Горацка-Амсьціслаўская Раўніна

Горацка-Амсьціслаўская ўзвышаная раўніна — раўніна ў Магілёўскай вобласьці Беларусі.

Найбольшы пункт 239 м.

Займае найбольш высокую частку Аршанска-Магілёўскай раўніны. Абмяжоўваецца далінай ракі Сож на поўдні і вярхоўямі ракі Проні на захадзе.

Аснову тэктанічнай будовы складае Аршанская западзіна, запоўненая магутнымі адкладамі дэвонскіх і мелавых глінаў і вапнякоў. Характэрная асаблівасьць раўніны — магутныя адклады лёсападобных карбанатных суглінкаў і супяскоў таўшчынёй да 5—10 м, якія займаюць водападзелы рэчак і ствараюць плоскахвалістую плятопадобную паверхню раўніны з суфазіёзнымі ярамі і лагчынамі глыбінёй да 20—30 м. На дне некаторых зь іх цякуць сталыя ручаі. Часта трапляюцца сподкападобныя паніжэньні дыямэтрам да 50 м і глыбінёй 1—1,5 м.

Глебы ўрадлівыя дзярновыя, дзярнова-падзолістыя і сугліністыя з наяўнасьцю гумусу ў ворным слоі да 2,5%. Частка глебаў моцна эрадаваныя. Пад ворывам 60%, прыроднай расьліннасьцю — 10% тэрыторыі.

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с. — С. 108
  • Скороходов М. И. География Горецкого района. — Горки, 1995. — С. 11—12

Tags:

БеларусьМагілёўская вобласьцьРаўніна

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

РАУССМЕРШАдзёрЮрась ШамецькаГенацыдЭпоха АсьветніцтваЮрась СьвіркаЖодзін7 (лік)Адольф ГітлерЗолатаОксфардБаранавічыАльгерд БахарэвічМэдыяВікіМультыплікацыяВалошкаСтамбулБеларуская мінуўшчына (часопіс)Грыгарыянскі каляндарШаркоўшчынаISSNГісторыяУладзімер КонанЯн СтанкевічДэмакратыяЗлучаныя Штаты АмэрыкіВоршаГрупавы сэксБудынак14 красавікаАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўІзраільНарвэгіяФундацыя «Вікімэдыя»Вячаслаў АдамчыкМагілёўМарына ВасілеўскаяАндрэй ХадановічДругая сусьветная вайнаАнджэй СапкоўскіПраваслаўная царкваБізантыйскі каляндарВялікае Княства ЛітоўскаеВікісховішчаПоўдзеньЛюбоўВіктар ШніпДанецкая народная рэспублікаАнгельская моваВярэнаўЛіпкі (этнаграфічная група)АльпыТравеньMac OSБеларуская моваУніяцтваСьвятая Рымская імпэрыя2006Сярэднебеларускія гаворкіГомельская ратушаКомсомольская правдаГімн Савецкага СаюзуПрыназоўнікПаўночная АмэрыкаХартумВэб-сайтБабёрЮнцьДжынсавая рэвалюцыя🡆 More