Джорджэ Вайфэрт

Джорджэ Вайфэрт (па-сэрбску: Ђорђе Вајферт, па-нямецку: Georg Weifert; 15 чэрвеня 1850, Панчава, Аўстрыйская імпэрыя — 12 студзеня 1937, Бялград, Каралеўства Югаславія) — сэрбскі прамысловец нямецкага паходжаньня, прэзыдэнт Нацыянальнага банка Сэрбіі, а затым Югаславіі.

Акрамя таго, ён лічыцца заснавальнікам сучаснай горназдабыўной прамысловасьці ў Сэрбіі і мэцэнатам.

Джорджэ Вайфэрт
Джорджэ Вайфэрт
Дата нараджэньня 15 чэрвеня 1850(1850-06-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 студзеня 1937(1937-01-12) (86 гадоў) або 12 студзеня 1927(1927-01-12) (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак прамысловец, банкір, калекцыянаваньне манэтаў, калекцыянэр кніг, банк, эканаміст
Навуковая сфэра прамысловасьць і банкаўская справа[d]
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

Георг Вайфэрт нарадзіўся ў Панчава ў нямецкай сям’і, якая паходзіла з дунайскіх швабаў. З раньняга ўзросту Джорджэ працаваў разам з бацькам у Белградзе ў браварні. Іхная браварня была першай у Каралеўстве Сэрбіі. Вайфэрт скончыў школу ў месцы недалёка ад Мюнхэна. Затым вярнуўся ў Сэрбію і зноў працаваў у браварні бацькі, якая пашырылася. З прыбытку Джорджэ купіў вугальную шахту ў Косталацы, затым некалькі руднікоў. Неўзабаве Вайфэрт стаўся самым багатым чалавекам у Сэрбіі і быў прызнаны найвялікшым прамыслоўцам будучай Югаславіі.

У 1890 годзе Вайфэрт быў прызначаны на пасаду прэзыдэнтам Нацыянальнага банка Сэрбіі. Гутэю пасаду ён займаў з 1890 па 1902 год і зноў з 1912 па 1914/1918 гады. У гэты пэрыяд ён набыў добрую рэпутацыю, падтрымліваючы курс сэрбскага дынару. Пасьля 1918 году Вайфэрт быў прызначаны прэзыдэнтам Нацыянальнага банка Югаславіі. Найбольш вядомым ягоным мерапрыемствам на пасадзе стаў пераход на новы югаслаўскі дынар. Замена выклікала таксама і цэлы шэраг крытыкі. У той час як стары сэрбскі дынар абменьваўся ў суадносінах 1:1 да новай валюты, аўстра-вугорская крона — у суадносінах 4:1. Падобнае не магло не прывесьці да страты пэўнай часткі грошаў значнай колькасьці жыхароў былой Аўстра-Вугоршчыны.

Джорджэ Вайфэрт быў заступнікам і прыхільнікам гуманітарных і культурных установаў. Ён ахвяраваў сваю дарагую калекцыю старадаўніх манэтаў і прыватную бібліятэку Бялградзкаму ўнівэрсытэту. У Панчава ён пакінуў рымска-каталіцкай царкве невялікую капліцу, вядомую як царква Ганны, у памяць пра сваю маці.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Аўстрыйская імпэрыяБялградКаралеўства ЮгаславіяНямецкая моваПанчаваСэрбская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ISO 3166-1АфтальмалёгіяДрама (аповесьць)Белы вершВасіль Жуковіч120-я зэнітна-ракетная брыгадаПалітыкКунілінгусЦмокМустафа Кемаль АтатуркСтральба з лукаСямейства (біялёгія)Марат МаркаўГінкга двухлопасьцевыМагатма ГандзіМаладосьць (часопіс)ЛіцьвіныЭлектронная поштаСьвятлана АлексіевічАляксандар ЛукашэнкаПацолтФранцішак СкарынаЗнак рашоткі (актаторп)Кузьма ЧорныПрамысловасьцьМенскі мэтрапалітэнАральны сэксISO 3166Афанасі ФіліповічСяргей ДарожныВетразьМенскЧэлесНарэлаТутэйшыя (спэктакль)Лексычнае значэньнеПарнаграфія17 красавікаГенадзь БураўкінЛявон ВольскіМіжнароднае студэнцкае спаборніцтва па праграмаваньніАлесь СавіцкіВольная Беларусь (рух)СаўгутПарнаграфія ў БразылііГрамадзянінГісторыя ВільніАдам ГлёбусКрумкачЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаАлесь БадакКаханьне без пранікненьняДотык пісі рукоюМагілёўАндрэй Павук (актывіст)ПрыслоўеПакістанАтрад (біялёгія)ПрыназоўнікЗакон (права)ІндыяСказБірэйкаПлыньБеларускія немцы🡆 More