Гісторыя Віцебску

Віцебск — даўняе магдэбурскае места, адно з найстарэйшых у Беларусі.

Колішняя сталіца ўдзельнага княства, цэнтар гістарычнага рэгіёну і старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У наш час прэтэндуе на неафіцыйны статус культурнай сталіцы краіны. Тут захаваліся меская ратуша, царква Зьвеставаньня Багародзіцы, царква Покрыва Багародзіцы на Маркаўшчыне, манастыр базылянаў, комплекс кляштару трынітарыяў з касьцёлам Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі, касьцёл Сьвятой Барбары і палац Кудзіновічаў, помнікі архітэктуры XII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаліся царква Сьвятых Барыса і Глеба на Пескаваціку, комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Міхала Арханёла і Фарны касьцёл, помнікі архітэктуры XVIII ст., зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама цэрквы саборная Прачыстай Багародзіцы (адноўлена), Уваскрасеньня Хрыстова на Рынку (адноўлена), Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа, Божага Яўленьня, Уваскрасеньня Хрыстова на Заручаўі, Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, Сьвятога Яна Хрысьціцеля, Сьвятога Спаса, Раства Хрыстова, Сьвятога Духа і Сьвятой Тройцы, комплекс езуіцкага калегіюма з касьцёлам Сьвятога Язэпа, кляштарныя комплексы бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятога Антонія і піяраў з касьцёлам Маці Божай Шкаплернай, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваныя савецкімі ўладамі. Калі на пачатак XIX стагодзьдзя Віцебск упрыгожвала 12 унікальных твораў віленскага барока (другое месца пасьля Вільні), то па расейскім і савецкім панаваньні зь іх захаваўся толькі адзін у перабудаваным выглядзе.

Гісторыя Віцебску
Герб Віцебску з прывілея 1597 г.

Раньняе Сярэднявечча

Датаваньне першага пісьмовага ўпаміну пра Віцебск няпэўнае. Паводле легенды зь Віцебскага летапісу, складзенага ў XVIII ст., горад у 974 годзе заклала княгіня кіеўская Вольга, аднак вядома, што яна памерла яшчэ ў 969 годзе. З гэтай прычыны на сёньняшні дзень паміж гісторыкамі вядзецца спрэчка: як імаверную дату заснаваньня называюць 947 год (паводле «Аповесьці мінулых часоў» у 947 годзе Вольга наведвала міжрэчча Дзьвіны і Дняпра і ўтварыла тут пагосты для збору даніны, у тым ліку на рэках Мсьце і Лузе, магчыма тады зьявіўся пагост і на Віцьбе — Віцебск), а таксама 914 год.

Гісторыя Віцебску
Рысунак места Віцебску, 1664 г.

У Х—ХІІІ стагодзьдзях Віцебск займаў важнае месца на «шляху з варагаў у грэкі». У 1021 годзе князь кіеўскі Яраслаў Уладзімеравіч перадаў места разам з Усьвятам князю полацкаму Брачыславу Ізяславічу пры складаньні міру.

Па сьмерці князя полацкага Ўсяслава Чарадзея (1101 год) Віцебск стаў сталіцай удзельнага княства. Першым князем віцебскім быў Сьвятаслаў Усяславіч, пазьней местам і княствам валодалі ягоныя нашчадкі Васількавічы. У 1167 годзе князь менскі Валадар Глебавіч узяў Віцебск у аблогу, а ў 1196 годзе каля места адбылася бітва аб’яднаных сілаў полацкіх і чарнігаўскіх князёў з смаленскімі князямі. Полацкія князі перамаглі і вярнулі сабе Віцебскае княства. З 1318 году тут княжыў Яраслаў Васільевіч, які аддаў сваю адзіную дачку Марыю замуж за князя крэўскага Альгерда.

Вялікае Княства Літоўскае

Па сьмерці князя Яраслава (1320 год) Віцебск паводле спадчыны перайшоў да вялікага князя Альгерда і такім чынам далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. У 1341 годзе тутэйшыя жыхары на чале з Альгердам дапамаглі Пскову супраць крыжакоў. З 1345 году места знаходзілася ў валоданьні Андрэя Альгердавіча.

Гісторыя Віцебску
Герб Віцебскага ваяводзтва

Паводле гістарычных крыніцаў, у 1351 годзе ў Віцебску завяршылася будаваньне княскага палаца і муравана-драўляных Верхняга і Ніжняга замкаў, даўжыня сьценаў якіх складала 1,75 км. У канцы XІV ст. места апынулася ў цэнтры міжусобнай барацьбы паміж сынамі і суродзічамі Альгерда за права валоданьня гэтым важным стратэгічным пунктам. Верхні і Ніжні замкі неаднаразова супрацьстаялі шматлікім і працяглым аблогам. 15 ліпеня 1410 году віцебская харугва ўзяла ўдзел у Грунвальдзкай бітве.

У XV—XVІ стагодзьдзях Віцебск стаў буйным гандлёвым і рамесным цэнтрам. На 1441 год ён уваходзіў у лік 15 найбольшых местаў Вялікага Княства Літоўскага.

Паводле ўстаўной граматы вялікага князя Казімера 1444 году Віцебск атрымаў абмежаванае самакіраваньне, таксама грамата фактычна зафіксавала аўтаномію Віцебскай зямлі. Надалей у XVІ ст. места атрымала некалькі прывілеяў, якія гарантавалі недатыкальнасьць зямельных уладаньняў фэўдалаў і мяшчанаў, правы бязмытнага гандлю і вольнага выезду ў межах дзяржавы.

У 1508 годзе на базе Віцебскага намесьніцтва ўтварылася ваяводзтва. 17 сакавіка 1597 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі пагрудная выява Ісуса Хрыста, пад якой чырвоны меч». Вытрымка з адпаведнага вялікакняскага прывілею:

« Герб надаем месту нашему Витебскому в блакитном полю образ святого Спаса Збавителя нашего, а при том зараз трохи нижей меч голый червоный, што ся мает розуметь кровавый. »

У 2-й палове XVІ — пачатку XVІІ стагодзьдзяў у Віцебску ўтварылася супольнасьць кальвіністаў, у якую ўваходзілі заможныя месьцічы і сябры магістрату. Адначасна ў месьце распачалі сваю дзейнасьць праваслаўныя брацтвы, якія спрыялі захаваньню беларускай мовы і культуры

Ад пачатку XVІ ст. Віцебск неаднаразова (у 1502, 1516, 1519, 1534 і 1536 гадох) цярпеў ад агрэсіі Маскоўскай дзяржавы, войскі якой спусташалі ваколіцы места, забівалі і бралі ў палон ягоных жыхароў. У Інфлянцкую вайну маскоўскія захопнікі двойчы бралі Віцебск у аблогу (у 1562 і 1568 гадох), зьнішчаючы ягоныя пасады і ваколіцы.

У 1602 годзе вяртаючыся дадому з вайны Рэчы Паспалітай з Швэцыяй места абрабавалі запароскія казакі:

« Того ж року запорозкие козаки у Швецыи были, да ничого не помогли, толко великую шкоду господарю вчинили, бо место славное, место богатое Витебск звоевали, мещан побили, панны поплюгавили, скарбы побрали. »

Баркулабаўскі летапіс

На гэтай жа вайне віцебская мяшчанская харугва колькасьцю 500 чалавек пад камандаю Марка Лыткі авалодала ў 1605 замкам Фэліна, за што пана Лытку ўвялі ў шляхецтва і надалі прозьвішча Фэлінскі.

12 лістапада 1623 году ў Віцебск выбухнуў бунт, вынікам якога стала забойства полацкага ярхіяпіскапа Язафата Кунцэвіча. За ўдзел часткі жыхароў у бунце места пазбавілі Магдэбурскага права. Самакіраваньне вярнулі толькі ў 1644 годзе разам з правам бязмытнага гандлю. У сярэдзіне XVІІ ст. Віцебск быў буйным адміністрацыйным, рамесным і гандлёвым цэнтрам, у якім налічвалася больш за тысячу дамоў. Тут разьвіваліся мэтала- і дрэваапрацоўка, гарбарнае, ганчарнае, васкабойнае рамёствы, а таксама мёдаварэньне.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Віцебскі замак па амаль 3-месячнай аблозе захапіла 20-тысячнае войска маскоўскіх ваяводаў і ўкраінскіх казакаў. У баях загінула большасьць месьцічаў, значная частка шляхты і жыдоў трапіла ў палон. Акупанты прымусова вывезьлі ў Маскву нямала тутэйшых рамесьнікаў. Толькі ў 1667 годзе Віцебск, згодна з умовамі замірэньня, вярнулі Вялікаму Княству Літоўскаму. Паводле тагачаснага інвэнтару ў месьце было тры замкі — Верхні (Горны), дзе знаходзіўся палац ваяводы, Ніжні (Дольны) і Ўзгорскі. Замкі стаялі ў атачэньні муроў з 20 вялікімі і 3 малымі вежамі. Неўзабаве ў Віцебску адкрыўся езуіцкі калегіюм (1682 год).

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) 28 верасьня 1708 году на загад Пятра I места спалілі расейскія войскі. Згарэлі замкі, ратуша, крамы, усе пасады, 12 цэркваў і 4 касьцёлы. 3 гэтага часу пачаўся заняпад эканомікі места.

Па аднаўленьні ў 2-й палове XVІІІ ст. Віцебск сваёй велічынёю стаў другім (пасьля Магілёва) местам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. У 1764 годзе яго ўраўнавалі ў правох з сталіцай — Вільняй, тут пачалося будаваньне новай мураванай ратушы (скончылася ў 1775 годзе).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Гісторыя Віцебску
Новы мескі герб, 1781 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам правінцыі (у 1796 годзе цэнтар Беларускай, з 1802 году Віцебскай губэрні). У 1781 годзе расейскія ўлады зацьвердзілі новы герб места з «Пагоняй» на бел-чырвона-белым фоне. У 1803 годзе на загад з Санкт-Пецярбургу ўсе мескія прывілеі накіравалі ў Сэнат на рэвізію, з тых часоў няма зьвестак пра іхнае месца знаходжаньня. У 1777 годзе ў Віцебску пачало працаваць першае прамысловае прадпрыемства — гарбарня, у 1797 годзе — губэрнская друкарня. У 1804 годзе адкрылася гімназія. У вайну 1812 году з 16 ліпеня да 26 кастрычніка места займалі францускія войскі.

На 1825 год у Віцебску працавалі 10 прадпрыемстваў, 135 крамаў, 8 корчмаў, 150 шынкоў, 6 навучальных установаў, места ўпрыгожвалі 24 сакральныя будынкі розных канфэсіяў. У 1826 годзе ўтварылася Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, з 1845 году пачаў сваю дзейнасьць мескі тэатар.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1863 годзе група гімназістаў і канцылярскіх урадоўцаў спрабавала пакінуць Віцебск і далучыцца да паўстанцкіх аддзелаў, але іх затрымалі ўлады. Расейцы абвясьцілі ў месьце ваеннае становішча.

У 1866 годзе празь Віцебск прайшла Рыга-Арлоўская чыгунка, пазьней чыгуначныя лініі злучылі места з Масквой, Берасьцем, Санкт-Пецярбургам і Кіевам. З 1874 году пачало сваю дзейнасьць Віцебскае навуковае таварыства лекараў. У 1881—1882 гадох тутэйшы фатограф Сігізмунд Юркоўскі першым у сьвеце разьлічыў і сканструяваў імгненны фатаграфічны затвор, апісаньне якога апублікаваў у часопісе «Фатограф».

На 1887 год у Віцебску было каля 2,8 тыс. будынкаў, працавалі 3 друкарні і 2 лякарні. На 1891 год у месьце было 22 навучальныя ўстановы, 5 бібліятэк, чытальня. У 1893 годзе тут адкрыўся царкоўна-археалягічны музэй, заснаваны з ініцыятывы Е. Раманава і А. Сапунова. Паводле зьвестак за 1895 год, у Віцебску налічвалася 650 мураваных і 7200 драўляных будынкаў, 2 тэатры, 3 друкарні, 8 кнігарань, 4 бібліятэкі і каля 80 прамысловых прадпрыемстваў. У 1897 годзе Бэльгійскае акцыянэрнае таварыства збудавала ў Віцебску электрастанцыю, а ў 1898 годзе — першую на Беларусі трамвайную лінію з электрычнай цягай. Апроч таго, у цэнтры места праклалі водаправод.

У 1905 годзе ў Віцебску адкрыўся першы кінатэатар. З 1910 году пачаў сваю дзейнасьць першы на Беларусі настаўніцкі інстытут. 20 красавіка (3 траўня) 1917 году жыхары места ўпершыню змаглі ўрачыста адзначыць гадавіну прыняцьця Канстытуцыі 3 траўня. У 1917—1918 гадох у Віцебску дзейнічаў Беларускі народны саюз.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Віцебск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце ўтварылася Беларуская рада, жыхары Каралёўскай воласьці Віцебскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Віцебск увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. 3 сакавіка 1924 году Віцебск вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну і акругі (з 15 студзеня 1938 году — цэнтар вобласьці).

У 1926 годзе ў Віцебску адкрыўся Тэатар імя Якуба Коласа, які сьпярша зваўся II Беларускім дзяржаўным тэатрам. У 1920-я гады пачало дзейнічаць Віцебскае краязнаўчае таварыства, якое выдавала зборнік «Віцебшчына». Сябры мастацкай сэкцыі таварыства зьбіралі ўзоры народнага мастацтва, рабілі замалёўкі помнікаў архітэктуры і інш. У гэты ж час у Віцебску сфармавалася творчая мастацкая школа, якая ў сусьветнай мастацтвазнаўчай літаратуры атрымала назву «Віцебскай школы абстракцыянізму» (Ю. Пэн, М. Шагал, К. Малевіч). Мастацкая школа-майстэрня Ю. Пэна пачала сваю дзейнасьць яшчэ ў 1898 годзе.

27 верасьня 1938 году Віцебск атрымаў афіцыйны статус гораду абласнога падпарадкаваньня. У гэты час тут працавалі 209 прадпрыемстваў, 3 ВНУ, 42 агульнаадукацыйныя школы, 40 бібліятэк, 11 лякарняў, 3 кінатэатры. Места стала буйным прамысловым і культурным цэнтрам Беларусі.

У Другую сусьветную вайну з 11 ліпеня 1941 да 26 ліпеня 1944 году Віцебск знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У верасьні 1941 году ў месьце заснавалі канцлягер «Пяты полк», дзе да канца нямецкай акупацыі забілі 75 тыс. ваеннапалонных і 4 тыс. віцяблянаў. За час нямецкай акупацыі 70 000 (39 %) са 180 000 месьцічаў Віцебска сагналі на прымусовую працу ў Нямеччыну. Таксама расстралялі 20 000 жыдоў і стварылі 4 канцэнтрацыйныя лягеры.

Крыніцы

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — ISBN 985-11-0090-0
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебска: у 2-х кн. Кн. 1-я. — Мн.: БелЭн, 2002. — 648 с.: іл. ISBN 985-11-0246-6.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Віцебска: у 2-х кн. Кн. 2-я. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с. ISBN 985-11-0257-1.
  • Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
  • Чарняўская Т. Архітэктура Віцебска: З гісторыі і планіроўкі забудовы горада — Менск: Навука і тэхніка, 1980. — 112 с.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0
  • Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
  • Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893.
  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. ISBN 5-85700-004-1.
  • Любезный мне город Витебск… Мемуары и документы. Конец XVIII — начало XIX в. / Вступ. ст., науч., коммент., сост., публ. В. А. Шишанова. — Мн.: Асобны Дах, 2005. — 40 с. [1]
  • Ткачев М. А. Замки Беларуси / М. А. Ткачев. — Мн.: Беларусь, 2002. — 200 с.: ил. ISBN 985-07-0418-7.
  • Шибеко З. Из истории Витебских археологических «курсов» // «Нёман» № 6, 1980.
  • Шишанов В. А. Витебский Музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. — Минск: Медисонт, 2007. — 144 с. [2]
  • Шишанов В. А. Изобразительное искусство Витебска 1918—1923 гг. в местной периодической печати: библиограф. указ. и тексты публ. — Минск: Медисонт, 2010. — 264 с .[3]

Вонкавыя спасылкі

Гісторыя Віцебску  Гісторыя Віцебскусховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Гісторыя Віцебску Раньняе СярэднявеччаГісторыя Віцебску Вялікае Княства ЛітоўскаеГісторыя Віцебску Пад уладай Расейскай імпэрыіГісторыя Віцебску Найноўшы часГісторыя Віцебску КрыніцыГісторыя Віцебску ЛітаратураГісторыя Віцебску Вонкавыя спасылкіГісторыя ВіцебскуВялікае Княства ЛітоўскаеВіленскае барокаВільняВіцебскВіцебскае княстваВіцебская ратушаВіцебскі паветВіцебскія замкіГорадЗаручаўеКасьцёл Апекі Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар трынітарыяў (Віцебск)Касьцёл Маці Божай Шкаплернай і кляштар піяраў (Віцебск)Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар бэрнардынаў (Віцебск)Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла і кляштар дамініканаў (Віцебск)Касьцёл Сьвятога Язэпа і калегіюм езуітаў (Віцебск)Касьцёл Сьвятой Барбары (Віцебск)Магдэбурскае праваМаркаўшчына (Віцебск)Палац Кудзіновічаў (Віцебск)ПескавацікСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіСьпіс помнікаў архітэктуры віленскага барокаСьпіс помнікаў гісторыі і архітэктуры Беларусі, зруйнаваных уладамі СССРФарны касьцёл (Віцебск)Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Заручаўская)Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (Рынкавая)Царква Божага Яўленьня (Віцебск)Царква Дабравешчаньня Багародзіцы (Віцебск)Царква Покрыва Багародзіцы (Віцебск)Царква Прачыстай Багародзіцы і манастыр базылянаў (Віцебск)Царква Раства Хрыстова (Віцебск)Царква Сьвятога Духа (Віцебск)Царква Сьвятога Спаса (Віцебск)Царква Сьвятога Яна Хрысьціцеля (Віцебск)Царква Сьвятой Тройцы (Маркаўшчына)Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Віцебск)Царква Сьвятых Барыса і Глеба (Віцебск)

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДубайЧэрвень800Васіль Пятровіч ШаранговічМіхал Клеафас АгінскіКасьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і калегіюм езуітаў (Юравічы)ПольшчаЖанчына зьверхуMozilla FirefoxЗолата1530АговаСтарабеларуская моваЦягнікАрцём АрашонакСтараўкраінская моваРэйтан (карціна Яна Матэйкі)Пабуджальны сказФабіян АбрантовічМагілёўГомасэксуальнасьцьЭнцыкляпэдыяРусіфікацыя БеларусіБісэксуальнасьцьПлошчаУсяслаў ЧарадзейБеларуская моваВікіманіяGoogleЮрай СлафкоўскіFacebookОйча нашАндрусь ГорватISO 3166-1Парнафільм у Францыі1877VPNВікіпэдыяДжынсавая рэвалюцыяBloggerРобэрт ФішэрЗыгмунт ЛазінскіАдлігаУнівэрсальны каардынаваны часПлоцевы актМультыплікацыя31 траўняПраваслаўная царкваМенскВінцук ВячоркаУладзімер Конан12 красавікаПорнасайтЖырандоляБрысталПятрусь БроўкаСтэланціс СлаваччыныТацяна СапачВіктар ШніпВольга КараткевічЛесьбійская эротыка26 красавікаІндэкс разьвіцьця чалавечага патэнцыялуЖандармэрыяЭстонія1997ГарнастайАдраджэньне мовыВадзім БолбасДзейнікСлавамір АдамовічБазыляны🡆 More