Гомельская Ратуша

Помнік грамадзянскай архітэктуры
Гомельская ратуша
Праект перабудовы Гомельскай ратушы пад гаўпвахту, 1839 г.
Праект перабудовы Гомельскай ратушы пад гаўпвахту, 1839 г.
Краіна Беларусь
Места Гомель
Архітэктурны стыль клясыцызм

Го́мельская ра́туша — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Гомлі, адзін з сымбаляў места. Знаходзілася на галоўным пляцы пры пачатку галоўнай вуліцы. Твор архітэктуры клясыцызму. У другой палове XIX стагодзьдзя ратушу зруйнавалі або перабудавалі, а па Другой сусьветнай вайнезьнішчылі прыбытковыя дамы на яе месцы дзеля пабудовы новага будынка Абласной ўправы КГБ.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першую ратушу ў Гомлі збудавалі па атрыманьні местам Магдэбурскага права ў 1560 годзе.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Гомельская Ратуша 
Фрагмэнт пляну Гомля 1830 году (ратуша пад № 121)

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Гомель апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, расейскі граф Мікалай Румянцаў загадаў зьнішчыць старое драўлянае места зь сярэднявечным плянам вуліцаў. На яго месцы зрабілі вялікі пляц, побач зь якім збудавалі палац Румянцавых і разьбілі парк. Паводле праектаў архітэктара ангельскага паходжаньня Джона Кларка перад палацам ўзводзіліся ключавыя грамадзкія і сакральныя будынкі: саборная царква, касьцёл, гасьціны двор, прыбытковая вучэльня, корчмы. Апошняй паводле часу пабудовай стаў будынак ратушы, узьведзены ў 1825 годзе.

Ратуша мела сымбалічнае значэньне. Там не было органаў мескага самакіравання. У ратушы ладзілі тэатральныя спэктаклі, па перадачы ратушы вайсковаму ведамству тут размясьцілася гаўпвахта.

Гомельская Ратуша 
Паштоўка пачатку XX ст., на якой відаць прыбытковыя дамы на месцы ратушы

Будынак ратушы зьнішчылі або рэканструявалі прыкладна ў другой палове XIX стагодзьдзя. На паштоўцы пачатку XX стагодзьдзя на месцы ратушы відаць прыбытковы дом.

У 1889 годзе побач зь месцам, дзе знаходзілася ратуша, паводле праекту архітэктара Яўгена Торліна збудавалі будынак «Гарадзкой думы» (рас. Городская дума, які часам блытаюць з колішняй ратушай. На першым паверсе разьмяшчаліся крамы, на другім — уласна «Гарадзкая дума», а таксама меская ўправа і лямбард.

Найноўшы час

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі прыбытковыя дамы, на месцы якіх знаходзілася ратуша, дзеля пабудовы новага будынка Абласной ўправы КГБ.

Архітэктура

Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў прастакутны ў пляне будынак з 10-калённым портыкам (іншых зьвестак пра пачатковы выгляд ратушы не захавалася).

Адзіная вядомая выява ратушы датуецца 1839 годам. Гэта праект яе перабудовы пад гаўпвахту. На рысунку фіксуецца кампактавы будынак з мансардай і паўцыркульным акном зь невялікім 4-калённым дарычным портыкам.

Заўвагі

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гомельская Ратуша ГісторыяГомельская Ратуша АрхітэктураГомельская Ратуша ЗаўвагіГомельская Ратуша КрыніцыГомельская Ратуша Вонкавыя спасылкіГомельская Ратуша

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

СыднэйЗлучнікІван МележGoogleТрыбадызмКузьма ЧорныБаркэмпЦыбуля (расьліна)БукельУкраінская моваЯскільВэб-сайтПарнаграфія ў сецівеВіетнамская моваДыфірамбДжэймз Нокс ПолкЗіновій ПрыгодзічТалінскі портІван Альгімонтавіч ГальшанскіАрцём АрашонакЛеў СапегаАрхімэдВіківідыПарнаграфія ў ЗШАНямеччына1632Сэксуальныя цацкіФранцыяСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіКазіноEBayВінтоўкаВымя1589Катэдра Парыскай Божай МаціКарлес ПудждэмонТайва́ньМТБанкБДСМБеларуская ВікіпэдыяДамаскМікола КупрэеўБярозаўскі раёнРасеяКастрычнікМаланка (часопіс)Мікола ПапекаДваранстваКанстанцін ДрапезаКліматБаўгарская моваІндаэўрапейскія мовыПершая ПрачыстаяАлесь АркушЛіга чэмпіёнаў УЭФА 2023—2024 гадоўУладзіслаў Чаржынскі17 красавікаВікіПіт ПаўлаўАнатоль БутэвічВасіль СёмухаВасіль ЗуёнакУладзіслаў ГалубокСкладаныя словыПэтынгГорадАляска (штат)Чорны замак Альшанскі🡆 More