Двор-Гарадзішча: беларуская вёска

Дво́р-Гарадзі́шча (з 25 кастрычніка 1934 году — Тэльман) — панскі двор альбо фальварак, пазней пасёлак на рацэ Брагінцы.

    Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Тэльман, Тэльмана.

Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавету Брагінскага раёну Гомельскай вобласьці Беларусі. Насельніцтва на 2009 год — 133 чалавекі. Знаходзіцца за 4 км на паўночны ўсход ад Брагіна; за 25 км ад чыгуначнай станцыі Хвойнікі (лінія Васілевічы — Хвойнікі ад лініі КаленкавічыГомель), каля аўтамабільнай дарогі Камарын — Хвойнікі.

Двор-Гарадзішча
трансьліт. Dvor-Haradzišča
Мясьціна з рэшткамі парку графаў Ракіцкіх
Мясьціна з рэшткамі парку графаў Ракіцкіх
Дата заснаваньня: другая палова XVIII ст.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Малейкаўскі
Насельніцтва:
  • 107 чал. (2021)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247637
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°48′41.0″ пн. ш. 30°18′21.6″ у. д. / 51.811389° пн. ш. 30.306° у. д. / 51.811389; 30.306 30°18′21.6″ у. д. / 51.811389° пн. ш. 30.306° у. д. / 51.811389; 30.306
Двор-Гарадзішча на мапе Беларусі ±
Двор-Гарадзішча
Двор-Гарадзішча
Двор-Гарадзішча
Двор-Гарадзішча
Двор-Гарадзішча
Двор-Гарадзішча
Двор-Гарадзішча: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

Двор-Гарадзішча: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Згадка пра фальварак Гарадзішча і грунт Гарадзішчаўскі. Фрагмэнт эксплікацыі да мапы Брагінскага графства 1783 г.
Двор-Гарадзішча: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Фальварак і слабада Гарадзішча на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

Фальварак Гарадзішча і грунт яго згаданыя ў эксплікацыі да мапы Брагінскага графства, датаванай 27 днём жніўня 1783 году. У мэтрычным запісе Астраглядаўскага касьцёлу за 31 ліпеня 1787 году аб шлюбе Яна Шандэра (Сандэра) з Барбарай Бялінскай месцам пражываньня названа менавіта Гарадзішча, хоць і без указаньня статусу паселішча. Паводле рэвізіі 1795 году, у паселішчах, прыналежных да фальварку Гарадзішча, налічвалася 2 848 душ прыгонных мужчынскага полу. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах той жа рэвізіі, вядома, што вёскі Гарадзішча (верагодна, і фальварак), Углы, Каманоў, Сялец, хутар Малейкі, саўладальнікамі якіх былі Людвік і Рафал Алаізы Ракіцкія, у «оренду поступлено капитану Сандеру». Будучы Двор-Гарадзішча пазначаны побач з аднаіменнай слабадой як фальварак таксама на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 году.

Недзе ў пачатку XIX стагодзьдзя тут, на правым беразе ракі Брагінкі, паўстала рэзыдэнцыя графа Людвіка Ракіцкага з радыяльна-рэгулярным у пляне паркам. Аляксандар Ельскі пісаў пра «wspaniały pałac murowany», у якім гаспадар, маршалак Рэчыцкага павету, а пазьней маршалак Менскай губэрні, шыкоўна і з густам бавіў свайго жыцьця гады . Л. Ракіцкі, сам музыкант і вялікі знаўца музыкі, вучань слыннага італьянскага скрыпача і кампазытара Джавані Батысты Віёці, займеў выдатны аркестар з сарака музыкантаў; захоўваліся ў тым палацы і колькі твораў мастацтва. У шляхецкай рэвізіі 1811 году ў фальварку Гарадзішча засьведчана пражываньне 37-гадовага ўладальніка графа Людвіка Ракіцкага, Міхала (16 г.), сына яго брата Рафала, Уладыслава Аскеркі (17 г.), сына яго сястры Ізабэлы. Там жа сярод «шляхетства беспоместного», акрамя дварэцкага, эканома, штальмейстара і іншых службоўцаў, названыя «директор музыки» Антоні Скібінскі (43 г.), «мэтр музыки» Ян Пецэльд (37 г.), «при музыке» Казімер Казлоўскі (57 г.) і яго сын Антоні (22 г.).

Пад кіраўніцтвам запрошанага ў двор Гарадзішча ў 1814 годзе таленавітага музыканта, кампазытара, дырыжора і педагога Юзафа Дашчынскага згаданы аматарскі аркестар дасягнуў вельмі высокага ўзроўню, бліскуча выконваў сымфоніі Гайдна, Моцарта і Бетховэна. Канцэрты пад кіраўніцтвам Ю. Дашчынскага, на якія зьязджаліся слухачы з розных куткоў Беларусі, праводзіліся не адно ў маёнтку Л. Ракіцкага, але таксама ў Менску і даволі часта з дабрачыннымі мэтамі. У гэтых канцэртах упершыню ў Беларусі прагучалі опэры А. Сальеры «Аксур, цар Армуза» і Ф. Буальдзьё «Белая дама».

20 жніўня 1818 году «jedyne dziecię i jedyna pociecha ojca» Л. Ракіцкага дачка Тэкля і сын Караля Прозара Уладыслаў узялі шлюб, таму рэзыдэнцыя з прыналежнымі да яе паселішчамі і ўгодзьдзямі зь цягам часу дасталася роду Прозараў. У сьнежні 1831 году пан падкаморы рэчыцкі Уладыслаў Прозар заключыў кантракт у 9 100 рублёў серабром на продаж гарэлкі з фальваркавых бровараў у Хвойніках, Гарадзішчы і Ёлчы з бацькам і сынам Лейбай і Абрамам Шайковічамі, якія ўважаліся першымі ў гэткага кшталту камэрцыі на ўвесь Рэчыцкі павет Менскай губэрні. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 20 асобаў мужчынскага і 19 жаночага пола зь ліку жыхароў фальварку Гарадзішча належалі да Астраглядаўскай парафіі Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.

Двор-Гарадзішча: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Двор і вёска Гарадзішча на мапе Ф. Ф. Шубэрта, сярэдзіна XIX ст.
Двор-Гарадзішча: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Фрагмэнт сьцяны, якая атачала палац Ракіцкіх
Двор-Гарадзішча: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Маёнтак Гарадзішча ўладальніка Патона. Згадка 1887 г.

У парэформавы пэрыяд паселішча належала да Брагінскай воласьці. У 1876 годзе сын і дочкі Мечыслава Прозара Канстанцін, Марыя, Зофія, Станіслава мелі ў дварах Гарадзішча, Астраглядавічы і Савічы разам 31 581 дзесяціну ўгодзьдзяў; яшчэ ў Гарадзішчы — 2 вадзяныя з гадавым прыбыткам у 1260 рублёў, 1 конны млын (50 р.), 1 вятрак (100 р.), сукнавальню (60 р.), завод па вытворчасьці жалеза (70 р.). У 1886 годзе тут дзейнічалі бровар і вадзяны млын. Паводле сьпісу землеўладальнікаў Менскай губэрні на 1889 год, уласьнікам маёнтку Гарадзішча ў 3730 дзесяцін угодзьдзяў быў сапраўдны стацкі саветнік Уладзімер Мацьвееў Ергольскі. Але ў дадатку «Апісаньне сумежных земляў» што да пляну надзела брагінскіх сялянак Аляксандры і Ганны Сідаравых Лаўрусенкаў, выкананым у 1887 годзе землямерам панам Вырвічам, засьведчана, што маёнтак Гарадзішча належаў Патону. У кнізе «Памяць. Брагінскі раён» без спасылкі на крыніцу сказана, што ў 1890 годзе двор Гарадзішча набыў расейскі аташэ ў Швэйцарыі Аскар Пятровіч Патон. На 1903/1904 год сярод зямельных уласьнікаў Менскай губэрні, якія мелі 500 і болей дзесяцін, названы уладальнік маёнтку Гарадзішча, што ў Брагінскай воласьці, спадчынны дваранін Пётр Аскаравіч Патон. У 1913 годзе маёнтак Гарадзішча П. А. Патона складаў 2183 дзесяціны ўгодзьдзяў.

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Двор Гарадзішча, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Прычым, старастай (губэрнатарам) гэтман Украінскай Дзяржавы Павал Скарападзкі прызначыў былога ўладальніка маёнтку, галаву Рэчыцкай павятовай управы П. А. Патона. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы».

1 студзеня 1919 году, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Брагінская воласьць увайшла ў склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня яна разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзена ў склад РСФСР.

8 сьнежня 1926 году Брагін і яго значна пашыраную тэрытарыяльна воласьць вярнулі БССР. Тады ж утвораны Брагінскі раён. Найболей інтэнсіўна пасёлак Двор-Гарадзішча развіваўся ў 1920-я гады. У 1932 годзе арганізаваны калгас. Паводле Яўгена Рапановіча, імя Э. Тэльмана паселішчу нададзена 25 кастрычніка 1934 году.

Двор-Гарадзішча: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Марына Мнішак і Дзьмітры Самазванец у замкавым саду ў Самбары. Гравюра С. Ф. Галакціёнава пачатку XIX ст.

У гады Вялікай Айчыннай вайны акупанты забілі 13 жыхароў. Падчас баёў за вызваленьне пасёлка ў кастрычніку 1943 году загінулі 6 савецкіх салдатаў, якія пахаваны ў брацкай магіле.

На 2004 год, пасёлак знаходзіўся ў складзе калгаса імя Э. Тэльмана (цэнтр — вёска Сялец); працавалі клуб, крама.

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1909 год — у фальварку Гарадышча (Городыще) 1 двор, 17 жыхароў.
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 57 гаспадарак, 177 жыхароў; 2006 год — 55 гаспадарак, 169 чалавек, зь якіх 50 ва ўзросьце да 16 гадоў, 75 — у працаздольным і 44 — старэйшым за працаздольны; 2009 год — 133 жыхары; 2021 год — 107 жыхароў.

Забудова

Плян Двара-Гарадзішча складаецца з крывалінейнай вуліцы, блізкай да мэрыдыянальнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Двор-Гарадзішча: Гісторыя, Насельніцтва, Забудова 
Валун «Камень каханьня» ў парку двара Гарадзішча паноў Ракіцкіх і Прозараў, господ Патонов.

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

  • Парк пры сядзібе Ракіцкіх (канец XVIII ст.)

Страчаная спадчына

  • Сядзіба Ракіцкіх (канец XVIII ст.)

Асобы

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Tags:

Двор-Гарадзішча ГісторыяДвор-Гарадзішча НасельніцтваДвор-Гарадзішча ЗабудоваДвор-Гарадзішча Турыстычная інфармацыяДвор-Гарадзішча АсобыДвор-Гарадзішча ЗаўвагіДвор-Гарадзішча КрыніцыДвор-Гарадзішча ЛітаратураДвор-ГарадзішчаБеларусьБрагінБрагінкаБрагінскі раёнВасілевічыГомельГомельская вобласьцьКаленкавічыКамарынМалейкаўскі сельсаветХвойнікі

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Яўген КантылёўУ краіне райскай птушкіСтаражытны РымВугоршчынаБуценьСахалінская вобласьцьРожаваСамагубстваРэлігія ў БеларусіБазыліка Сьвятога ЭгідыяКамаіСакрат ЯновічМіхась ЧаротВішымутКанюшынаДзейнікНарвідСэрбская моваАляксей ПысінАлег ЖданХарвацкая моваБелавеская пушчаПэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаўДуброўнаКотІтальянская моваЛетуваПімен ПанчанкаБеларуская народная партызанкаСяброўстваМікола ПапекаУладзімер КараткевічКартагенВольга ЧамаданаваКаханьне без пранікненьняПрамяністыя (таварыства)Жыве Беларусь!Язэп ЛёсікЛацінкаСпадчына (верш)Анатоль ІвашчанкаКрыштап Мікалай Радзівіл «Пярун»Летувіская моваSQLБанкаўскі рахунакFTPСпакусьнікіПрыказкаАртур ВольскіДаўмонт (імя)Ян Чыквін24 красавікаШвэцыяЭякуляцыяСябарЁсіф СталінАкторы парнафільмаўМужчына зьверхуЯкуб Наркевіч-ЁдкаАляксей БелыСырвідФранцішак СкарынаДзяржаваКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЯкасныя прыметнікіМастацкі творМікіта НескаромныПарнафільм у Францыі🡆 More