Генрых Дмахоўскі

Дмахо́ўскі Ге́нрых (Генрык Дмухоўскі; 26 кастрычніка 1810 — 26 траўня 1863) — скульптар і палітычны дзяяч.

Вядомы таксама як Генры Д. Сандэрс.

Генрых Дмахоўскі
Генрых Дмахоўскі
Род дзейнасьці скульптар і палітычны дзяяч
Дата нараджэньня 26 кастрычніка 1810(1810-10-26)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 26 траўня 1863(1863-05-26) (52 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці загінуў у баі[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак скульптар
Бацька Міхал Дмахоўскі[d]
Узнагароды
крыж Незалежнасці з мячамі

Біяграфія

Пасьля сканчэньня прыродазнаўчага факультэта Віленскага ўнівэрсытэту далучыўся да паўстанцаў у Рэчы Паспалітай, а пасьля паразы паўстаньня эміграваў у Францыю.

19 сакавіка 1833 у складзе паўстанцкіх сіл распачаў партызанскія дзеяньні на мяжы Расейскай імпэрыі. Паўстаньне правалілася, Дмахоўскі быў вымушаны адступіць на Палесьсе, а затым на Валынь. Адтуль ён перабраўся ў Галіцыю (на тэрыторыю Аўстрыйскай імпэрыі). Аўстрыйскія ўлады арыштавалі Дмахоўскага. Суд прыгаварыў яго да зьняволеньня ў крэпасьці Куфтайн. Генрых адбыў у ёй з 1834 па 1841. Пасьля вызваленьня з турмы Дмахоўскі накіроўваецца ў Францыю і вучыцца ў мастацкай школе, наведвае майстэрні вядучых скульптараў.

У 1846 удзельнічае ў вулічных баях у Львове. У 1852 ён апынаецца ў Злучаных Штатах Амэрыкі пад імем Генры Д. Сандэрс. Для будынка кангрэсу (у Вашынгтоне) ён стварае бюсты Джорджа Вашынгтона, Томаса Джэфэрсана, Бенджаміна Франкліна, Тадэвуша Касьцюшкі. Гэтыя бюсты і сёньня ўпрыгожваюць памяшканьне Кангрэсу ЗША.

У гэты час ён робіць мэдальён з сылюэтамі пакараных сьмерцю дзекабрыстаў, бюст Л. Кошута, скульптурную групу «Гарыбальдзі з воінамі». Але лёс не пашкадаваў яго сям’ю — паміраюць жонка і дзеці. Пахаваны яны ў Філядэльфіі, дзе над магіламі асірацелы Генрых паставіў помнік, выкананы са сьнежна-белага мармуру.

Па сьмерці родных, у траўні 1861 (4 гады цягнулася бюракратычная валакіта — пакуль яму далі дазвол вярнуцца) Генрых Дмахоўскі адкрывае скульптурнае атэлье ў Вільні. Сярод найлепшых твораў, зробленых у гэты час, — мадэль надмагільнага помніка Барбары Радзівіл, фігура сьвятога Ўладзіслава для віленскай катэдры, помнік Уладзіслава Сыракомлі. Ягоны талент і веды атрымоўваюць прызнаньне, грамадзтва абірае правадзейным чальцом Віленскай археалягічнай камісіі.

Падчас паўстаньня 1863—1864 гадоў Дмахоўскі стаў паўстанцкім камісарам Дзісенскага павету. Ён загінуў 26 траўня 1863 году каля фальварку Парэчча пад Докшыцамі ў адным зь першых баёў з царскімі войскамі. Пахаваны на старажытных могілках каля аднайменнай вёскі (цяпер — Бірулі Докшыцкага раёну).

Вонкавыя спасылкі

Tags:

1810186326 кастрычніка26 траўня

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Юрась ШамецькаРАУСКастусь КаліноўскіГудыФашызмЛатаваОйча нашВікіманія28 красавікаГісторыяЛюдзі на балоце (раман)СкрыпкаПоўдзеньБеларускія немцыГішпаніяУкраінская моваДэтройтНямеччынаБэрлінПадгорыцаВасіль ГігевічЛацінская моваСярэднебеларускія гаворкіФэрдынанд РушчыцПлоцевы актВіківэрсытэтМы выйдзем шчыльнымі радаміЛявон ВашкоГлеб ЛабадзенкаБабёрБеларускі клясычны правапісУладзіслаў СыракомляГенрыхПадвойнае пранікненьнеРусіфікацыя БеларусіАтрад (біялёгія)Пошукавая аптымізацыяБісэксуальная парнаграфіяТроп (літаратуразнаўства)ТэхналёгіяАпэрацыйная сыстэмаГенацыдАкраМультыплікацыяПародыяСаюз Савецкіх Сацыялістычных РэспублікВілятGoogleІнданэзіяПлястмасаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіНарвэгіяМіхась ДаніленкаЭўрапейскі ЗьвязЁган Вольфґанґ фон Ґётэ8001500Вісігер7 (лік)ДубайІван ШамякінПастава на каленяхЧарлз Дарвін26 красавікаЗоя КоўшАрцём АрашонакСакрат ЯновічМіжзем’еВока🡆 More