Гент: места ва Ўсходняй Фляндрыі (Бэльгія)

Гент (па-нідэрляндзку: Gent ; па-француску: Gand ); па-ангельску: Ghent ) — места ў Фляндрыі, у Бэльгіі.

Сталіца правінцыі Ўсходняя Фляндрыя.

Гент
нід. Gent
Гент: Гісторыя, Турызм, Асобы
Гент: Гісторыя, Турызм, Асобы
Герб Генту


Краіна: Бэльгія
Кіраўнік: Матыяс Дэ Клерк[d]
Плошча:
  • 157,77 км² (2021)
Насельніцтва: 265 086 чал.
Тэлефонны код: 09
Паштовы індэкс: 9000, 9050, 9032, 9030, 9031, 9040, 9041, 9051, 9052, 9042, 9110, 9219, 9002
Геаграфічныя каардынаты: 51°3′13″ пн. ш. 3°43′31″ у. д. / 51.05361° пн. ш. 3.72528° у. д. / 51.05361; 3.72528 3°43′31″ у. д. / 51.05361° пн. ш. 3.72528° у. д. / 51.05361; 3.72528
Гент на мапе Бэльгіі
Гент
Гент
Гент
Гент: Гісторыя, Турызм, Асобы Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://stad.gent

Сваю гісторыю места пачало як паселішча на сутокі рэк Шэльда і Лее альбо Ліс. У Сярэднявеччы Гент стаў адным з самых вялікіх і багатых местаў паўночнай Эўропы. Сёньня гэта значны культурны і эканамічны цэнтар Фляндрыі з портам і ўнівэрсытэтам.

На пачатак 2019 року насельніцтва Гента складала 262.219 жыхар, што рабіла яго другім па велічыні муніцыпалітэтам Бэльгіі. Плошча Гента разам са зьнешнімі раёнамі складае 1205 км² і мае агульную колькасьць насельніцтва — 594 582 жыхары.

Гент вядомы сваімі прыгожымі і багатымі славутымі мясьцінамі і штогадовым фэстам, які праводзіцца цягам дзесяці дзён — «Генцкі фэст» (па-нідэрляндзку: Gentse Feesten). Штогод больш за два мільёны турыстаў наведваюць гэты фэст.

Гісторыя

Гент: Гісторыя, Турызм, Асобы 
Вежа-званіца «Het belfort» — адзін з сымбаляў сярэднявечнай моцы Генту

Археалягічныя дадзенныя сьведчаць, што ўпершыню чалавек зьявіўся ў раёне сутокі Шэльды і Лее на мяжы каменнага і жалезнага веку. Навукоўцы мяркуюць, што Гент паўстаў яшчэ да часоў старажытнарымскае імпэрыі. Таму, згодна з гіпотызай шматлікіх гісторыкаў, места атрымала сваё імя ад слова кельцкага «Ganda» — сутока. Паводле іншай вэрсіі, назва места паходзіць ад лацінскага «ганта» — прыстань, аднак гісторыкі ня маюць на дадзены момант пісьмовых зьвестак пра старажытнарымскі пэрыяд існаваньня места. У VII стагодзьдзі ў Генце дзейнічаюць два кляштары: Сьв. Бавона (625—650) ды Сьв. Пятра (блізу 650), вакол якіх пазьней сфармавалася забудова места.

У 851—852 гадах і нанава між 879 і 883 вікінгі спусташылі Гент ды замацаваліся на доўгі час на Шэльдзе. Нямногім пазьней, напрыканцы IX стагодзьдзя граф Бадуэн ІІ Лысы зладзіў вайсковае ўмацаваньне на месцы цяперашнега замку Гравенстэйн. Пасьля набегаў вікінгаў места аднавіўся і з XI стагодзьдзя пачаўся пэрыяд росквіту. Да XIII стагодзьдзя Гент быў найвялікшым местам Эўропы пасьля Парыжу; ён быў большым за Лёндан ці Кёльн. У межах абарончых сьценаў места жыло да 65 тысячаў чалавек. Сёньняшнее аблічча Генту зь ягонай багатай архітэктурай — гэта толькі некаторыя прыклады росквіту места ў той пэрыяд.

Багацьце Генту ў Сярэднявеччы забясьпечвала авечкагадоўля, чаму спрыялі рэкі ды каналы, разьлівы якіх рабілі лугі прыдатнымі ў якасьці пасьвішчаў. Воўна шырока выкарыстоўвалася для вытворчасьці вопраткі і ў гаспадарцы.

Воўнапрадзеньне, якое першапачаткова было разьвітае ў Бруге, дапамагло Генту ператварыцца ў першую эўрапейскую прамысловую зону ў Высокае Сярэднявечча. Прамысловасьць у раёне разьвілася да таго ўзроўню, што бракавала ўласнае сыравіны, і воўну прывозілі з Ангельшчыны. Гэта і стала адное з прычынаў наладжваньня добрых стасункаў з ангельскімі графствамі.

Напрыканцы XVI — пачатку XVII стагодзьдзя рэлігійныя войны прынесьлі спусташэньне месту. На працягу нядоўгага часу Гент быў кальвінісцкае рэспублікай, пасьля гішпанскія войскі вярнулі каталіцтву вярхоўны статус. Войны скончыліся, аднак места ўжо згубіла ролю найбуйнейшага цэнтру прамысловасьці і гандлю.

Другі пэрыяд росквіту тэкстыльнае галіны прыпаў на XVIII і XIX стагодзьдзі. Лівэн Баўэнс у 1800 заснаваў у месьце прадпрыемства, дзе ўпершыню ў Эўропе быў выкарыстаны мэханічны ткацкі станок, пляны стварэньня якога ён патаемна вывез з Ангельшчыны.

XIX стагодзьдзе адметнае ў гісторыі Генту і тым, што на працягу 15 гадоў места было часткай Нідэрляндаў. Гэта адбылося пасьля бітвы пры Ватэрлоа. У гэты пятнаццацігадовы пэрыяд Гент набыў свой унівэрсытэт (1817) і новы выхад да мора (1824—1827).

Пасьля бэльгійскае рэвалюцыі амаль на дзесяць гадоў краіна згубіла доступ да мора, што падарвала эканоміку рэгіёну. Аднак ужо напачатку XX стагодзьдзя, ў 1913 року, ў Генце праходзіць Сусьветная выстава. Для яе правядзеньня ў месьце быў пабудаваны вакзал (па-нідэрляндзку: Sint-Pietersstation).

Турызм

Гент: Гісторыя, Турызм, Асобы 
Грасьлей (па-нідэрляндзку: Graslei) лічыцца адным з самых прыгожых месцаў старога Генту

Архітэктура

«Тры вежы»

Гент: Гісторыя, Турызм, Асобы 
Вежа бібліятэкі Генцкага ўнівэрсытэту

Гент доўгі час называлі местам трох вежаў, дзякуючы прыкметным помнікам архітэктуры:

Нягледзячы на тое, што на працягу шмат стагодзьдзяў тры вежы былі сымбалямі Гента, ў 30-х гг. XX стагодзьдзя архітэктар Хэнры ван дэ Вэлдэ (па-нідэрляндзку: Henry Van de Velde) спраектаваў вежу бібліятэкі Генцкага ўнівэрсытэту — «Букэнторэн» (па-нідэрляндзку: Boekentoren — «кніжная вежа»). Вежа ўнівэрсытэту, вышынёй у 64 мэтры, многімі лічыцца як чацьвертая вежа Генту.

Музэі

Мясцовая кухня

Гент: Гісторыя, Турызм, Асобы 
Ватэрзой
  • Ватэрзой (па-нідэрляндзку: Waterzooi) — гэта тыповая традыцыйная генцкая страва-суп. Гатуецца ватэрзой з куркі ці рыбы, гародніны, вяршкоў і бульбы. Падаецца ў глыбокай талерцы з хлебам.
  • Хуцпот (па-нідэрляндзку: Hutsepot) — тушанае мяса з бульбай, морквай і цыбуляй.
  • Генцэ мокэн (па-нідэрляндзку: Gentse mokken) — круглае печыва, зробленнае з мукі ды патакі. Мае моцны смак анісу.
  • Клецкоп’е (па-нідэрляндзку: kletskopje) — вельмі цьвёрдае, вельмі тонкае і асабліва храбусткае печыва, якое пераважна робіцца з карычневага цукру. Для смаку часам дадаюць карыцу.
  • Нёзэкэ (па-нідэрляндзку: Neuzeke — «маленькі нос», па-француску: chapeau de curé — «капялюш пастара») — бэльгійскія цукеркі, якія атрымалі сваю назва дзякуючы выгляду носа. Цукеркі бываюць чырвона-ружовага ці бэзавага колеру з шырынёй блізу 2,5 см і вагой ад 10 да 18 грамаў. Начынка цукерак уяўляе сабой жэляцін, які пасьля трох тыдняў пачынае зацукрывацца, таму нёзэкэ не экспартуюць, і пакаштаваць іх можна толькі ў Бэльгіі.
  • Генцэ Трыпэл (па-нідэрляндзку: Gentse Tripel) — сьветлае піва, адметнае доўгім браджэньнем з дабраджэньнем у бутэльках. Моцнасьць напою — 8%.

Асобы

  • Карнэй Гэйманс — бэльгійскі фізыёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыялёгіі і мэдыцыне 1938 году
  • Карл V — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі
  • Адольф Кэтле — бэльгійскі астраном
  • Гэльмут Лёты — бэльгійскі сьпявак
  • Жак Раге — старшыня Міжнароднага Алімпійскага Камітэту ў 2001—2013 гадох

Транспарт

Гент: Гісторыя, Турызм, Асобы 
Генцкі трамвай

Вялікая частка цэнтру Гента вольная ад руху аўтатранспарту. Першая пешаходная вуліца — Донкэрстэйг (па-нідэрляндзку: Donkersteeg) — зьявілася яшчэ ў 1976 годзе, далей была Ланэмюнт (1982). Пазьней колькасьць такіх вуліцаў толькі павялічвалася дзякуючы распрацаванаму мескімі ўрадамі пляну. Паводле пляну транспарт праз падземныя маршруты накіроўваецца ў падземныя аўтастаянкі; наземныя паркоўкі паралельна руйнуюцца.

Мескі грамадзкі транспарт прадстаўлены аўтобусам, трамваем ды тралейбусам. Па каналах Гента таксама курсуе так званы «электрачовен» на сонечных акумулятарах, прымяненьне якога ўваходзіць у праграму па паляпшэньні экалёгіі места. На сёньняшні дзень перавозку зьдзяйсьняюць два чоўны — адкрыты ды закрыты.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Tags:

Гент ГісторыяГент ТурызмГент АсобыГент ТранспартГент КрыніцыГент Вонкавыя спасылкіГентАнгельская моваБэльгіяМестаМіжнародны фанэтычны альфабэтНідэрляндзкая моваУсходняя ФляндрыяФляндрыяФранцуская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Канстанцыя СкірмунтУсебеларускі народны сходРыбакНекамэрцыйная арганізацыяСавушкін прадукт640ГубэрнатарВойнаТумарМасачусэцкі тэхналягічны інстытутLevi'sПукуЭўраМенскі радыётэхнічны інстытутВікізьвесткіМіжнародны стандартны кніжны нумарРасейская акупацыя БеларусіЭміль Гэгле СвэнсэнПадзелы Рэчы ПаспалітайТэхналёгіяЁсіф СталінМэксыкаБругеАўстраліяВостраў ПасхіАдэскія ліманыКавунДэбі робіць ДалясЭшэн-Маўрэн (футбольны клюб)ЦмокТэль-АвіўНаркамаўкаНью-ЁркНясьвіжНайробі (правінцыя)AlekseevУУС Менскага аблвыканкамуЮры Караль ГлябовічЛетуваIP-кодПравілы беларускай артаграфіі і пунктуацыі (2008)Пратэсты ў Беларусі (2020—2022)Над магілай Робака (карціна Казімера Альхімовіча)Ўільям Д’юсбэрыКаталянская моваДвухстворкавыяМенскі завод колавых цягачоўБеларускі інстытут навукі і мастацтва (выдавецтва)Русіфікацыя БеларусіТаксіЭрыксанАлесь АркушБісэксуальная парнаграфія20 красавікаМантэрэйскі мэтрапалітэнКаса (інструмэнт)Гібэрніян ЭдынбургЦэнтральная СэрбіяКалі-юга21 красавікаЧытагонгЮнісонШмоняЭлектронная поштаСколеЧэлесВікісховішчаДотык пісі рукою🡆 More