Даляр Саламонавых астравоў (код ISO 4217: SBD) — афіцыйная валюта Саламонавых астравоў з 1977 году.
Даляр дзеліцца на 100 цэнтаў. Звычайна скарачаецца да «$» ці «SI$» каб адрозьніць ад іншых доларавых валют.
Даляр Саламонавых астравоў | |
Краіна | Саламонавы астравы |
---|---|
Падзел | цэнт |
Код ISO-4217 | SBD |
Скарачэньне | $ ці SI$ |
Сымбаль | $ і SI$ |
Цэнтральны банк | Central Bank of Solomon Islands[d] |
Увядзеньне ва ўжытак | 1977 |
Папярэдняя валюта | аўстралійскі даляр |
Абменны курс: (Даляр ЗША (15.05.2008г.)) | 7,057 |
Даляр саламонавых астравоў быў уведзены ў 1977 годзе, каб вывесьці з абарачэньня аўстралійскі даляр пасьля атрыманьня незалежнасьці. Да 1979 дзьве валюты ўжываліся паралельна. Наступныя пяць месяцаў абменны курс даляра Саламонавых астравоў да аўстралійскага даляра быў: SI$1.05 = AU$1, але ў наступныя 28 гадоў, і асабліва пад час грамадзянскай вайны 2000—2003 гадоў, інфляцыя дасягнула значных памераў і цяпер адзін даляр Саламонавых астравоў каштуе прыкладна 20 аўстралійскіх цэнтаў.
У 1977 годзе былі ўведзеныя манэты вартасьцю 1, 2, 5, 10 і 20 цэнтаў і 1 даляр. Цэнтавыя манэты мелі адзіны памер, выгляд і былі вельмі падобныя на аўстралійскія цэнты. Усе манэты былі вырабленыя зь медна-нікелевага сплаву. У 1985 годзе быў зьменены склад манэтаў вартасьцю 1 і 2 цэнты, а ў 1990 годзе манэты 10 і 20 цэнтаў. У 1990 годзе быў зьменены зьнешні выгляд 50-цэнтавай манэты. У нашыя дні манэты 1 і 2 цэнты выведзеныя з абарачэньня.
На ўсіх манэтах Саламонавых астравоў маецца выява афіцыйнага кіраўніка дзяржавы каралевы Лізаветы ІІ.
У 1977 годзе былі ўведзеныя ў абарачэньне банкноты вартасьцю 2, 5 і 10 даляраў, 20-даляравая банкнота была ўведзеная ў 1981 годзе, 50-даляравая ў 1986 годзе, 100-даляравая ў 2006 годзе. З 2001 году для вытворчасьці банкнотаў пачалі выкарыстоўваць палімэрныя матэрыялы.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Даляр Саламонавых астравоў, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.