Дар’я Домрачава

Да́р’я Ўладзі́мераўна До́мрачава (нарадзілася 3 жніўня 1986 году, Менск, БССР) — беларуская біятляністка.

Дар’я Домрачава Біятлён
Дар’я Домрачава
Дар’я Домрачава на паштовай марцы Беларусі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дар’я Ўладзімераўна Домрачава
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 3 жніўня 1986 (37 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Рост/вага 168 см/58 кг
Прафэсія спартовы інструктар
Адукацыя Вышэйшая школа турызму (БДЭУ)
Тытулы
Алімпійскі чэмпіён 4
Алімпійскіх подыюмаў 6
Чэмпіён сьвету 2 (2012, 2013)
Кубак сьвету 1 (2014/15, 2-е месца ў сэзонах 2011/12 і 2012/13)
Малы Кубак сьвету 5
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Перамог 33
Подыюмаў 80 (1 × 33 + 2 × 23 + 3 × 24)
Подыюмаў у эстафэтах 8 (1 × 1 + 2 × 4 + 3 × 3)

Чатырохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў — трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 2014 году і чэмпіёнка 2018 году ў эстафэце, срэбная прызэрка Алімпійскіх гульняў 2018 году ў масавым старце, бронзавая прызэрка Алімпійскіх гульняў 2010 году ў індывідуальнай гонцы, двухразовая чэмпіёнка сьвету. Зьяўляецца першай трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай у біятлёне, якая атрымала свае перамогі толькі ў асабістых гонках. У дзень заваёвы трэцяга залатога мэдаля ёй было нададзенае званьне Герой Беларусі. Пераможца Кубка сьвету ў сэзоне 2014—2015 гадоў.

Лыжнымі гонкамі пачала займацца ў 1992 годзе, у біятлён перайшла ў 1999 годзе. У беларускай нацыянальнай зборнай з 2005 году.

Біяграфія

Дар’я Домрачава 
Эстэрсунд, 2008 год
Дар’я Домрачава 
На паштовай марцы Беларусі, 2010 год

Дар’я Домрачава нарадзілася 3 жніўня 1986 году ў Менску ў сям’і архітэктараў. Праз 4 гады з бацькамі пераехала ў Сыбір, у горад Нягань Цюменскай вобласьці ў Расеі. Дар’я займалася танцамі і баскетболам, а ў 1992 годзе, як і яе старэйшыя браты, пачала займацца лыжнымі гонкамі. Амаль увесь час праводзіўшы на трэніроўках, зборах і спаборніцтвах, у школе Дар’я навучалася на «добра» і «выдатна». Летнія вакацыі Дар’я праводзіла ў Менску.

З 1999 году Дар’я пачала займацца біятлёнам. Скончыла гімназію ў эканоміка-прававой клясе, паступіла на другі курс Цюменскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «спартовы мэнэджмэнт».

7 ліпеня 2016 году ўзяла шлюб з Уле Эйнарам Б’ёрндаленам, нарвэскім біятляністам. 1 кастрычніка 2016 году ў пары нарадзілася дачка.

Біятлённая кар’ера

Дар’я атрымала прапанову ад старэйшага трэнера жаночай зборнай выступаць за Беларусь. Яна пагадзілася й пачала трэніравацца са зборнай Беларусі. Каля 6 месяцаў прыйшлося дамагацца права выступаць за Беларусь, а не Расею, вырашальным фактарам стала беларускае пасьведчаньне пра нараджэньне. На той момант Домрачава ўжо была шматразовай чэмпіёнкай Расеі сярод юніёраў і прызэрам спаборніцтваў эўрапейскага ўзроўню.

Першым буйным міжнародным стартам за зборную Беларусі стаў чэмпіянат сьвету сярод юніёраў 2005 году, дзе ў першай гонцы (індывідуальнай) стала 40-й. На адным з рубяжоў адваліўся дыёптэр, у выніку чаго на трэцяй стральбе было дапушчана пяць промахаў зь пяці магчымых. Наступныя дзьве гонкі — спрынт і перасьлед Домрачава выйграла. Праз год з аналягічнага першынства Дар’я павезла толькі бронзу за гонку перасьледу.

У Кубку сьвету дэбютавала 1 сьнежня 2006 году (сэзон 2006/07) у рамках 1-га этапу ў швэдзкім Эстэрсундзе ў спрынтэрскай гонцы, паказаўшы 16-ы вынік (стаўшы другой зь пяці беларускіх спартовак). На юніёрскім першынстве сьвету 2007 году ёй двойчы атрымалася прыйсьці да фінішу другой: у спрынце й перасьледзе.

У сэзоне 2008/09 пачала рэгулярна трапляць у дзесяць найлепшых па выніках гонкі. На этапе ў Абэргофе ў гонцы з масавага старту з Дар’яй адбыўся кур’ёз. Узначальваючы гонку й прыйдучы на другі агнявы рубеж першай, замест стральбы лежачы яна адстралялася стоячы, да таго ж ні разу не патрапіўшы. Ёй прыйшлося сысьці з дыстанцыі. Нягледзячы на такое здарэньне, ужо ў рамках 5-га этапу Кубка сьвету ўпершыню трапіла на подыюм у асабістай гонцы — Дар’я заняла 3-е месца. Пасьля гэтага посьпеху рушылі ўсьлед яшчэ два подыюмы. На чэмпіянаце сьвету 2009 году паставіла рэкорд па колькасьці адыграных месцаў у гонцы перасьледу сярод жанчынаў — 48 пазыцыяў.

Год праз таксама ў мас-старце ў Абэргофе Домрачава была лідэрам гонкі перад трэцяй стральбой з досыць вялікай перавагай. Але тры стрэлы былі адпраўленыя па чужой мішэні. Своечасова зразумеўшы памылку, Дар’я працягнула стральбу па сваёй мішэні, але атрыманыя 4 штрафныя кругі не дазволілі змагацца за перамогу ў гонцы.

На этапе ў Кантыёлахці Кубка сьвету 2009—2010 Домрачава выйграла спрынт, а затым і гонку перасьледу. На хвалі гэтага посьпеху на наступным этапе (Голмэнколен) Дар’я заняла 2-е месца, саступіўшы толькі немцы Сымоне Гаўсвальд.

У сэзоне 2010/11 гадоў выйграла два мэдалі на чэмпіянаце сьвету ў Ханты-Мансійску — «срэбра» ў мас-старце й «бронзу» ў эстафэце. У агульным заліку Кубка сьвету 2010—2011 гадоў Домрачава заняла 6 месца.

У Кубку сьвету 2011/12 гадоў яна ўпершыню на роўных канкуравала зь лідэрам сусьветнага жаночага біятлёна немкай Магдаленай Нойнэр. Нямецкая біятляністка абвясьціла сэзон 2011—2012 гадоў заключным у сваёй кар’еры й імкнулася да перамогаў ва ўсіх дысцыплінах, але інтрыга ў барацьбе за Вялікі Крыштальны глёбус захоўвалася да канца сэзону. Перавага Нойнэр у хуткасьці была амаль ідэнтычнай з хуткасьцю Домрачавай. У стральбе Дар’я таксама стала больш стабільнай. Васямнаццаць разоў Дар’я Домрачава паднімалася на пастамэнт пашаны ў розных гонках сэзону. Упершыню ў сваёй кар’еры стала чэмпіёнкай сьвету, заваяваўшы «золата» ў гонцы перасьледу на чэмпіянаце сьвету ў Рупольдынгу. Па выніках сэзону Домрачава заняла другое месца ў агульным заліку Кубку сьвету з адставаньнем ад Нойнэр у 28 пунктаў, выйграла два малыя крыштальныя глёбусы — у перасьледзе й мас-старце, была другой у заліку спрынту й трэцяй у індывідуальных гонках.

Напярэдадні кубкавага сэзону 2012/13 гадоў Домрачава лічылася фаварыткай і галоўнай прэтэндэнткай на заваёву Вялікага Крыштальнага глёбуса. Аднак, вынікі біятляністкі апынуліся неадназначнымі. Пышныя старты спалучаліся з адкрытымі праваламі. Галоўным чыньнікам няўдачаў Дар’і стала нестабільная стральба, хоць у хуткасным кампанэнце яна па-ранейшаму заставалася адной зь лепшых. На чэмпіянаце сьвету ў чэскім Нова-Места Дар’я выйграла другое золата ў кар’еры — гэтым разам перамога прыйшла ў мас-старце. Усяго ў сэзоне 2012/13 гадоў Домрачава выйграла тры гонкі Кубку сьвету й дзевяць разоў паднімалася на подыюм. У агульным заліку спартоўка паўтарыла леташні вынік, скончыўшы сэзон другой.

11 лютага 2014 году ў гонцы перасьледу на Алімпійскіх гульнях 2014 году ў Сочы стала алімпійскай чэмпіёнкай. 14 лютага стала чэмпіёнкай Алімпійскіх гульняў у індывідуальнай гонцы. 17 лютага заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам, зрабіўшыся трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай. Домрачава стала першай біятляністкай, якая стала тройчы чэмпіёнкай на адной Алімпіядзе. У той жа дзень Аляксандар Лукашэнка надаў ёй званьне Герой Беларусі.

Агульны залік Кубку сьвету

  • Сэзон 2006—2007, 22 месца
  • Сэзон 2007—2008, 26 месца
  • Сэзон 2008—2009, 7 месца
  • Сэзон 2009—2010, 6 месца
  • Сэзон 2010—2011, 6 месца
  • Сэзон 2011—2012, 2 месца
  • Сэзон 2012—2013, 2 месца
  • Сэзон 2013—2014, 3 месца
  • Сэзон 2014—2015, 1 месца
  • Сэзон 2016—2017, 24 месца

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Дар’я Домрачава БіяграфіяДар’я Домрачава Біятлённая кар’ераДар’я Домрачава Агульны залік Кубку сьветуДар’я Домрачава КрыніцыДар’я Домрачава Вонкавыя спасылкіДар’я ДомрачаваБССРБеларусьБіятлёнБіятлён на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 годуГерой БеларусіЗімовыя Алімпійскія гульні 2010 годуЗімовыя Алімпійскія гульні 2014 годуМенск

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Від (імя)Васіль ЖуковічБіскуп2005Шыла (неадназначнасьць)Пошукавая аптымізацыяКапузаЛезьбіянстваЮнісонНаціскАбарона Ольштына (карціна Казімера Альхімовіча)ВэнтастэгаСлонімская ратушаРэжым ЛукашэнкіЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2011—2012 гадоўТэхналёгіяЭнэргіяАлесь АркушЮцкіСукупны ўнутраны прадуктВуліца Максіма Багдановіча (Менск)ЖодзінаАляксандар МарцёшкінAlekseevДгамападаРост (імя)Вобласьць Войска ДанскогаLinuxКрымчацкая моваЖывёлыГішпаніяУ краіне райскай птушкіТыльзытПукуМастурбацыяЭнейкаДнепрапятроўская вобласьцьЯн Прадвесьнік (царква)Гданскі аддзел БГКТСпакусьнікіНавіныБеларуская моваРасеяЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)Міжнародны стандартны кніжны нумарКордаваНайробі (правінцыя)IP-адрасТленТравеньскія падзеі ў Францыі 1968 году5 траўняЛацінкаПадляскоўеНародны пісьменьнік БеларусіЗялянікава (грамада)Бірштаны1 лістападаУправа КДБ па Берасьцейскай вобласьціУсяслаў ЧарадзейАла (мужчынскае імя)Буйра (вілает)FacebookМарат МаркаўШахцёр Салігорск🡆 More