Герман Кірылаў

Герман Іларыёнавіч Кірылаў (нар.

15 сьнежня 1937, Шаркоўшчына — беларускі пісьменьнік. Ляўрэат прэміі імя А. Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру за кнігу «Прысягнулі Беларусі» («Гарт») (1997). Член Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1991).

Біяграфія

Закончыў Шаркоўшчынскую сярэднюю школу (1954), аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэта Белдзяржунівэрсытэту. Працаваў у шаркоўшчынскай раённай газэце, 2-м, 1-м сакратаром Шаркоўшчынскага райкама камсамола, намесьнікам рэдактара міёрскай раённай газэты «Сьцяг працы». 3 1965 г. прызначаны намесьнікам рэдактара полацкай газэты «Сьцяг камунізму». 3 1976 г. па 1995 г. працаваў уласным карэспандэнтам абласной газэты «Віцебскі рабочы» ў Полацку. 3 1995 г. па 1999 г. карэспандэнт шматтыражнай газэты «Трудовая смена» Полацкага вытворчага аб’яднаньня «Шкловалакно».

Творчасьць

У 1975 г. у часопісе «Беларусь» пабачыла сьвет апавяданьне «Татава пілотка», у тым жа годзе ў часопісе «Маладосць» — апавяданьне «Адажыа», у 1981 г. (у скарачэньні) аповесьць «Сонца тваіх вачэй». У 1983 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла першая кніжка апавяданьняў «Падлётак». Большасьць зь іх — пра вайну. У 1989 г. у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшаў раман «Пах жыта» (кніга 1-я). У часопісе «Полымя» за 2000 г. надрукавана аповесьць «Піраміда».

Літаратура

  • Кірылаў Герман // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 43-44.
  • Кірылаў Герман Іларыёнавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 436—437.

Tags:

15 сьнежня1937Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)ПісьменьнікСаюз беларускіх пісьменьнікаўШаркоўшчына

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)ЭўропаМаўнтын-Вію (Каліфорнія)Ойча нашМядзьведзевыяКарлес ПудждэмонВалошкаБіткойнІнтэрнэтВольныя матэрыялыРабінаВільгетДанецкая народная рэспублікаКаскадныя табліцы стыляўЛідаВільняУніяцтваМаксім БагдановічНавука701Уладзімер КараткевічРод (біялёгія)ЖырандоляДзень ЗямліАўганістанАлесь РазанаўБеларускі клясычны правапісКубак Ангельшчыны па футболеЯзафат КунцэвічНямецкая моваБісэксуальнасьцьПарнаграфія-гонзаНясьвіжЗімовыя Алімпійскія гульні 1964 годуГомельКалі-югаНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШААлесь КажадубІмануіл КантЛявон БаразнаЦмокАльпыСтарабеларуская моваАльгімонтЛетуваЮрмалаУладзіслаў ГарбацкіНаркамаўкаЛесьбійская эротыкаКастусь ЦыбульскіПінгвіныІсламская дзяржаваМарына ВасілеўскаяАзартная гульня2024Мікола ЕрмаловічДыссацыяльны разлад асобыАсананс1944Зямля пад белымі крыламіЗлучаныя Штаты АмэрыкіЭнэргіяФізыкаАнгельская моваМагілёўская вобласьцьБавоўнаМіжнародны стандартны кніжны нумарПлястмасаРэстаранMemento moriЗоя КоўшАлесь ЯкімовічC++🡆 More