Імпэратарская пячатка Японіі — сымбаль у выглядзе жоўтай ці аранжавай 16-пялёсткавай хрызантэмы.
Пачынаючы з пэрыяду Камакура лічыцца эмблемай японскіх імпэратараў і чальцоў японскай імпэратарскай сям’і. Імпэратарская пячатка часам выкарыстоўваецца ў якасьці дзяржаўнага гербу, хоць афіцыйнага гербу краіны ў Японіі не існуе. Малюнак імпэратарскай пячаткі складаецца з цэнтральнага кола, акружанага шаснаццацьцю пялёсткамі, звонку іх акружае другі шэраг пялёсткаў.
Як асабістая пячатка выява хрызантэмы ўпершыню было выкарыстана імпэратарам Го-Тоба. У якасьці мона імпэратарскага дома малюнак хрызантэмы быў прыняты з 1869 году. У часы рэстаўрацыі Мэйдзі згодна з указам 1871 году нікому не было дазволена выкарыстоўваць гэтую пячатку акрамя імпэратара Японіі. Пасьля Другой сусьветнай вайны гэтая забарона была адменена.
У кожнага чальца імпэратарскай сям’і была свая мадыфікаваная вэрсія імператарскай пячаткі з 14 пялёсткамі. Сьвятыні сынтаізму таксама выкарыстоўваюць імпэратарскую пячатку або ейную частку ў зьмененым выглядзе. У цяперашні час сымбалічны малюнак хрызантэмы выкарыстоўваецца ў памяшканьнях парлямэнту Японіі й дыпляматычных установах, на атрыбутах палітыкаў, а таксама друкуецца на вокладках японскіх замежных пашпартоў.
This article uses material from the Wikipedia Беларуская (тарашкевіца) article Імпэратарская пячатка Японіі, which is released under the Creative Commons Attribution-ShareAlike 3.0 license ("CC BY-SA 3.0"); additional terms may apply (view authors). Зьмест даступны на ўмовах CC BY-SA 4.0, калі не пазначанае іншае. Images, videos and audio are available under their respective licenses.
®Wikipedia is a registered trademark of the Wiki Foundation, Inc. Wiki Беларуская (тарашкевіца) (DUHOCTRUNGQUOC.VN) is an independent company and has no affiliation with Wiki Foundation.