Герб Вільні

Герб Вільні (па-летувіску: Vilniaus herbas) — гарадзкі герб Вільні.

У барвяным (пунсовым) полі Сьвяты Хрыстафор, які пераходзіць па вадзе і трымае на плячы немаўля Ісуса. У вялікім гербе шчытатрымальнікамі зьяўляюцца дзьве жаночыя постаці, з правага боку (левае адносна гледача) з фасцыямі ліктараў, зь левага — з шалямі і якарам. Шлюбуе герб ляўровы вянок, перавіты жоўтымі, чырвонымі і зялёнымі стужкамі. Дэвіз гербу: па-лацінску: Unitas, Justitia, Spes (Адзінства, Справядлівасьць, Надзея).

Герб Вільні
Герб Вільні

Гісторыя

Герб Вільні 
Герб Вільні ў складзе Расійскай імпэрыі
Герб Вільні 
Малы герб Вільні

Герб быў зацьверджаны ў 1330 годзе, праз 7 гадоў пасьля заснаваньня места. Па вэрсіі, распаўсюджанай у папулярных выданьнях і якая ўзыходзіць да містыфікацыі гісторыка Тэадора Нарбута, на гербе да XIV стагодзьдзя маляваўся казачны герой Альцыс, які пераносіў праз раку сваю жонку Янтэрытэ; затым нібы герб быў пераасэнсаваны ў хрысьціянскім духу.

У пэрыяд уваходжаньня гораду ў склад Расейскае імпэрыі герб гораду быў заменены Пагоняю — ранейшым гербам Вялікага княства Літоўскага. Ён уяўляў сабою выяву ў чырвоным полі вершніка ў латах, які скача на белым кані; у правай руцэ вершніка паднятая ўгару шабля, а левая трымае срэбны шчыт з залатым васьміканцовым крыжом. У якасьці гербу гораду Вільні ён быў уведзены ў 1845 годзе. Найвысока зацьверджаны ў 1878 годзе на герб малявалася:

у барвяным шчыце, на срэбным кане, пакрытым барвяным трохканечным з залатою аблямоўкаю дыванам, вершніка, які скача, зь мячом і шчытом, на якім прымацаваны васьміканцовы барвяны крыж.

Гістарычны герб быў адноўлены ў 1990 годзе. Сучасны герб быў зацьверджаны 17 красавіка 1991 году Вярхоўнай Радаю Летувы. На сьцягу Вільні ў цэнтры разьмешчаны герб гораду.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Герб Вільні ГісторыяГерб Вільні Глядзіце таксамаГерб Вільні КрыніцыГерб Вільні Вонкавыя спасылкіГерб ВільніІсус ХрыстосВільняЛацінская моваЛетувіская моваСьвяты ХрыстафорШчытатрымальнік

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Уладзімер ПуцінБяроза (горад)БагародзіцаБусел белыУ капцюрох ГПУЛюблінская уніяБарсэлёна (неадназначнасьць)Ян СерадаСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)Адам МіцкевічПрадпрымальніцтваРыгаХартумЗборная Аргентыны па футболеКаханьне без пранікненьняАлег ЛатышонакПерабудоваНіл ГілевічДзень РэспублікіMozilla FirefoxКанстытуцыя ССРБ 1919 годуЕва ВежнавецГуамУладзімер КараткевічЧытагонгРэджайнаАнтыхрыстПакаленьне ZМаксім ГарэцкіТамаш ГрыбАман (горад)Міт РомніСударСтаніслаў МанюшкаАрхіўУладзіслаў СыракомляПадвойнае пранікненьнеЛіцьвіныІсламская дзяржаваДзеяслоўПадляскія дыялектыСтаробінМіграцыя нумароўТрогірАтамУладзіслаў ПаўлюкоўскіФранцыяД’Артаньян і тры мушкетэрыВыканаўчы камітэт Рады Ўсебеларускага зьездуДзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі БеларусьХунтаАргентынаВялікае Княства ЛітоўскаеПлян МаршалаКарлес ПудждэмонКаталізПарнафільмГавязнаВікіпэдыяМаксім ТанкMazdaDir en greyКіеў.neПаўночная Македонія8 сакавіка🡆 More