Рака Ў Латвіі Гаўя

Га́ўя (па-латыску: Gauja, па-эстонску: Koiva jõgi;) — другая па працягласьці рака Латвіі (пасьля Дзьвіны).

Рака
Гаўя
лац. Gaŭja

Gauja
Рака Гаўя край Цэсісу
Рака Гаўя край Цэсісу
Агульныя зьвесткі
Вусьце Рыскі заліў
Краіны басэйну Латвія
Вобласьці Адаскі край, Саўлкрасцкі край, Сігулдзкі край, Цэсіскі край, Валміерскі край[d], Валцкі край, Сьмілтэнскі край, Гулбэнскі край і Валга[d]
Даўжыня
  • 453,4 km
Плошча басэйну 8900 км²

Даўжыня — 452 км , плошча басэйну — 8900 км², сярэдні расход вады — 78 м³/с, перапад вышыняў — 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасьць плыні — 0,2-0,4 м/с.

Сьцякае Ґаўя з Відзэмскага ўзвышша ў Цэсіскім раёне, а ўпадае ў Балтыйскае мора блізу Царнікава. Першапачатковы напрамак плыні — на ўсход, затым на поўнач і захад. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу даўжынёй 24 км паміж Латвіяй і Эстоніяй. Самыя значныя прытокі ракі: зьлева — Амата (67 км.), справа — Мустыгі (Mustjõgi; 84 км.) . Сілкаваньне ракі зьмяшанае. Асноўныя крыніцы: талы сьнег (35 — 40%), ападкі й падземныя воды.

30% басэйну ракі пакрыта лесам, 5% прыпадае на балоты. У басэйне Ґаўі знаходзіцца каля 860 азёраў агульнай плошчай 55 км². У Ґаўі ловяцца акуні, язі, шчупакі, ляшчы, плоткі, галавачы, рыбцы, мянтузы.

Дно ракі пясчанае, плыткае (максымальная глыбіня падчас паводкі — 5 м.), але тут сустракаецца шмат віроў, якія пераносяць вялікія масы пяску й праз тое досыць часта мяняюць рэльеф дна. Хаця сама Ґаўя зусім не глыбокая, паміж Валміерай і Мур’яні яна цячэ па старадаўнім яры, што быў утвораны яшчэ ў дэвонскі пэрыяд. Вышыня адкладаў пескавіку на дадзеным этапе сягае 85 м. Гэтыя мясьціны зьяўляюцца сапраўднай прынадай для турыстаў. У верхнім цячэньні рака мае шмат парогаў, якія зьявіліся праз выхад на паверхню даламіту.

На берагох Ґаўі разьмешчаныя вельмі значныя для Латвіі ў гістарычным пляне гарады Цэсіс і Сыґулда, частка ракі таксама працякае праз аднайменны нацыянальны парк, слаўны сваімі прыроднымі і культурнымі багацьцямі. Так, побач з ракой на тэрыторыі парку месьціцца знакаміты Турайдзкі замак, пабудова якога была распачатая яшчэ ў 13 стагодзьдзі.

Зацемы

Tags:

ДаўґаваЛатвіяЛатыская моваЭстонская мова

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

БалалайкаСемівалокіПростыя сказыКрысталь БойдЗьміцерПорнгабГарбатаСэрбіявозРэформа беларускага правапісу 1933 году18 красавікаАксана БязьлепкінаMemento moriКінэматографЦанаАлесь ЗайкаВольная Беларусь (рух)Прыметнік1896ЗімаБел-чырвона-белы сьцягУзброеныя сілы Беларускай Народнай РэспублікіБуценьВасіль ІгнаценкаГалоўная ўправа ўнутраных справаў Менскага гарвыканкамуДыялекты беларускай мовыКурыцаВількамірскі паветУладзімер Арлоў (гісторык)ЛіцьвіныПаўстаньне 1863—1864 гадоўСьпіс помнікаў архітэктуры Вялікага Княства Літоўскага, зруйнаваных уладамі Расейскай імпэрыіМіхась РудкоўскіУладзімер ТарасевічВіктар ШніпПарнаграфія ў сецівеАнтонімыСайгаГавейкаДэміюргЮрась ШамецькаЛітваЯсмантГрэцкая моваМікола КупрэеўБярозка (часопіс)Сяржук Сокалаў-ВоюшБінейкаАфтальмалёгіяХарэйСоня садоваяВікісховішчаСурвэткаСудаЯўген КантылёўКатэхізісВэб-сайтМагаТадэвуш КасьцюшкаЦмокБілінгвізмДрукарняКанюшынаДразды (гурт)Рэспубліка КарэяСяргей ДарожныРэжым ЛукашэнкіРадаўніцаБеларусь🡆 More