Генадзь Змудзінскі

Гена́дзь Яўге́навіч Змудзі́нскі (29 студзеня 1897, г.

Ніжняудзінск, Іркуцкая губэрня, Расейская імпэрыя22 верасьня 1938, Менск, НКВД) — беларускі графік.

Генадзь Змудзінскі
Дата нараджэньня 29 студзеня 1897
Месца нараджэньня Ніжняудзінск, Іркуцкая губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 22 верасьня 1938 (41 год)
Месца сьмерці Менск, НКВД
Месца вучобы
Занятак кніжная графіка

Біяграфія

Генадзь Змудзінскі 
Эскіз Дзяржаўнага гербу БССР
Генадзь Змудзінскі 
Плякат, 1921

Вучыўся ў Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў (1914—1915). Потым быў мабілізаваны ў армію з пачаткам Першай сусьветнай вайны. З 1918 году ў Чырвонай Арміі: камандзір палку, начальнік выведніцкага аддзелу брыгады. З 1921 году ў Менску. У 1921 годзе выканаў некалькі плякатаў для Белдзяржвыдавецтва й Галоўпалітасьветы. Аўтар эскізу ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга БССР і граматы да яго (1924), фірменнай маркі Белдзяржвыдавецтва (1924).

Творчасьць

Генадзь Змудзінскі 
Нямецкая кавалерыя, якую перасьледуе агонь нашых кулямётаў, 1916

Адзін з заснавальнікаў школы беларускай кніжнай графікі. Ілюстраваў школьныя падручнікі, аформіў шмат кніг для дзяцей: Максім Гарэцкі «Досьвіткі», 1926; Аляксандар Нявераў «Як у нас была вайна», 1927; казку «Воўк і лес», 1928, і інш. Супрацоўнічаў з газэтай «Зьвязда» (1927—1928), на старонках якой друкаваліся ягоныя плякаты й палітычныя карыкатуры. Удзельнічаў у Першай усебеларускай мастацкай выстаўцы (1925), у Міжнароднай выстаўцы кнігі ў Ляйпцыгу (1927). Найбольш вядомыя творы станковай графікі: «Пагром», «Менская конка», «Згода нявесты», «Бежанцы» (1916), «Араты» (1925). Рэпрэсаваны ў 1938 годзе.

Крыніцы

Літаратура

  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
  • Шматаў В.Ф. Беларуская графіка 1917—1941 гг. Мн., 1975;
  • Церашчатава В.В. Беларуская кніжная графіка 1917—1941. Мн., 1971;
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т.2.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1998. — 604 с.: іл.

Tags:

Генадзь Змудзінскі БіяграфіяГенадзь Змудзінскі ТворчасьцьГенадзь Змудзінскі КрыніцыГенадзь Змудзінскі ЛітаратураГенадзь Змудзінскі1897193822 верасьня29 студзеняМенскНКВДНіжняудзінскРасейская імпэрыя

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Месяц (каляндар)ПЯнка КупалаСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіВялікае Княства ЛітоўскаеThe Walt Disney CompanyБарысаўСкрыпкаГрамадзянінБярозка (часопіс)Вагінальны сэксРоварДзеяслоўБеларуская энцыкляпэдыяMicrosoft WindowsПарнаграфіяНямеччынаСМЕРШБіткойнАдольф ГітлерСтаніслаў Булак-БалаховічНясьвіжАфарызмГаўдАляксей БацюкоўГенэрал-губэрнатарПошукавая аптымізацыяКамянец-Падольскі29 красавікаІван ШамякінВорная зямляТураўGoogleАсанансКастусь ЦыбульскіПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіАнгельская моваЛявон ВашкоАдраджэньне мовыЛіпкі (этнаграфічная група)Маўнтын-Вію (Каліфорнія)Беларуская мова1589Кліўлэндзкае пагадненьнеВісігерПорнгабБелая РусьВікікрыніцыНафтаМагілёўСтамбулЮдаізмВікіпэдыяСмаленскНацыянальны цэнтар біятэхналягічнай інфармацыі ЗШАЛявон БаразнаАдлігаОйча нашМузэй прафэсійнай мастацкай мініятуры Генрык Ян Даміняк у ТыхахВікіцытатнікКордаваПародыяІсламская дзяржаваПрэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)Мілімэтар🡆 More