Гаспадарка Расеі: гаспадарка краіны

Гаспада́рка Расе́і — сукупнасьць грамадзкіх дачыненьняў Расеі ў галіне вытворчасьці, абмену і разьмеркаваньня тавараў.

Эканоміка Расеі
Эканамічныя паказьнікі
Валюта расейскі рубель
Фіскальны год каляндарны
Міжнародныя арганізацыі: СГА, ЭАЭЗ, СНД, ФКЭГ
Статыстыка
СУП (намінальны) $1,657 трлн (2018)
СУП паводле ППЗ $4,227 трлн
Месца СУП паводле ППЗ 6-е
Рост СУП 2,3%
СУП на душу насельніцтва па ППЗ $11 289
СУП па сэктарах эканомікі · сельская гаспадарка: 4,7%
· прамысловасьць: 32,4%
· сфэра паслугаў: 62,3%
Інфляцыя (ІСЦ) 2,9% (2018)
Насельніцтва па-за мяжой галечы 13,4%
Каэфіцыент Джыні 37,7
ІРЧП 0,824
Эканамічна актыўнае насельніцтва 72 736 316
Занятасьць насельніцтва па сэктарах эканомікі · сельская гаспадарка: 9,4%
· прамысловасьць: 27,6%
· сфэра паслугаў: 63%
Узровень беспрацоўя 4,5%
Асноўныя галіны паліва-энэргетычная, машынабудаваньне
Індэкс лёгкасьці вядзеньня бізнэсу 28-е месца
Вонкавы гандаль
Экспарт $402,7 млрд
Галіны экспарту нафта і прыродны газ
Партнэры па экспарце Эўразьвяз 45,8%, Кітай 9,8% і Беларусь 4,9%
Імпарт $226,6 млрд
Галіны імпарту станкі і аўтамабілі
Партнэры па імпарце Эўразьвяз 38,2%, Кітай 20,9%, ЗША 6,1% і Беларусь 5,2%
Наўпроставыя замежныя інвэстыцыі $535,2 млрд
Дзяржаўныя фінансы
Дзяржаўная запазычанасьць 10.6% СУП
Вонкавая запазычанасьць $539,6 млрд
Дзяржаўныя даходы $258,6 млрд
Дзяржаўныя расходы $281,4 млрд
Замежныя рэзэрвы $542,9 млрд
Асноўная крыніца: CIA World Fact Book
Калі не пазначана іншае,
усе лічбы прыведзеныя ў далярах ЗША

У 2018 годзе сукупны ўнутраны прадукт Расеі вырас на 2,3% да 103,627 трлн расейскіх рублёў ($1,657 трлн). Аднак сельскагаспадарчая вытворчасьць упала на 0,6% да 5,12 трлн руб (4,9%). Грузаперавозкі вырасьлі на 2,9% да 5,64 трлн тона-км, у тым ліку чыгункай на 4,2% да 2,597 трлн тона-км (46%). Раздробны гандаль павялічыўся на 2,6% да 31,548 трлн руб і склаў 30,4% СУП. Зьнешні гандаль вырас на 18,7% да $629,2 млрд, у тым ліку экспарт на 27,4% да $402,7 млрд. Укладаньні ў асноўны капітал вырасьлі на 4,1% да 10,223 трлн руб (9,8% СУП). Спажывецкія цэны вырасьлі на 2,9% пры росьце цэнаў прамыслоўцаў на 11,9%. Грашовыя даходы павялічыліся на 0,3%, хоць сярэдні штомесячны заробак вырас на 9,9% да 43 400 рас.руб або на 6,8% рэальна. Беспрацоўе ўпала на 7,8% да 3,7 млн чалавек пры скарачэньні ліку афіцыйна ўлічаных беспрацоўных на 12,6% да 700 тыс. чалавек.

Сукупны ўнутраны прадукт

У 2018 годзе валавая дададзеная вартасьць у СУП 89,7% (92,985 трлн рас.руб). Рэшта СУП пайшла на падаткі. Большую частку дададзенай вартасьці склалі: 1) гуртовы і раздробны гандаль ды рамонт самаходаў — 14,3% (13,254 трлн руб), 2) апрацоўчая прамысловасьць — 13,6% (12,779 трлн руб), 3) здабыча карысных выкапняў — 12,8% (11,956 трлн руб), 4) апэрацыі зь нерухомасьцю — 9,2% (8562,6 трлн руб), 5) дзяржаўнае кіраваньне і войска — 7,6% (7,027 трлн руб), 6) перавозкі і складаваньне — 7,6% (6,47 трлн руб), 7) будаўніцтва — 6% (5,564 трлн руб), 8) фінансавая дзейнасьць і страхаваньне — 4,3% (3,984 трлн руб), 9) навукова-тэхнічныя распрацоўкі — 4,2% (3,917 трлн руб), 10) сельская і лясная гаспадарка ды рыбалоўства — 3,5% (3,265 трлн руб). Атрыманы СУП выкарысталі на: 1) канчатковае спажываньне — 67% (69,377 трлн руб), зь іх хатнія гаспадаркі 49,1%; 2) валавае накапленьне — 23% (23,831 трлн руб), у тым ліку асноўнага капіталу 21,4%; 3) чысты экспарт — 10% (10,36 трлн руб). Паводле крыніцы даходу СУП склалі: заробкі супрацоўнікаў — 45,7% (47,379 трлн руб), валавы прыбытак — 42,9% (44,457 трлн руб) і падаткі на вытворчасьць і імпарт — 11,4% (11,791 трлн руб).

Прамысловасьць

У грашовым вымярэньні за 2018 год здабыча карысных выкапняў склала 18,491 трлн рас.руб, зь іх на здабычу нафты і прыроднага газу прыпала 72% (13,293 трлн рас.руб). Рэшту склала здабыча: вугалю — 8,2%, мэталічнай руды — 6,2% і іншых карысных выкапняў (каштоўныя камяні). Выручка апрацоўчай прамысловасьці складала 43,949 трлн руб, зь якіх найбольш прыпадала на: 1) нафтаперапрацоўчую — 24,6%; 2) мэталюргію — 13,6%; 3) харчовую — 12,8%; 4) хімічную — 7,3%; 5) аўтамабільную — 5,7%, 6) мэталаапрацоўчую — 5,4%; 7) вагона-, самалёта- і суднабудаваньне — 4,5%; 8) будаўнічых матэрыялаў — 3,4%; 9) электронную — 3%; 10) станкабудаваньне — 2,8%. У 2018 годзе глыбіня нафтаперапрацоўкі вырасла з 81% да 82,1%. Нафтаперапрацоўчыя заводы Расеі прынялі 291 млн тонаў нафты і выпусьцілі: 77,5 млн тонаў дызэльнага паліва, 49,2 млн т топачнай мазуты, 39,1 млн т аўтамабільнага бэнзіну, 27 млн т каменнавугольнага коксу, 23,6 млн т газавага кандэнсату, 16 млн т звадкавага газу (прапан і бутан), 14,5 млн т прамагоннага бэнзіну і 10,6 млн т суднавога паліва.

На мэталюргічных заводах вырабілі: 61,6 млн т мэталапракату, 59,5 млн т нелегаванай сталі, 51,8 млн т чыгуну, 14,5 млн т легаванай сталі і 191 тыс. т нержавейная сталі. Таксама выпусьцілі 2,711 млн т сталёвых трубаў, 1,875 млн т бясшоўных трубаў для бурэньня газавых і нафтавых сьвідравінаў і 619 тыс. бясшоўных трубаў для газа- і нафтаправодаў. У харчовай прамысловасьці вырабілі: 4,795 млн т птушкі, 3,284 млн т мясных паўфабрыкатаў, 2,663 млн т мяса, 2,594 млн т марской рыбы і 2,276 млн т кілбасаў. Таксама ў Расеі выпусьцілі: 28,9 млн т камбікорму, 8,559 млн т пшанічнай мукі, 6,3 млн т цукру, 5,786 млн т хлеба, 5,754 млн т алею (78% сланечнікавы) і 5,488 млн т малака, 1,891 млн т слодычаў, 1,526 млн т крупаў, 1152 млн слоікаў соку і 895 тыс. т харчовай солі. Вытворчасьць угнаеньняў складала 22,866 млн тонаў: 45,6% азотных, 37% (8452 млн т) калійных і рэшту фосфарных. Таксама ў хімічнай прамасловасьці вырабілі: 13,1 млн т серчанай кісьлі, 8,213 млн т плястмасы, 6,597 млн т тэхнічнай газавай серкі, 3,422 млн т карбанату натру і 2,99 млн т этылену. За 2018 год аўтазаводы Расеі выпусьцілі: 1,564 млн легкавых аўтамабіляў, 360 000 рухавікоў унутранага згараньня, 260 000 аўтакузаваў, 157 000 грузавікоў і 31 100 аўтобусаў.

У 2018 годзе на электрастанцыях вырабілі 1109 млрд кіляват-гадзіна электраэнэргіі, зь іх 64% на цеплавых, 18,5% на атамных і 17,4% на гідраэлектрастанцыях. Вытворчасьць пары для ацяпленьня склала 1291 млн гігаджоўляў, зь іх 46,8% на элекстрастанцыях, 45,9% у кацельнях і рэшту ў прамысловасьці.

Сельская гаспадарка

У 2018 годзе збор збожжа ўпаў на 16,7% да 112,9 млн тонаў (ураджайнасьць 25,4 цэнтнэр/гектар). Зь іх 72,1 млн т (64%) прыпала на пшаніцу, 17 млн т (15%) — на ячмень, 11,2 млн т (10%) — на кукурузу, 4,7 млн т (4,2%) — на авёс, 3,4 млн т (3%) — на зернебабовыя, 1,9 млн т (1,7%) — на жыта, 1,038 млн т (0,9) — на рыс і 0,93 млн т — на грэчку. Ураджай цукровых буракоў скараціўся на 20,6% да 41,2 млн тонаў у сувязі з падзеньнем ураджайнасьці на 15,2% да 375 цэнтэр/га і зьмяншэньнем пасяўных плошчаў на 6,4%. Збор бульбы вырас на 3,3% да 22,4 млн т праз рост ураджайнасьці на 4,7% да 170 ц/га. Таксама сабралі 13,6 млн т гародніны пры ўраджайнасьці 243 ц/га. Вытворчасьць насеньня сланечніка вырасла на 20,2% да 12,6 млн т за кошт рост пасяўных плошчаў на 7,1% і ўраджайнасьці на 11,7% да 16,2 ц/га. Ураджай ільнавалакна ўпаў на 5,5% да 37 000 тонаў праз спад ураджайнасьці на 5,4% да 8,7 ц/га. На сельскагаспадарчыя прадпрыемствы прыпала 70,2% збору збожжа, 89,1% цукровых буракоў і 66,4% сланечніка. Рэшту сабралі сялянскія і падсобныя гаспадаркі. Таксама падсобныя гаспадаркі сабралі 68,2% бульбы і 55,8% гародніны.

На канец сьнежня 2018 году пагалоўе сьвіней вырасла на 2,9% да 23,7 млн галоваў. Пагалоўе авечак і козаў скарацілася на 6,1% да 22,9 млн галоваў, буйных рагатых жывёлаў — на 0,8% да 18,1 млн галоваў, у тым ліку кароваў на 0,4% да 7,9 млн галоваў. На падсобныя гаспадаркі прыпадала 46,8% пагалоўя авечак і козаў, 40,8% буйных рагатых жывёлаў і 10,7% сьвіней. У жывёлагадоўчых прадпрыемствах на 4,9% вырасла пагалоўе сьвіней. Адначасна прадпрыемствы скарацілі пагалоўе авечак і козаў на 8,6%, птушкі на 2,2% і буйной рагатай жывёлы на 1,4%, зь іх кароваў на 1%. Вытворчасьць жывёлы і птушкі на забой у жывой вазе склала 14,9 млн т, зь іх 44,8% склала птушка, 32,3% — сьвіньні, 18,8 — буйная рагатая жывёла, 3,2% — авечкі і козы. Таксама вырабілі 30 млн т малака і 44,9 млрд яек. Надоі малака на карову ў прадпрыемстваў вырасьлі да 6094 кг за год. На птушкафабрыках яйканоснасьць кураў-нясушак склала 307 яек за год. На прадпрыемствах вырабілі 80,6% яек, 75,8% жывёлы і птушкі на забой і 53% малака. Рэшта ў асноўным прыпадал на падсобныя гаспадаркі. На асабістыя сялянскія гаспадаркі прыпадала 8,1% вытворчасьці малака, 3,6% жывёлы і птушкі на забой і 1% яек.

Лясная гаспадарка

За 2018 год нарыхтавалі 92,9 млн м³ (71%) лесаматэрыялаў хвойных пародаў і 37,5 млн м³ — лісьцевых пародаў. Таксама нарыхтавалі 14,8 млн м³ паліўнай драўніны.

Рыбалоўства

Абарачэньне рыбалоўных прадпрыемстваў у 2018 годзе склала 341,2 млрд рас. рублёў. За год вырабілі 817 000 тонаў сьвежай і ахалоджанай марской рыбы, 157 000 тонаў жывой марской рыбы, 81 900 тонаў сьвежай і ахалоджанай прэснаводай рыбы, 47 300 тонаў ракападобных (крабы) і 72 600 тонаў жывой прэснаводнай рыбы.

Будаўніцтва

Аб’ём будаўніцтва ў 2018 годзе склаў 8,386 трлн рас. рублёў. Сярод 259 505 уведзеных у дзеяньне будынкаў агульнай плошчай 129,238 млн м² жытло склала 93,3%. За год пабудавалі 1070,6 тыс. новых кватэраў. Плошча жылых памяшканьняў ва ўзьведзеных індывідуальнымі забудоўнікамі дамах склала 32,5 млн м² (43,1% агульнага аб’ёму жытла). Сярод 17 452 нежылых будынкаў агульнай плошчай 28,652 млн м² камэрцыйныя складалі 35% (26,5% плошчы), прамысловыя 13,5% (14,6% плошчы), сельскагаспадарчыя 13,4% (19,8%), кіраўнічыя 6,9% (6,3%), аховы здароўя 3,7% (4%) і навучальныя 3,3% (10,5% плошчы). Сярод вытворчых збудаваньняў узьвялі фэрмы на 3008,5 тыс. галоваў птушкі, 436,1 тым. сьвіней, 183,2 тыс. буйной рагатай жывёлы і 44,1 тыс. авечак. Таксама прабурылі 5190 нафтавых і 11 газавых сьвідравіны. Адчынілі руднікі магутнасьцю 3,95 млн тонаў вугалю і 300 000 меднай руды. Таксама ўзьвялі вытворчасьці магутнасьцю 2,55 млн тонаў чыгуну і 100 000 легкавых аўтамабіляў.

Мінуўшчына

У 1992—1998 гадах у Расеі назіраўся спад вытворчасьці. У выніку рынкавых пераўтварэньняў гаспадарка краіны стала шматукладнай. З 1999 году пачаўся рост вытворчасьці. Доля акцыянэрных таварыстваў стала пераважаць над дзяржаўнымі прадпрыемствамі паводле ліку занятых і выпуску тавараў, а таксама колькасна. У 1999 годзе сукупны ўнутраны прадукт (СУП) Расеі склаў $593,4 млрд, што было 14-м паказьнікам у сьвеце. На душу насельніцтва прыпадала каля $4200 СУП. Прыватныя прадпрыемствы далі каля 70% СУП. Каля 160 000 прамысловых прадпрыемстваў далі 26,8% СУП. У эўрапейская частцы Расеі разам з Уралам выпусьцілі 72% кошту прамысловых вырабаў. Галоўнай была паліўна-энэргетычная галіна, на якую ў 1998 годзе прыпала 32,5% кошту вырабаў. Гандаль энэрганосьбітамі быў профілем адмыслоўваньня Расеі ў міжнародным падзеле працы. У 1999 годзе здабыча нафты разам з газавым кандэнсатам склала 305 млн тонаў, што было 3-м паказьнікам у сьвеце. Каля 70% нафты здабылі ў Заходняй Сыбіры]], рэшту ў Паволжы і на Ўрале. Пяць найбольшых нафтаперапрацоўчых заводаў у раёнах нафтаздабычы месьціліся ў такіх гарадах, як Самара, Сызрань (Самарская вобласьць), Уфа, Саратаў і Табольск (Цюменская вобласьць). У месцах спажываньня нафтапрадуктаў 5 найбольшых НПЗь месьціліся ў такіх гарадах, як Масква, Ніжні Ноўгарад, Яраслаўль, Хабараўск і Камсамольск-на-Амуры (Хабараўскі край). У 1999 годзе 5-ю найбольшымі прадпрыемствамі нафтавай прамысловасьці паводле здабычы былі: «Лукойл» (53 млн тонаў, 18%), «Сургутнафтагаз» (37 млн т, 12%) у Сургуце (Ханты-Мансійская аўтаномная акруга), «Юкас» (34 млн т, 11%), «Татнафта» (24 млн тонаў, 9%) ў Альмецьеўску (Татарстан) і «Сыбірска-Далёкаўсходняя нафтавая кампанія» (20 млн т, 7%). У Заходняй Сыбіры здабылі 90% прыроднага газу. Найбольшым прадпрыемствам быў «Газпрам». У 1999 годзе ў Расеі здабылі 249 млн тонаў каменнага і бурага вугалю, што было 5-м паказьнікам у сьвеце. Пяцю найбольшымі вугальнымі басэйнамі паводле здабычы былі: Кузьнецкі (27%, Кемераўская вобласьць), Канска-Ачынскі (15%, Краснаярскі край), Пячорскі (Рэспубліка Комі), Іркуцкі і Данецкі (Растоўская вобласьць). Торф здабывалі ў Цэнтральным, Волга-Вяцкім і Ўральскім гаспадарчых раёнах, лупняк — у Ленінградзкай вобласьці.

У 1999 годзе вытворчасьць электраэнэргіі склала 848 млрд кіляват-гадзіна, што было 4-м паказьнікам у сьвеце. Цеплавая электраэнэргетыка дала 69,6% магутнасьці і 68% вытворчасьці электраэнэргіі. На долю гідраэнэргетыкі прыпала 20,5% і 19% адпаведна, ядзернай энэргетыкі — 9,9% і 13%. Пяцю найбольшымі цеплавымі электрастанцыямі былі: Рэфцінская (3,8 млн кВт) ў Сьвярдлоўскай вобласьці, Кастрамская (3,6 млн кВт) ў Волгарэчанску, Канакоўская (3,6 млн кВт) ў Цьвярской вобласьці, Сургуцкая (3,1 млн кВт) і Троіцкая (2,4 млн кВт) ў Чалябінскай вобласьці. Шасьцю найбольшымі гідраэлектрастанцыямі былі: Саяна-Шушанская (6,4 млн кВт, Хакасія) і Краснаярская (6 млн кВт) на рацэ Енісей, Брацкая (4,5 млн кВт) і Вусьць-Ілімская (4,3 млн кВт) на рацэ Ангара ў Іркуцкай вобласьці, Валжанскія ў Валгаградзе (2,5 млн кВт) і Самары (2,3 млн кВт). Сямю найбольшымі атамнымі электрастанцыямі былі: Ленінградзкая (Сасновы Бор) і Курская (Курчатаў, па 4 гігаваты), Балакоўская (Саратаўская вобласьць) і Смаленская (Дзеснагорск, па 3 гігаваты), Калінінская (Удомля, Цьвярская вобласьць; 2 гігаваты), Новаваронеская (1,8 гігаваты) і Кольская (Палярныя Зоры, Мурманская вобласьць; 1,7 ГВт). Вытворчасьць, разьмеркаваньне і экспарт электраэнэргіі ажыцьцяўляла АТ «Адзіная энэргетычная сыстэма Расеі».

У 1999 годзе чорная мэталюргія склала 7,7% СУП і была цалкам забясьпечанай жалезнай рудой і коксам. Марганец і хром завозілі з Украіны і Казахстану. Ва ўмовах высокай засяроджанасьці вытворчасьці ўтварыліся 3 мэталюргічныя базы: 1) Уральская (46% вытворчасьці мэталу) з мэталюргічнымі камбінатамі поўнага цыклю ў Магнітагорску (Чалябінская вобласьць), Ніжнім Тагіле (Сьвярдлоўская вобласьць), Наватроіцку (Арэнбурская вобласьць) і Чалябінску, а таксама пераробнымі ў Іжэўску (Удмуртыя), Златавусьце (Чалябінская вобласьць) і Сярове (Сьвярдлоўская вобласьць); 2) Цэнтральная з камбінатамі поўнага цыклю ў Ліпецку і Старым Асколе (Белгародзкая вобласьць) ды пераробнымі заводамі ў Маскве, Электрасталі (Маскоўская вобласьць) і Арле; 3) Сыбірская з камбінатамі поўнага цыклю ў Новакузьнецку (Кемераўская вобласьць) і пераробнымі ў Новасыбірску, Краснаярску і Пятроўск-Забайкальскім (Чыцінская вобласьць). Таксама буйнымі былі камбінат поўнага цыклю ў Чарапаўцы (Валагодзкая вобласьць) і пераробныя заводы ў Валгаградзе, Ніжнім Ноўгарадзе і Колпіне (Санкт-Пецярбург). За 1999 год вырабілі: 40,1 млн тонаў чыгуну, што было 4-м паказьнікам у сьвеце; 51,5 млн тонаў сталі (5-е месца ў сьвеце); 40,9 млн т пракату (6-е месца). Каляровая мэталюргія склала 7,6% СУП і працавала пераважна на ўласнай сыравіне. У ёй выплавілі звыш 70 відаў мэталаў. Вытворчасьць медзі завяроджвалася на Ўрале: Краснаўральск і Кіраўград у Сьвярдлоўскай вобласьці, Раўда, Карабаш (Чалябінская вобласьць) і Меднагорск (Арэнбурская вобласьць). Заводы па рафінаваньні медзі месьціліся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Кальчугіне (Уладзімерская вобласьць). Сьвінец і цынк выплаўлялі Чалябінску, Уладзікаўказе (Паўночная Асэтыя), Бялове (Кемераўская вобласьць) і Дальнягорску (Прыморскі край). Нікель выраблялі ў Нарыльску (Краснаярскі край), Орску (Арэнбурская вобласьць), Верхнім Уфалеі (Чалябінская вобласьць) і Манчагорску (Мурманская вобласьць). Алюмінавая прамысловасьць месьцілася каля ГЭС, што выраблялі танную электраэнэргію, — у Краснаярску, Брацку і Саянску ў Іркуцкай вобласьці, Валгаградзе, Кандалакшы (Мурманская вобласьць) і Волхаве (Ленінградзкая вобласьць). Цынавы канцэнтрат здабывалі на паўночным усходзе Сыбіры. Выплаўлялі цыну ў Новасыбірску і Падольску (Маскоўская вобласьць). На долю Расеі прыпала каля 10% сусьветнага экспарту каляровых мэталаў.

На машынабудаваньне ў 1999 годзе прыпала 18% СУП Расеі. Вылучалася 5 галінаў: цяжкае, агульнае і сярэдняе машынабудаваньне, прыладабудаваньне і станкабудаваньне. Машынабудаваньне мела паўсюднае пашырэньне на землях Расеі. Сярод галінаў вылучалася вытворчасьць абсталяваньня: 1) для мэталюргіі — Орск, Екацярынбург, Краснаярск, Іркуцк і Сызрань; 2) горна-шахтавага — Кемерава, Краснаярск, Чарамхова (Іркуцкая вобласьць) і Капейск (Чалябінская вобласьць); 3) для нафтавай і газавай прамысловасьці — Валгаград, Самара, Цюмень і Екацярынбург; 4) энэргетычнага — Санкт-Пецярбург, Новасыбірск, Екацярынбург, Валгадонск («Атаммаш», Растоўская вобласьць) і Барнавул (Алтайскі край); 5) кавальска-прэсавага і цяжкіх станкоў — Колпіна, Іванава, Варонеж і Ўльянаўск; 6) вайсковай тэхнікі і боепрыпасаў — Масква, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Тула, Іжэўск і Ніжні Ноўгарад. Лякаматывы выраблялі ў Мураме (Уладзімерская вобласьць), Каломне (Маскоўская вобласьць), Бранску і Людзінаве (Калуская вобласьць). Электравозы выпускалі ў Новачаркаску (Растоўская вобласьць). Грузавыя вагоны — у Ніжнім Тагіле, Абакане (Хакасія), Цьвяры, Алтайску і Калінінградзе. Пасажырскія вагоны — у Санкт-Пецярбургу і Цьвяры. Вагоны для мэтрапалітэну — у Санкт-Пецярбургу і Мыцішчах (Маскоўская вобласьць, вагон 81-717/714). Найбольшымі асяродкамі марскога суднабудаваньня былі Санкт-Пецярбург, Выбарг (Ленінградзкая вобласьць), Калінінград, Архангельск, Уладзівасток і Севераморск (Мурманская вобласьць); рачнога — Ніжні Ноўгарад, Валгаград, Цюмень і Краснаярск. Асяродкамі вытворчасьці самалётаў былі Смаленск, Варонеж, Саратаў, Іркуцк і Камсамольск-на-Амуры; верталётаўКазаньКазанскі верталётны завод») і Растоў-на-Доне. У 1999 годзе вырабілі 175 000 грузавых аўтамабіляў, большасьць зь якіх у Маскве («Завод імя Ліхачова»), Ніжнім Ноўгарадзе («Горкаўскі аўтамабільны завод»), Набярэжных Чаўнах (Татарстан, «КамАЗ») і Міясе (Чалябінская вобласьць, «Урал»). Таксама выпусьцілі 954 000 легкавых аўтамабіляў у Маскве («Масквіч»), Ніжнім Ноўгарадзе, Ульянаўску («УАЗ»), Іжэўску, Ялабузе (Татарстан) і Серпухаве (Маскоўская вобласьць). Урэшце 50 000 аўтобусаў — у Лікіна-Дулёве (Маскоўская вобласьць, «Лікінскі аўтобусны завод») і Паўлаве (Ніжагародзкая вобласьць, «Паўлаўскі аўтобус»). Выпускаліся камбайны 4 відаў: 2000 збожжаўборачных — у Растове-на-Доне, Таганрогу (Растоўская вобласьць) і Краснаярску; ільноўборачныя ў Бежацку (Цьвярская вобласьць); бульбаўборачныя ў Туле і Разані; сіласаўборачныя ў Люберцах (Маскоўская вобласьць). У 1999 годзе выпусьцілі 15 400 трактароў, большасьць зь якіх у Валгаградзе, Чалябінску, Уладзімеры, Чэбаксарах (Чувашыя) і Санкт-Пецярбургу. Таксама выпусьцілі 7700 мэталарэзных станкоў, большасьць зь якіх у Маскве, Іванаве, Саратаве, Самары, Екацярынбургу і Санкт-Пецярбургу. Сярод побытавых прыладаў вырабілі 332 000 радыёпрымачоў, 281 000 тэлевізараў, 1,173 млн лядоўняў і маразільнікаў, 745 000 пыласмокаў і 999 000 пральных машынаў. Электронная прамысловасьць засяроджвалася ў Маскве, Арле, Самары і Пензе.

У 1999 годзе хімічная прамысловасьць дала 7,3% СУП і цалкам забясьпечвалася мясцовай сыравінай. У 1999 годзе вырабілі 11,5 млн тонаў мінэральных угнаеньняў, што было 5-м паказьнікам у сьвеце, 136 000 хімічных валокнаў, 2,2 млн тонаў сынтэтычнай смалы і плястмасы, 28 млн шынаў, 7,1 млн тонаў серчанай кісьлі, 1,9 млн т кальцынаванай і 1 млн т каўстычнай соды. Азотныя ўгнаеньні выраблялі ў Новамаскоўску (Тульская вобласьць), Ніжнім Тагіле, Кемераве, Ноўгарадзе, Тальяці (Самарская вобласьць) і Нявіннамыску (Стаўрапольскі край). Калійныя — у Беразьніках і Салікамску (Пермская вобласьць). Фосфарныя — у Васкасенску (Маскоўская вобласьць), Бранску, Пярмі і Краснаўральску. Хімічныя валокны выпускалі ў Энгельсе і Балакове (Саратаўская вобласьць), Цьвяры, Кліне (Маскоўская вобласьць), Серпухаве і Разані. Плястмасу — у Ніжнім Тагіле, Цюмені, Уфэ, Казані і Мыцішчах. Соду — у Бярэзьніках, Салікамску, Стэрлітамаку (Башкартастан) і Каменск-Уральскі (Сьвярдлоўская вобласьць). Лясная, дрэваапрацоўчая і цэлюлёзна-папяровая прамысловасьць дала 3,9% СУП і мела трывалую сыравінную базу ў 4-х гаспадарчых раёнах: 1) Паўночна-Заходні — Котлас (Архангельская вобласьць), Сыктыўкар (Комі), Кондапага (Рэспубліка Карэлія) і Себеж (Пскоўская вобласьць); 2) Уральскі — Краснакамск (Пермская вобласьць), Салікамск і Перм; 3) Волга-Вяцкі — Балахна і Праўдзінск (Калінінградзкая вобласьць); 4) Заходне-Сыбірскі. Вытворчасьць справавой драўніны склала 69,8 млн м³ (4-е месца ў сьвеце), піламатэрыялаў — 19,1 млн м³ (6-е месца), паперы — 3 млн тонаў, кардону — 1,6 млн т і фанэры — 1,3 млн м³. Пашырэньне мела вытворчасьць мэблі, драўнянавалакністых (ДВП) і драўнянастружкавых плітаў (ДСП). Прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў разам са шкляной склала 4,2% прамысловасьці. Ва ўсіх гаспадарчых раёнах выраблялі цэмэнт (28,5 млн тонаў), зборныя жалезабэтонныя канструкцыі (14,2 млрд м³) і будаўнічую цэглу (10,5 млрд штук, 2-е месца ў сьвеце). На Гусь-Хрустальны ва Ўладзімерскай вобласьці прыпадала каля 50% вытворчасьці шкла. Спад прамысловай вытворчасьці ў найбольшай ступені адбіўся на тэкстыльнай прамысловасьці, што страціла сыравінную базу ў Сярэдняй Азіі. Вытворчасьць тканіны ў 1999 годзе склала 1657 млн м². Расея займала 5-е месца ў сьвеце паводле вытворчасьці баваўнянай тканіны і 14-е — паводле вытворчасьці шарсьцяных. Таксама выпусьцілі 29,9 млн параў абутку, 215 млн шкарпэтак і 79,2 млн трыкатажных вырабаў. Каля 70% вытворчасьці тканіны засяроджвалася ў Цэнтральным гаспадарчым раёне — Іванава, Масква, Уладзімер, Яраслаўль, Кінешма (Іванаўская вобласьць) і Нара-Фамінск (Маскоўская вобласьць). Харчовая прамысловасьць дала 13,7% прамвытворчасьці, большасьць якой забясьпечылі 9 галінаў: малочная, мясная, цукровая, алейная, рыбная і рыбакансэрвавая, мукамольная, масларобная, сьпіртавая і піваварная. У 1999 годзе вытворчасьць малака склала 5,5 млн тонаў, цукру — 6,9 млн т (2-е месца ў сьвеце), алею — 845 000 тонаў. Мясная прамысловасьць атрымала найбольшае разьвіцьцё ў Цэнтральным і Паўночна-Каўкаскім раёнах. Цукровая і алейная — Цэнтральна-Чарназёмным, Паўночна-Каўкаскім і Паволскім. Рыбная і рыбакансэрвавая — у партовых гарадах Мурманск, Архангельск, Калінінград, Астрахань і Ўладзівасток.

На долю сельскай гаспадаркі ў 1999 годзе прыпала 5,5% СУП. Расьлінаводзтва дало 51,8% валавай вытворчасьці, рэшту — жывёлагадоўля. Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы сабралі 92% збожжа, 93,8% цукровых буракоў і 86,1% сланечніку. На фэрмэрскія і падсобныя гаспадаркі прыпала 93% збору бульбы, 79,1% агародніны, 61,3% вытворчасьці мяса і 50,9% малака. Сельская гаспадарка не забясьпечала патрэбы насельніцтва Расеі ў мясе і малацэ, якія пераважна завозілі з краінаў Заходняй Эўропы. Угодзьдзі займалі 222 млн гектараў (2,22 млн км², 13% земляў), зь іх пад збожжам 52,7%, кармавымі расьлінамі 34%, тэхнічнымі 8,5%, бульбай і гароднінай 4,8%. Асновай сельскай гаспадаркі была вытворчасьць збожжа. Асноўнай культурай была пшаніца, якая займала 1/3 плошчы. Яе вырошчвалі ў Цэнтральна-Чарназёмным, Паўночна-Каўкаскім, Паволскім і Заходне-Сыбірскім раёнах. Жыта, ячмень, авёс і грэчку сеялі ў лясной зоне. Кукурузу і проса — у лесастэпавай і стэпавай. Рыс — на Далёкім Усходзе і Паўночным Каўказе (нізоўі рэк Кубань і Церак). Сою — на Далёкім Усходзе. Цукровыя буракі і сланечнік вырошчвалі пераважна ў Цэнтральна-Чараназёмным раёне, на Паўночным Каўказе і ў Паволжы. Лён-даўгунец — у Цэнтральным і Паўночна-Заходнім раёнах. Бульбу і агародніну — амаль паўсюдна. Пладова-ягадныя насаджэньні і вінаграднікі пераважалі на Паўночным Каўказе. У 1999 годзе збор збожжа склаў 54,7 млн тонаў (ураджайнасьць 11,7 цэнтнэр/га), цукровых буракоў — 15,7 млн т (169 ц/га), сланечніку 4,1 млн т (7,4 ц/га), ільну-даўгунцу 23,7 млн т (2,3 ц/га), бульбы — 31,3 млн т (96 ц/га) і гародніны — 12,3 млн т (142 ц/га). Жывёлагадоўля мела мяса-малочны кірунак. На 2000 годзе налічвалася 350 млн галоваў птушкі, 27,5 млн — буйной рагатай жывёлы, зь іх 12,9 млн кароваў, 18,3 млн сьвіней і 14 млн авечак і козаў. Найбольшае пагалоўе буйной рагатай жывёлы было ў Паволжы, Цэнтральным раёне і Заходняй Сыбіры. Сьвіней было найбольш у Цэнтральна-Чарназёмным раёне, Паволжы і на Паўночным Каўказе. Авечак і козаў пераважна гадавалі ў Паволжы, на Паўночным Каўказе і ва Ўсходняй Сыбіры. Аленегадоўля была пашыранай у тундры і лесатундры. Пчалярства — у Татарстане і Башкартастане, на Алтаі і Далёкім Усходзе. Рыбалоўства было разьвітым у навакольных морах, унутраных вадаёмах і сажалках. Улоў рыбы ў 2000 годзе склаў 4,7 млн тонаў. Здабывалі таксама крэвэтак, крабаў, малюскаў і водарасьці. З улікам прыродных асаблівасьцяў у Расеі вылучалі 10 гаспадарчых раёнаў: Паўночна-Заходні, Цэнтральны, Волга-Вяцкі, Цэнтральна-Чарназёмны, Паволскі, Паўночна-Каўкаскі, Уральскі, Заходне-Сыбірскі, Усходне-Сыбірскі і Далёкаўсходні.

Паслугі перавозак далі 6,6% СУП у 1999 годзе. Да ліку асноўных належала 5 відаў шляхоў зносін: чыгуначныя, марскія, рачныя, паветраныя і трубаправодныя. У грузаабароце на трубаправоды прыпадала 57,5%, чыгунку 36,3%, марскія перавозкі 3,6%, рачныя 1,9% і аўтамабільныя 0,7%. У паяжджанаабароце вядучае месца належала аўтамабільным (36,5%), чыгуначным (30%) і паветраным (11,3%) шляхам зносінаў. Даўжыня чыгунак складала 86 200 км (3-е месца ў сьвеце), зь іх 30% элетрыфікавалі. Асноўныя чыгуначныя магістралі мелі шыротны напрамак. Галоўныя паяджанапатокі чыгункай ішлі між Масквой, Санкт-Пецярбургам і курортным гарадамі Каўказа. Марскія перавозкі былі асноўным спосабам зьнешнегаспадарчых сувязяў. На 1999 год налічвалася 695 суднаў з агульным танажам 3,9 млн рэгістровых тонаў. Каля 90% зьнешняга грузаабароту прыпадала на Балтыйскае, Чорнае і Азоўскае моры. Галоўнымі партамі былі Санкт-Пецярбург, Выбарг, Калінінград, Новарасейск (Краснадарскі край), Уладзівасток, Находка (Прыморскі край) і Туапсэ (Краснадарскі край). Даўжыня рачных суднаходных шляхоў складала 89 100 км. Буйныя рэкі эўрапейскай часткі Расеі пры дапамозе каналаў утваралі адзіную глыбакаводную сетку шляхоў. На долю Волгі і яе прытокаў прыпадала 60% рачнога грузаабароту. Рачныя перавозкі мелі вялікае значэньне для поўначы Сыбіры. Даўжыня аўтадарог складала 573 500 км, зь іх 90% зь цьвёрдым пакрыцьцём. Аўтамагістралі разыходзіліся ад Масквы да марскіх партоў і іншых буйных гарадоў. Паветраныя шляхі зносінаў пераважна выкарыстоўвалі для перавозкі людзей, хуткапсавальных грузаў і для дастаўкі грузаў у аддаленыя мясьціны на поўначы. Налічвалася 845 лётнішчаў, зь іх 45 міжнародных і 66 фэдэральных. Галоўныя лётнішчы месьціліся ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Новасыбірску, Екацярынбургу, Адлеры (Краснадарскі край), Мінэральных Водах (Стаўрапольскі край), Краснаярску і Растове-на-Доне. Адзіная сетка нафта- і газаправодаў злучала месцы здабычы з прамысловымі цэнтрамі Расеі і краінамі Цэнтральнай Эўропы. Даўжыня трубаправодаў складала 213 800 км. У 1999 годзе па іх перамясьцілі 802 млн тонаў грузаў. Зьнешні гандаль у 1999 годзе склаў $123,6 млрд, зь іх экспарт $75,4 млрд. У экспарце пераважалі нафта і нафтапрадукты, прыродны газ, электраэнэргія, чорныя і каляровыя мэталы, каштоўныя камяні, машыны і абсталяваньне, узбраеньне і хімічныя вырабы. Сярод увозімых тавараў пераважалі машыны і абсталяваньне, харчаваньне, хімічныя вырабы, чорныя і каляровыя мэталы, вырабы з каштоўных камянёў. Галоўнымі гандлёвымі партнэрамі былі: Нямеччына (8,3% экспарту і 12,7% імпарту), Беларусь (6,4% і 10,4%), Украіна (7,7% і 7,4%), ЗША (7,4% і 9,5%), Італія (4,5% і 4,2%) і Вялікабрытанія (4,1% і 2,8%). Беларуска-расейскі гандаль склаў $7 млрд за 1999 год, зь іх $3,8 млрд прыпала на экспарт. У Беларусь пастаўлялі нафту, прыродны газ, каменны вугаль, электраэнэргію, цэлюлёзу, паперу і кардон, чорныя мэталы, легкавыя і грузавыя аўтамабілі, трактары, тэлевізары, лядоўні і маразільнікі, радыёпрымачы і мэталапракат. На 1999 год у Расеі налічвалася 25 000 сумесных прадпрыемстваў. свабодныя эканамічныя зоны працавалі ў Санкт-Пецярбургу і Выбаргу, на Сахаліне, у Кузбасе і Калінінградзкай вобласьці. Дзейнічала каля 8000 падарожніцкіх прадпрыемстваў. У 1998 годзе Расею наведала 15,8 млн падарожнікаў. Прыбытак ад падарожніцтва склаў $7,1 млрд.

На 2013 год у Расеі налічвалася звыш 3,5 млн іншаземцаў, якія былі ўцягнутымі ў ценявое прадпрымальніцтва, у тым ліку ў складзе злачынных груповак.

Крыніцы

Tags:

Гаспадарка Расеі Сукупны ўнутраны прадуктГаспадарка Расеі ПрамысловасьцьГаспадарка Расеі Сельская гаспадаркаГаспадарка Расеі Лясная гаспадаркаГаспадарка Расеі РыбалоўстваГаспадарка Расеі БудаўніцтваГаспадарка Расеі МінуўшчынаГаспадарка Расеі КрыніцыГаспадарка РасеіРасеяТавар

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

ДраматургГрэцыяВарончаЯн ЧыквінМусульманскі каляндарХмараРасейскае ўварваньне ва Ўкраіну (з 2022)БандароўнаЧэрвеньХакей з шайбай на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 годуАльгарытмГлеб ЛабадзенкаПарнаграфія ў ЗШАКамянец-ПадольскіКалюмбіяПарнаграфія ў Японіі31 траўняКордаваВіктар МарціновічПорнасайтКрасавікМасачусэцкі тэхналягічны інстытут1751РасеяЛесьбійская эротыкаПарнаграфія ў Вялікабрытаніі і Паўночнай ІрляндыіБісэксуальнасьцьФэрдынанд РушчыцЮрай СлафкоўскіКандрат КрапіваMac OSЗянон ПазьнякПарнаграфія ў ІталііБаскетболАлесь БадакБеларускі клясычны правапісВільготнасьць паветраВасіль ЖуковічСонечная сыстэмаРадаўніцаФэеноорд РатэрдамСэкс па тэлефонеВасіль БыкаўАрганізацыя Аб’яднаных НацыяўБеларусыВікіпэдыяМікола МятліцкіСакавікРод (біялёгія)24 красавікаЭлектронная поштаБавоўнаБелая РусьЛіцьвіныАмонімЛюбчаЛюдзі на балоце (раман)БацькаўшчынаАлтайЖандармэрыя2018Міхал ВітушкаНафтаАўтарскае праваДзікае паляваньне караля Стаха (аповесьць)ВіківэрсытэтТацяна СапачПраваслаўная царкваДругая сусьветная вайнаВэб-дызайнАндрэй Хадановіч🡆 More