Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі

«Мы выйдзем шчыльнымі радамі», таксама вядомы як «Ваяцкі марш» — дзяржаўны гімн Беларускае Народнае Рэспублікі, песьня нацыянальна-вызвольнага змаганьня.

Марш 1-е Слуцкае стралковае брыгады войскаў БНР у час Слуцкага збройнага чыну. Традыцыйна выконваецца разам зь беларускім духоўным гімнам «Магутны Божа». Адзін з нацыянальных сымбаляў беларусаў разам з гербам Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам.

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
лац. My vyjdziem ščylnymi radami
Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі
Аўтар словаў Макар Краўцоў, 30 кастрычніка 1919
Кампазытар Уладзімер Тэраўскі, 1919
Краіна Беларуская Народная Рэспубліка
Мы выйдзем шчыльнымі радамі ў Вікісховішчы
Гімны Беларусі
Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі Багародзіца (XIV—XVIII стагодзьдзі)
Пагоня Гімн БНР (1919)
Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі Гімн БССР (1955—1991)
Пагоня Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі Гімн Беларусі (1991—2002)
Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі Мы, беларусы (з 2002 году)
Іншыя гімны:
Магутны Божа (духоўны гімн, 1943)
Беларуская Марсэльеза (рэвалюцыйная песьня, 1906)
Інструмэнтальны запіс гімна

Гісторыя

Беларускі нацыянальна-вызвольны рух

Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі 
Афіцэр Беларускае вайсковае камісіі Макар Краўцоў, 1920-я гг.

Аўтар тэксту гімну — Макар Касьцевіч (Краўцоў), які ўпершыню апублікаваў яго 30 кастрычніка 1919 году ў газэце «Беларусь» пад назваю «Ваяцкі марш». Адметнасьцю гэтай песьні сярод іншых беларускіх гімнаў стала апяваньне беларускага нацыянальнага сьцяга: «Штандар наш бел-чырвона-белы пакрыў сабой народны рух». Музыку да гімну напісаў Уладзімер Тэраўскі.

У якасьці гімну Беларускае Народнае Рэспублікі марш прынялі ў 1920 годзе. Ён выкарыстоўваўся ў час Слуцкага збройнага чыну — абароны ад бальшавікоў тэрыторыі Случчыны 1-й Слуцкай стралковай брыгадай войскаў БНР увосень 1920 году. Слуцкі фронт БНР стаў рэальным вайсковым змаганьнем за незалежнасьць, а Слуцкая брыгада — увасабленьнем волі беларусаў да свае дзяржаўнасьці. З гэтага часу «Ваяцкі марш» пачалі называць таксама «маршам Слуцкае брыгады».

Неўзабаве «Ваяцкі марш» апярэдзіў іншыя песьні (прынамсі на непадкантрольнай бальшавікам беларускай тэрыторыі) у ролі нацыянальнага гімну. У мадыфікаваным выглядзе ён атрымаў пашырэньне і ў Беларускай ССР: у «Беларускім сьпеўніку» Ўладзімера Тэраўскага (Менск, 1921) радок «Штандарт наш бел-чырвона-белы» замянілі на «Свабодны сьцяг, штандарт чырвоны». Але ноты сьпеўніка набралі раней, бо выданьне рыхтавалася ў 1920 годзе сэкцыяй Беларускае вайсковае камісіі, таму ў друкарні на загад цэнзараў замалявалі згадку пра бел-чырвона-белы сьцяг чорнай фарбай. У 1922 годзе гімн зьмясьцілі ў сьпеўніку «Беларускі лірнік», выдадзеным у Бэрліне на заказ і за грошы ўраду Савецкае Беларусі. Мадыфікаваны «Ваяцкі марш» бесьперашкодна выконваўся харавымі калектывамі БССР да канца 1920-х гадоў. Тым часам у міжваеннай Польскай Рэспубліцы гэты гімн трапіў пад негалосную забарону, дзе ўлады інтэрпрэтавалі яго як заклік да рэвалюцыі.

У час кульмінацыі сталінскіх рэпрэсіяў у 1938 годзе савецкія ўлады арыштавалі і забілі Ўладзімера Тэраўскага. Праз год, па далучэньні да БССР Заходняе Беларусі, Макара Краўцова закатавалі ў час допытаў у беластоцкай турме. У Другую сусьветную вайну «Ваяцкі марш» у першай рэдакцыі стаў адным з гімнаў Саюзу беларускай моладзі.

Па вайне «Ваяцкі марш» актыўна выкарыстоўваўся арганізацыямі беларускае дыяспары, якія стаялі на незалежніцкіх пазыцыях. Яго прыняцьце як нацыянальнага гімну, апроч часу і абставінаў зьяўленьня, таксама абумовіла выяўленьне беларусаў як суб’ектаў актыўнага дзеяньня, якія бяруць свой лёс у свае рукі.

Рэспубліка Беларусь

У 1991 годзе, па аднаўленьні незалежнасьці Беларусі, вылучаліся прапановы зрабіць «Ваяцкі марш» афіцыйным дзяржаўным гімнам, побач з аднаўленьнем беларускіх нацыянальных гербу Пагоні і бел-чырвона-белага сьцяга ў якасьці дзяржаўных сымбаляў. У прыватнасьці, з публічным зваротам наконт гэтага выступілі вядомыя літаратары Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч і Рыгор Барадулін.

З усталяваньнем у Беларусі прарасейскага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі марш выкарыстоўваецца ў асяродку беларускае дэмакратычнае апазыцыі і рэгулярна фігуруе сярод прапанаваных альтэрнатываў афіцыйнаму гімну.

Тэкст

Кірыліца Лацінка
Першы куплет
    Мы выйдзем шчыльнымі радамі
    На вольны родны свой прастор.
    Хай воля вечна будзе з намі,
    А гвалту мы дамо адпор!
    My vyjdziem ščylnymi radami
    Na volny rodny svoj prastor.
    Chaj vola viečna budzie z nami,
    A gvałtu my damo adpor!
Другі куплет
    Няхай жыве магутны, сьмелы
    Наш беларускі вольны дух.
    Штандар наш бел-чырвона-белы,
    Пакрый сабой народны рух.
    Niachaj žyvie mahutny, śmieły
    Naš biełaruski volny duch.
    Štandar naš bieł-čyrvona-bieły,
    Pakryj saboj narodny ruch.
Трэці куплет
    На бой! За шчасьце і за волю
    Народу слаўнага свайго!
    Браты, цярпелі мы даволі,
    На бой — усе да аднаго!
    Na boj! Za ščaście i za volu
    Narodu słaŭnaha svajho!
    Braty, ciarpieli my davoli,
    Na boj — usie da adnaho!
Чацьверты куплет
    Імя і сілу беларуса
    Няхай пачуе й убачыць той,
    Хто сьмее нам нясьці прымусы
    І першы выкліча на бой.
    Imia i siłu biełarusa
    Niachaj pačuje j ubačyć toj,
    Chto śmieje nam niaści prymusy
    I pieršy vykliča na boj.
Пяты куплет
    Браты, да шчасьця мы падходзім:
    Хай гром грыміць яшчэ мацней!
    У крывавых муках мы народзім
    Жыцьцё Рэспублікі сваей!
    Braty, da ščaścia my padchodzim:
    Chaj hrom hrymić jašče macniej!
    U kryvavych mukach my narodzim
    Žyćcio Respubliki svajej!

Тэкст гімну зазнаў пэўныя аўтэнтычныя рэдакцыйныя зьмены ў параўнаньні зь першаўзорам 1919 году. Яго аўтар Макар Краўцоў (або ўжо Хведар Ільяшэвіч — на думку Алены Глагоўскай) зьмяніў пачатковае азначэньне «народу беднага» на «народу слаўнага», а радкі «Хай ажыве закамянелы / Наш беларускі родны дух» сталі гучаць «Няхай жыве магутны, сьмелы…». Гэтыя рэдагаваньні ўдала ўзмацнілі паказаны ў гімне вобраз беларускага народу як суб’екту (а не аб’екту) гісторыі.

Адна з асаблівасьцяў тэксту гімну — выкарыстаньне формы займеньніка сваей (замест прынятага ў сучаснай літаратурнай беларускай мове сваёй), што адпавядала нормам скланеньня прыналежных займеньнікаў у тагачаснай літаратурнай мове, якія мелі розныя формы ў родным (сваей) і давальным склонах (сваёй).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Мы Выйдзем Шчыльнымі Радамі ГісторыяМы Выйдзем Шчыльнымі Радамі ТэкстМы Выйдзем Шчыльнымі Радамі Глядзіце таксамаМы Выйдзем Шчыльнымі Радамі КрыніцыМы Выйдзем Шчыльнымі Радамі ЛітаратураМы Выйдзем Шчыльнымі Радамі Вонкавыя спасылкіМы Выйдзем Шчыльнымі РадаміБел-чырвона-белы сьцягБеларускае нацыянальнае адраджэньнеБеларуская Народная РэспублікаБеларусыДзяржаўны гімнМагутны БожаНацыянальныя сымбаліПагоняПершы Слуцкі полкСлуцкі збройны чын

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Злучнік1896Пэрфэкт-10Беларускае нацыянальнае адраджэньнеСтральба з лукаДзіцячая парнаграфіяСельская гаспадарка БеларусіАндрэй ХадановічНародная асьветаГрамадзянінЧарнобыльская АЭСРодныя гоні (1927)Сьляпун букавінскіЦыкорыя18 красавікаБярэзаньОрдэн япіскапа ПлятонаІнфраструктураКонрадУладзімер Арлоў (гісторык)ПінскМіхал ФедароўскіВялікае Княства Літоўскае120-я зэнітна-ракетная брыгадаСонечная энэргіяМесны склонГорадняМастацкая літаратураВіцебскМаркёрЛізьдзейка з дачкой на руінах сьвятыні ПярунаАндрэй КурэйчыкКаханьне без пранікненьняВікізьвесткіІгар ЛосікЛявон ВольскіГрэбляКастусь КаліноўскіКлеапатраЛеў ЧайлыткаВольга ГапееваСысуны1919Апавядальны сказУладзіслаў СыракомляБарусія ДортмундЗімаЯнка МаўрПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіX (сацыяльная сетка)ДыплёмПарнаграфія ў БразылііПЗакон (права)Альгерд БахарэвічПакістанВількамірскі паветПаронімыСтаражытны РымMozilla FirefoxФранцішак СкарынаМерулаЛюдміла СільноваБеларусьДзьмухавецGoogleСэксСьпіс гарадоў БеларусіМараторыйПацук шэры🡆 More