Брагінскі Раён Гарадзішча

Гарадзі́шча — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці.

Гарадзішча ўваходзіла ў склад Малейкаўскага сельсавету.

Гарадзішча
трансьліт. Haradzišča
Першыя згадкі: 1609 год
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Малейкаўскі
Насельніцтва: 49 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
Паштовы індэкс: 247640
СААТА: 3203832016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°49′13″ пн. ш. 30°19′20″ у. д. / 51.82028° пн. ш. 30.32222° у. д. / 51.82028; 30.32222 30°19′20″ у. д. / 51.82028° пн. ш. 30.32222° у. д. / 51.82028; 30.32222
Гарадзішча на мапе Беларусі ±
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча

Гісторыя

У датаваным 29 чэрвеня 1609 году фундушы ўладальнікаў часткі Брагінскага маёнтку князя Адама і княгіні Аляксандры з Хадкевічаў Вішнявецкіх ёсьць запіс пра тое, што ворыўныя землі мужчынскага манастыра і Спаскай царквы ў Сяльцы:

«однымъ концемъ почавъши вперокъ одставу селецкого додороги которая идетъ зъсельца добрагиня. авдолжъ почавъши отсела ажъ додороги городищъское надпрудом селецкимъ»

Лістом ад 14 чэрвеня 1742 году ваявода віленскі, вялікі гетман ВКЛ князь Міхал Сэрвацы і княгіня Тэкля з Радзівілаў Вішнявецкія фундуш у чарговы раз пацьвердзілі. Прычым сказана было, што ўгодзьдзі манастырскія распасьціраліся да млыну Horodyskiego. 20 кастрычніка 1750 году гайдамацкі ватажка Іван Падаляка паведаміў у Кіеўскім гродзкім судзе (у Жытоміры):

«ідучы да Брагіня каля млыноў, што завуцца Гарадзішчам, здыбалі аднаго чалавека, з імя і прозвішча невядомага, які таксама ўзяўся дабраахвотна праводзіць, і пайшлі да Брагіня»

З тарыфу Кіеўскага ваяводзтва 1754 году вядома, што ў вёсцы Гарадзішча было 2 халупы (хаты млынароў?), зь якіх «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачвалася 9 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 1 злоты і 6 грошаў.

Паводле перапісаў габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў у Гарадзішчы пражывалі адпаведна 6, 4 і 4 чалавекі (głowy), якія належалі да Брагінскага кагалу.

Брагінскі Раён Гарадзішча 
Фальварак і слабада Гарадзішча на схематычным пляне Рэчыцкага павету 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) паселішча апынулася ў межах Чарнігаўскага намесьніцтва, з 1796 году ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету спачатку Чарнігаўскай, потым Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, даведваемся, што вёскі Гарадзішча, Углы, Каманоў, Сялец, хутар Малейкі, якія належалі Людвіку і Алаізію Ракіцкім, у «оренду поступлено капитану Сандеру».. На схематычным пляне Рэчыцкага павету, складзеным каля 1800 году, пазначана як слабада.

У 1811 годзе валоданьне графа Людвіка Ракіцкага. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 90 жыхароў вёскі Гарадзішча належалі да прыходу Сялецкай Праабражэнскай царквы.

У парэформавы пэрыяд Гарадзішча належала да Брагінскай воласьці. Абшарнік Канстанцін Прозар і яго сёстры ў 1876 годзе тут і ў аднаіменным маёнтку (гл.: Тэльман) мелі 2 вадзяныя, 1 конны млын, 1 вятрак, валюшню, завод па вытворчасьці жалеза. У 1897 годзе дзейнічала крама. На 1909 год у вёсцы Гарадышча (Городыще) налічвалася 26 двароў, 233 жыхары..

9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскай мірнай дамовы з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Гарадзішча, аднак, апынулася ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Прычым, старастай (губэрнатарам) гетман Украінскай Дзяржавы П. Скарападзкі прызначыў уладальніка суседняга зь вёскай аднаіменнага двара, галаву Рэчыцкай павятовай управы П. А. Патона. Ад 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы».

1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Брагін з воласцю ўвайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня ён разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзены ў склад РСФСР.

8 снежня 1926 года Брагін і яго значна пашыраную тэрытарыяльна воласьць вярнулі БССР.

У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвонае Гарадзішча», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з жніўня 1941 году да 23 лістапада 1943 году вёска Гарадзішча была акупавана.

Надалей — у складзе калгасу імя Э. Тельмана (цэнтр — пасёлак Тэльман).

25 сакавіка 2011 году рашэньнем Брагінскага раённага Савету дэпутатаў вёска Гарадзішча ліквідаваная, а яе тэрыторыя далучаная да вёскі Сялец.

Насельніцтва

  • 2010 год — 49 чалавек
  • 1999 год — 96 чалавек

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Tags:

Брагінскі Раён Гарадзішча ГісторыяБрагінскі Раён Гарадзішча НасельніцтваБрагінскі Раён Гарадзішча ЗаўвагіБрагінскі Раён Гарадзішча КрыніцыБрагінскі Раён Гарадзішча ЛітаратураБрагінскі Раён ГарадзішчаБрагінскі раёнВёскаГомельская вобласьцьМалейкаўскі сельсавет

🔥 Trending searches on Wiki Беларуская (тарашкевіца):

Вялікая сініцаВікісховішчаРыгаБарыВейшнорыяЧорны сьпіс ЭўразьвязуМэдыяВікіWYSIWYGКойданаўСымболіка БеларусіСямён ПалазовічRSSСлонімская гарадзкая арганізацыя БНФПлян МаршалаАстраноміяЛех Валэнса17 траўняСтыхійнае бедзтваРАУСВайна ХАМАСу з Ізраілем (з 2023)1980Люблінская уніяБеняконіАрлінгтан (Тэхас)НаваградакВісігерд (імя)Народны АльбомВерцельРасейцыБеларуская сацыялістычная грамадаНаркамаўкаІсьляндыяМарат МаркаўОйча наш640ПрыназоўнікВялікае Княства ЛітоўскаеПавал ДземідовічМіжнародная касьмічная станцыяГарбатаКамала ГарысПаўночны Воўк (гурт)ДэмакратыяGoogleФальваракГардзьПрыродазнаўчыя навукіУладзімер ДубоўкаГомасэксуальнасьцьЖыве Беларусь!ІнтэрнэтHTMLВасіль БыкаўЛесотаТрыпураГрамадзкі набытакРасейская моваГавязнаПрыдатак (мовазнаўства)Бяроза-Картускі канцэнтрацыйны лягерМатчы зборнай Беларусі па футболе 2024 году🡆 More