Геранім Праскі

Герані́м Пра́скі (1379; Прага, цяпер Чэхія — 1416; Канстанц, цяпер зямля Бадэн-Вюртэмбэрг, Нямеччына) — чэскі хрысьціянскі прапаведнік, сябар і аднадумца Яна Гуса.

Геранім Праскі
чэск. Jeroným Pražský
Геранім Праскі
Род дзейнасьці Выкладнік
Дата нараджэньня 1379(1379)
Месца нараджэньня Прага, Чэскае каралеўства, Сьвятая Рымская імпэрыя
Дата сьмерці 30 траўня 1416
Месца сьмерці Канстанц, Сьвятая Рымская імпэрыя
Прычына сьмерці спаленьне[d]
Месца вучобы
Занятак тэоляг, філёзаф
Месца працы

Жыцьцяпіс

Нарадзіўся ў Багеміі, скончыў Праскі ўнівэрсытэт. З 1396 году працягваў навучаньне ў Оксфардзе, адкуль прывез у Прагу першыя багаслоўскія сачыненьні Ўікліфа. Пазьней працаваў у Гайдэльбэргу, Кёльне й Парыжы; у кожным з гэтых унівэрсытэтаў быў прызнаны герэтыком і вымушаны вярнуцца ў Багемію. Шмат вандраваў, падчас аднаго зь вяртаньняў на радзіму (1407) пасябраваў зь Янам Гусам.

У 1410 року была выдадзеная папская була супраць лістоў Ўікліфа, і на гэтай падставе Геранім Праскі быў арыштаваны ў Вене, аднак здолеў уцячы ў Маравію.

У 1413 годзе наведаў у Вільні вялікага князя літоўскага Вітаўта. Пасьля ў складзе ягонай сьвіты зьдзейсьніў падарожжа па паўночна-ўсходняй Беларусі дзеля распаўсюджаньня гусіцкага вучэньня, наведаўшы Віцебск і Пскоў.

Геранім Праскі 
Спаленьне Гераніма Праскага. Кніга Пакутнікаў Джона Фокса (1563)

Даведаўшыся пра працэс над Янам Гусам, у 1414 року накіраваўся на Канстанцкі сабор дзеля ягонай абароны. На просьбу сяброў, якія непакоіліся за ягонае жыцьцё, вырашыў вярнуцца дадому, аднак 20 красавіка 1415 быў арыштаваны ў Гіршаў і дастаўлены ў Канстанц дзеля суду. Пасьля працяглага знаходжаньня ў турме адмовіўся ад падтрымкі поглядаў Ўікліфа і Гуса, аднак быў пакінуты ў вязьніцы. 23 і 26 траўня 1416 ізноў трапіў на суд, дзе адмовіўся ад сваіх ранейшых словаў, і 30 траўня быў спалены па абвінавачаньні ў ерасі.

Кананізаваны старакаталіцкай царквою.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Геранім Праскі  Геранім Праскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Tags:

Бадэн-ВюртэмбэргНямеччынаЧэхіяЯн Гус

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

1943Драма (аповесьць)Шлях з варагаў у грэкіБеларусьФашызмДарога Р43 (Беларусь)КімантВіталь ШкляраўСудзімонт ДоргевічДвукосьсеРод (біялёгія)943СлуцакЧэхаславацкая сацыялістычная рэспублікаАмонімПакаленьне ZБізнэсЛібанТаўцівіл (імя)ЛетувізацыяРасейская моваВадзім СаранчукоўВасьміканцовы крыжЧыгуначны вакзалЯн ГінтаўтМонтаўтПольская Народная РэспублікаПацукАркадзь КуляшоўПан ТадэвушЦмокАляксей БацюкоўФінляндыяСыднэйМаскваГудзігердГалоўная старонкаІслач Менскі раёнБел-чырвона-белы сьцягТрыбадызмЧасопісЖаночая эякуляцыяНікарагуаДабяслаў КезгайлаІрына Ханунік-РамбальскаяСьвіцязь (баляда)Задзіночаньне беларускіх студэнтаўНародная Сацыялістычная Рэспубліка АльбаніяЭнцыкляпэдыяДзьвінская дзяржаўная беларуская гімназіяMozilla FirefoxСэксЛітотаБэньямін НэтаньягуІранНіл ГілевічМантыгайла (імя)АдвакатАрабскія лічбыБлакітная гадзінаЛацінкаКаморскія астравыДотык пісі рукоюБДСМАнтон Адамовіч🡆 More