Вёска Гомель

Го́мель — вёска ў Беларусі, на паўднёва-ўсходнім беразе возера Гомля.

Цэнтар сельсавету Полацкага раёну Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад места і чыгуначнай станцыі Полацку, за 128 км ад Віцебску; на аўтамабільнай дарозе Полацак — Менск.

Гомель
лац. Homiel
Курган
Курган
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Віцебская
Раён: Полацкі
Сельсавет: Гомельскі
Насельніцтва: 310 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 23 2
Паштовы індэкс: 211657
Нумарны знак: 2
Геаграфічныя каардынаты: 55°18′0.30″ пн. ш. 28°46′30.86″ у. д. / 55.3000833° пн. ш. 28.7752389° у. д. / 55.3000833; 28.7752389 28°46′30.86″ у. д. / 55.3000833° пн. ш. 28.7752389° у. д. / 55.3000833; 28.7752389
Гомель на мапе Беларусі ±
Гомель
Гомель
Гомель
Гомель
Гомель
Гомель
Вёска Гомель Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гомель — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. У суседнім Двары Гомлі існавала сядзіба Арліцкіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зьнішчаны прарасейскім рэжымам Лукашэнкі.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Гомель упамінаецца ў XVI стагодзьдзі, калі вялікі князь Жыгімонт Аўгуст збудаваў тут замак (відаць, з выкарыстаньнем старажытнага гарадзішча).

Мястэчка знаходзілася ў валоданьні роду Жукоў і ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Полацкім павеце Віцебскай губэрні. У XIX ст. мястэчка знаходзілася ў валоданьні Місуноў. На 1867 год у Гомлі было 14 двароў. У 1906 годзе вёска перайшла да А. Перата.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Гомель занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

Вёска Гомель 
Млын, 9.09.1941 г.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гомель абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гомель вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавету. Статус Гомля панізілі да вёскі. У 1936 годзе ў вёсцы збудавалі гідраэлектрастанцыю.

У 1977 годзе ў Гомлі збудавалі мэмарыяльны комплекс, прысьвечаны савецкім падпольнікам і партызанам. На 1997 год у вёсцы было 128 двароў. У 2010 годзе Гомель атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку». У 2021 годзе мясцовыя ўлады, прызначаныя рэжымам Лукашэнкі, зьнішчылі сядзібу Арліцкіх, помнік архітэктуры XIX ст.

Насельніцтва

Дэмаграфія

  • XIX стагодзьдзе: 1838 год — 61 чал. (28 муж. і 33 жан.), зь іх мяшчанаў-хрысьціянаў 1 муж. і 1 жан., мяшчанаў-юдэяў 21 муж. і 24 жан., сялянаў зямянскіх 5 муж. і 6 жан., аднадворцаў 1 муж. і 2 жан.; 1867 год — 68 чал.; 1868 год — 144 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1979 год — 184 чал.; 1997 год — 362 чал.; 1999 год — 361 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 310 чал.

Інфраструктура

У Гомлі працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка і пошта.

Эканоміка

Лясьніцтва, гідраэлектрастанцыя.

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

Вёска Гомель 
Сядзіба Арліцкіх у Двары Гомлі

Дзейнічае філія Полацкага гістарычна-культурнага музэю-запаведніка «Поле ратнай славы». База адпачынку прадпрыемства «Полацкі сельскі раён электрасетак».

Славутасьці

За 2 км на паўднёвы захад ад Гомля захаваўся курганны могільнік часоў Русі (XII—XIII стагодзьдзі). У вёсцы знаходзіцца гідралягічны помнік прыроды «Гомельская крыніца».

  • Фартыфікацыі (1930-я; Полацкі ўмацаваны раён)

Страчаная спадчына

Вёска Гомель 
Месца, дзе стаяла царква
  • Замак (XVI ст.; захаваліся рэшткі валоў)
  • Сядзіба Арліцкіх (XIX ст.; у Двары Гомлі)
  • Царква (XIX ст.)
  • Фальварак «Сядзелішча» (Селішча)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Вёска Гомель ГісторыяВёска Гомель НасельніцтваВёска Гомель ЭканомікаВёска Гомель Турыстычная інфармацыяВёска Гомель КрыніцыВёска Гомель ЛітаратураВёска Гомель Вонкавыя спасылкіВёска ГомельБеларусьВёскаВіцебскВіцебская вобласьцьГомель (возера)Гомельскі сельсаветМенскПолацакПолацкі раён

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Полацкае ваяводзтваСельская гаспадарка БеларусіРэспубліка КарэяВасіль ІгнаценкаВольныя матэрыялыСакавік12 гадоў рабства (фільм)Канстытуцыя БеларусіАлегISO 3166КляштарАрцём ДзенісенкаНарэлаПесьняНаваполацакБука (імя)БізнэсЛязьбійская парнаграфіяАнілінгусСпакусьнікіГенадзь ПашкоўСпадарСтральба з лукаКінатэатарСтаражытны РымПарнаграфія ў БразылііГайла (імя)1951Тарпэда-БелАЗ ЖодзінЧалавекЭтнічная тэрыторыя беларусаўВоршаІдышЗлучнік1919Масей СяднёўГісторыя ВільніВалерыя КуставаБераАфтальмалёгіяОрдэн япіскапа ПлятонаМэдыяВікіУсебеларускі народны сходДыназаўрХартыя’97ПрыказкаСловаЖалейка (зборнік)Парнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіТравеньГісторыя БеларусіВільняМужчына зьверхуЛеў ЧайлыткаІван ШамякінАляксандар РужанцоўПадвойнае пранікненьнеЗьміцер БартосікДэміюргМагілёўПінскМенскКунілінгусВартавыя ісламскай рэвалюцыіКастусь КаліноўскіЛявон ВольскіПрыродаGoogle🡆 More