрамі і 3000 жаўнерамі прысягі на вернасьць Беларусі. 8 верасьня 1993 году Дзень беларускай вайсковай славы ў Горадні адсьвяткавалі шэсьцем праз цэнтар гораду, мітынгам у Старым парку і прысягай на вернасьць Беларусі. У 1996 годзе таксама адбыліся сьвяточныя шэсьці і мітынг. У 2000 годзе сьвяткаваньне суправаджалася запускам паветраных шароў зь бел-чырвона-белым сьцягам.

8 верасьня 2007 году на Крапівенскім полі (Аршанскі раён), дзе адбылася бітва, прайшоў чарговы фэст беларускай аўтарскай песьні і паэзіі «Аршанская бітва». Як і зазвычай фэст ладзілі для моладзі з удзелам бардаў. 8 верасьня 2009 году беларуская дыяспара Польшчы адсьвяткавала Дзень беларускай вайсковай славы шэсьцем у Варшаве.

У 2016 годзе ў Менску сьвяткаваньне прайшло ў некалькіх сквэрах, у тым ліку Партыя БНФ зладзіла мітынг на плошчы Парыскай камуны. 8 верасьня 2017 году Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ правяла сьвяткаваньне Дня беларускай вайсковай славы ў Кіеўскім сквэры Менску. 503-я ўгодкі перамогі пад Воршай ушанавалі ваярскімі сьпевамі, прысягай на вернасьць Беларусі і духоўным гімнам «Магутны Божа». Таксама 8 верасьня 2017 году Беларуска-эўрапейскае задзіночаньне правяло пікет у Брусэлі (Бэльгія). Адначасна ў вёсцы Пескі Лідзкага раёну правялі музычны фэстываль у гонар Для беларускай вайсковай славы з удзелам сьпевакоў з усіх вобласьцяў Беларусі.

Водгукі

3 верасьня 2003 году ў газэце «Наша слова» выйшаў артыкул гісторыка Анатоля Грыцкевіча «Дзень беларускай вайсковай славы». 23 лютага 2018 году ваенны гісторык Ігар Мельнікаў прапанаваў перанесьці сьвяткаваньне Дня абаронцаў Айчыны і Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь: «найлепшай датай дзеля сьвяткаваньня ёсьць 8 верасьня, неафіцыйна вядомы як Дзень беларускай вайсковай славы».

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дзень Беларускай Вайсковай Славы Гісторыя сьвяткаваньняДзень Беларускай Вайсковай Славы ВодгукіДзень Беларускай Вайсковай Славы КрыніцыДзень Беларускай Вайсковай Славы Вонкавыя спасылкіДзень Беларускай Вайсковай СлавыАршанская бітваСьвяты Беларусі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Заходнеславянскія мовыКові (рэжысэр)Уладзімер ДубоўкаПарнафільмКруглянскі мостСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРГенадзь КарпенкаЯнка КупалаАнгельская моваЯнка СіпакоўПарнаграфія ў ЗШААрганізацыя Аб’яднаных НацыяўЯўген ВалошынСонцаРасеяGoogleРаіса БаравіковаСяброўства633ХрысьціянстваДаніла ЖульпаУладзімер КарватУладзімер КонанАршанскі чыгуначны вузелМаёнтак1951FTPПаўночна-Заходні крайВугоршчынаКастрычніцкі пераваротКрыжУсеагульная энцыкляпэдыя Самуэля АргельбрандаДзьмухавецСан-ФранцыскаДзікДзейнікНямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)Крыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Роднае слова (часопіс)Алесь СавіцкіАнатацыяВіктар ШніпАнатоль СербантовічUbuntuВячаслаў ЧамярыцкіРэжым ЛукашэнкіМіжнародны жаночы дзеньЗафіраМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніСурвэткаЧорны замак Альшанскі (фільм)ТыраспальСтаніслаў ВалодзькаНаваполацакГісторыя беларускай мовыРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)Галоўная старонкаВайшнорыяСям’яПавал Дураў8 сакавікаДаўгерд (імя)Браніслаў ТарашкевічВялейкаПагоня (песьня)ПорнгабПагоня🡆 More